Віньніцкая вобласьць

Ві́ньніцкая во́бласьць (па-ўкраінску: Вінницька область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 26 513 км². Насельніцтва — 1763,94 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Віньніца.

Віньніцкая вобласьць
Вінницька область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Віньніца
Улучае 27 раёнаў
Найбольшы горад Віньніца
Іншыя буйныя гарады Жмэрынка, Магілёў-Падольскі
Дата ўтварэньня 27 лютага 1932 року
Старшыня Віньніцкай ДА Уладзіслаў Скальскі
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1,701 млн (3,63%, 10-е месца)
Шчыльнасьць 64 чал./км²
Плошча 26 513 км² (4,39%)
Месцазнаходжаньне
Віньніцкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-05
Тэлефонны код +38 043
Паштовыя індэксы 21xxx, 22xxx, 23xxx, 24xxx
Інтэрнэт-дамэн vinnica.ua, vn.ua
Код аўтам. нумароў AB
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткі

рэдагаваць

Месцазнаходжаньне

рэдагаваць

Разьмешчаная ў цэнтры Ўкраіны.

На захадзе мяжуе з Чарнавіцкай ды Хмяльніцкай, на поўначы з Жытомірскай, на ўсходзе з Кіеўскай, Кіраваградзкай ды Чаркаскай, на поўдні з Адэскай абласьцямі Ўкраіны ды з Малдовай.

Вобласьць ляжыць у межах зоны лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +19 °C, студзеня –6 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 520—590 мм.

Большая частка тэрыторыі вобласьці разьмешчаная ў межах Падольскага і Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Паверхня — хвалістая раўніна, якая ўздымаецца на паўночны захад і паніжаецца на поўдзень і паўднёвы ўсход. Асабліва сільна падзеленая яе паўднёва-заходняя частка вузкімі далінамі мэрыдыянальных левых прытокаў Днястра.

Глебы ў паўночна-ўсходняй частцы вобласьці — чарназёмныя, у цэнтральнай — шэрыя ды сьветла-шэрыя, на паўднёвым усходзе ды ў прыднястроўскіх раёнах — чаргаваньне моцных чарназёмаў з ападзоленымі глебамі.

Карысныя выкапні

рэдагаваць

Вобласьць багатая няруднымі карыснымі выкапнямі. Гаспадарчае значэньне маюць радовішчы каалінаў і будаўнічага каменьня. На тэрыторыі вобласьці выяўлена каля 50 радовішчаў гранітаў, гнэйсаў, пяскавікоў. Таксама ёсьць радовішча фасфарытаў, крэйды, гіпсу, глінаў, пяску. Паліўныя рэсурсы вобласьці абмежаваныя і прадстаўленыя торфам ды бурым вуглём. Гэтыя рэсурсы маюць мясцовае значэньне.

На тэрыторыі вобласьці адкрытыя крыніцы мінэральных водаў.

Водныя аб’екты

рэдагаваць

Па тэрыторыі вобласьці цякуць 204 ракі. Рэкі вобласьці належаць да басэйну Паўднёвага Буга: правыя прытокі — Згар, Роў, Сельніца, Дохна, левыя — Сьнівода, Дзясна, Соб, Удыч. Па паўднёва-заходняй мяжы цячэ Днестар.

Гісторыя

рэдагаваць

На тэрыторыі, якую займае сучасная вобласьць, чалавек сяліўся яшчэ са страдаўніх часоў. Археолягі знайшлі тут прылады працы эпохі нэаліту, пахаваньні бронзавага веку, раньнеславянскія паселішчы, якія адносяцца да чарняхоўскай культуры; пазьней тут жылі плямёны, што ўваходзілі да складу г. зв. Кіеўскай Русі, Галіцка — Валынскага княства.

У 1240 року пад ударамі ордаў Батыя капітуляваў Кіеў, татарскія заваёўнікі рухаліся на захад і хутка ўварваліся ў Падольле — так з тых часоў стала называцца Панізьзе.

У 1362 року Вялікі князь літоўскі Альгерд, сабраўшы значнае войска, разьбіў у бітве на рацэ Сінюсе орды братоў Кутлубуга, Хачыбэя й Дмітра. Як зазначана ў летапісе, «з таго часу з Падольля выгнаная ўлада татарская». Атрыманыя землі Альгерд раздаў сваім пляменьнікам Фёдару, Юрыю, Аляксандру й Канстантыну Карыятавічам, якія працягвалі ў сваёй дзейнасьці дзяржаўныя традыцыі Русі. Уздоўж межаў Дзікага поля браты збудавалі замкі для абароны ад набегаў непакойлівых паўднёвых суседзяў. Гэтыя замкі і зьявіліся асновай для паўстаньня такіх местаў, як Віньніца (1363), Чарлёны град, Брацлаў і іншыя.

Паводле Люблінскай вуніі 1569 року Брацлаўшчына перайшла пад уладу Рэчы Паспалітай і была ператвораная ў Брацлаўскае ваяводзтва.

Паводле другога падзелу 1793 року Падольле і Брацлаўчына адыйшлі да Расеі і ўтварылі Падольскую губэрнію. Пасьля гэтага Віньніца стала губэрнскім местам.

Віньніцкая вобласьць была ўтвораная 27 лютага 1932 року ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Вобласьць налічвае 27 адміністрацыйных раёнаў, 18 местаў, зь якіх 6 — абласнога значэньня, 29 мястэчак, 1330 вёсак.

Абласнога значэньня

рэдагаваць

Раённага значэньня

рэдагаваць