Вількамірскі раён (па-летувіску: Ukmergės rajono savivaldybė) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віленскім павеце Летувы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй раён належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Вількамірскі раён
Ukmergės rajono savivaldybė
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува
Статус раён Летувы
Уваходзіць у Віленскі павет
Адміністрацыйны цэнтар Вількамір
Улучае 12 старостваў
Найбуйнейшыя гарады Швэнтупа, Вепры
Дата ўтварэньня 20 чэрвеня 1950[1]
Кіраўнік Альгірдас Капустас
Афіцыйныя мовы летувіская
Насельніцтва (2006)
46 827 (1,3%, 21-е месца)
Шчыльнасьць 33,6 чал./км²
Плошча 1395 км² (2,1%, 21-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 132,5 ± 90,5 м[1]
Месцазнаходжаньне Вількамірскага раёну
Вількамірскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2
Код ISO 3166-2 LT-53
Тэлефонны код +340
Паштовыя індэксы 20114[1]
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паселішчы

рэдагаваць

У складзе Вількамірскага раёну знаходзяцца наступныя населеныя пункты:

  • 1 горад — Вількамір;
  • 10 мястэчак — Дзявалтаў, Нідокі, Пабойск, Сясікі, Шашоле, Тавяны, Вепры, Відзішкі, Пазэльва і Жмуйдкі;
  • 612 вёсак.

Колькасьць насельніцтва

рэдагаваць
  • Вількамір — 28 759 чал;
  • Швэнтупа — 842 чал;
  • Вепры — 663 чал;
  • Сясікі — 601 чал;
  • Дайнава — 547 чал;
  • Відзішкі — 528 чал;
  • Пазэльва — 516 чал;
  • Дзявалтаў — 503 чал;
  • Ясулішкі — 467 чал;
  • Рэцыны — 330 чал.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

У склад Вількамірскага раёну ўваходзяць 12 старостваў:

  • Дзявалтаўскае (па-летувіску: Deltuvos seniūnija)
  • Нідоцкае (па-летувіску: Lyduokių seniūnija)
  • Падбойскае (па-летувіску: Pabaisko seniūnija)
  • Піванійскае (па-летувіску: Pivonijos seniūnija)
  • Сясіцкае (па-летувіску: Siesikų seniūnija)
  • Шашольскае (па-летувіску: Šešuolių seniūnija)
  • Тавянскае (па-летувіску: Taujėnų seniūnija)
  • Вількамірскае (па-летувіску: Ukmergės miesto seniūnija)
  • Вепраўскае (па-летувіску: Veprių seniūnija)
  • Відзішкаўскае (па-летувіску: Vidiškių seniūnija)
  • Пазэльваўскае (па-летувіску: Želvos seniūnija)
  • Жмуйдзкае (па-летувіску: Žemaitkiemio seniūnija)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Вількамірскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в Ukmergės rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)