Ясы

места ў жудцы Ясах (Румынія)

Я́сы (па-румынску: Iaşi) — горад на паўночным усходзе Румыніі. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнага жудзецу, былая сталіца Малдаўскага княства, цэнтар Заходняе Малдовы. Насельніцтва 362 142 чалавекі (2016 год).

Ясы
рум. Iași
Ясы
Герб Ясаў Сьцяг Ясаў
Дата заснаваньня: XIV стагодзьдзе
Краіна: Румынія
Кіраўнік: Міхай Кірыка[d][1]
Плошча: 93,9 км²
Вышыня: 66 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 362 142 чал. (2016)[2]
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 02-32
Паштовы індэкс: 700001–700951
Нумарны знак: IS
Геаграфічныя каардынаты: 47°9′44″ пн. ш. 27°35′20″ у. д. / 47.16222° пн. ш. 27.58889° у. д. / 47.16222; 27.58889Каардынаты: 47°9′44″ пн. ш. 27°35′20″ у. д. / 47.16222° пн. ш. 27.58889° у. д. / 47.16222; 27.58889
Ясы на мапе Румыніі
Ясы
Ясы
Ясы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.primaria-iasi.ro/

Ясы часам называюць «калыскай румынскае культуры»[3].

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню згадваецца ў 1408 годзе. З 1565 да 1862 году Ясы былі сталіцай Малдаўскага княства. З аб’яднаньнем Малдовы і Валахіі, у 1859—1862 гг. у Ясах знаходзіўся адзін з двух урадаў Румыніі.

У 1916—1918 у Ясах знаходзіўся ўрад Румыніі, які падтрымліваў хаўрусныя стасункі з Антантай (Бухарэст быў акупаваны аўстрыйскімі войскамі).

Габрэі складалі значную частку, а пэрыядычна і большасьць насельніцтва, пачынаючы з XVIII стагодзьдзя. У Ясах паўстаў першы габрэйскі тэатар, які граў на ідыш. Падчас Другой сусьветнай вайны большая частка габрэйскага насельніцтва была дэпартаваная ў Трансьністрыю (Прыднястроўе); большасьць тых, хто выжыў, рэпатрыявалася ў Ізраіль у пасьляваенныя гады. З 127 сынагогаў засталася толькі адна.

Сацыяльныя праблемы

рэдагаваць

У наш час горад сумнавядомы вялікай колькасьцю злодзеяў-машнарэзаў[4], у сувязі з чым горад таксама называюць «школай машнарэзаў»[5].

Славутасьці

рэдагаваць