Швабскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Шва́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Швабы.

Швабскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Швабы
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 852 чал. (2020)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223118
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Зэмбінскага раёну Барысаўскай акругі. Цэнтар — вёска Швабаўка. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці. У 1939 годзе Швабаўка перайменавана ў Чырвоную Швабаўку, сельсавет перайменаваны ў Чырванашвабаўскі сельсавет.

25 ліпеня 1959 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юркавіцкага сельсавету[1].

11 сьнежня 2007 году вёска Чырвоная Швабаўка перайменаваная ў Швабы[2].

3 красавіка 2008 году сельсавет перайменаваны з Чырванашвабаўскага ў Швабскі[3].

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году — 963 чалавекі[4], зь іх 96,0% — беларусы, 2,4% — расейцы[5].

Літаратура

рэдагаваць