Неяк у нас не сыстэмазаваны артыкулы, якія датычацца шаблён пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краінаў сьвету. Апошнім часам стварыў некатолькі катэгорыяў, як то:

  1. Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Баўгарыі другога ўзроўню
  2. Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Летувы другога ўзроўню
  3. Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі другога ўзроўню

Трэба, на мой погляд, наступныя катэгорыі таксама перанесьці ў адпаведныя:

  1. Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Вобласьці Беларусі
  2. Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Вобласьці Ўкраіны

Калі нейкія катэгорыі такога ж кшталту не ўключыў, калі ласка, дадайце сюды на перанос. --Dymitr 18:23, 18 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

А чаму другога ўзроўню? Вобласьці — гэта ж першы ўзровень. --Red_Winged_Duck 19:36, 18 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Ну па сутнасьці ў гэтых шаблёнах спасылкі на артыкулы пра раёны. Для першага ўзроўню ёсьць іншы шаблён Шаблён:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі, які не ўваходзіць у пазначаную катэгорыю Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Вобласьці Беларусі. --Dymitr 20:04, 18 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
У Беларусі ўсё адназначна, дык навошта тады ўзроўні? Я яшчэ зразумеў бы выкарыстаньне такога мэханізму да Расеі, бо гэта вялікая фэдэратыўная дзяржава. Але ўсё ж больш падыходзіць назва Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі. Пры гэтым вобласьці трэба зьмяшчаць у Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Вобласьці Расеі. --Ліцьвін (гутаркі) 20:18, 18 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Справа ня ў тым, што адназначна і неадназначна. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у пераважнай колькасьці краінаў мае некалькі ўзроўняў. Напрыклад, у Беларусі такіх узроўняў тры, як то вобласьць; раён; сельскія, пасялковыя і гарадзкія саветы. Мяркую, што трэба па кожнаму узроўню структураваць катэгорыі, што я і спрабую зрабіць праз стварэньне адпаведных старонак. Ня вельмі падтрымліваю ідэю пакінуць катэгорыі накшталт Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Вобласьці Расеі, бо ў Расеі на першасным ўзроўні існуюць ня толькі вобласьці, але і краі, рэспублікі. Да таго , будзе больш зручна мець нейкую шаблённую назву для катэгорыяў для розных краінаў чым называць па-рознаму як то Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Вобласьці Беларусі, Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Дэпартамэнты Францыі, Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Акругі ЗША.--Dymitr 21:57, 18 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Дык можна стварыць Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Краі Расеі і Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Рэспублікі Расеі. --Ліцьвін (гутаркі) 23:54, 18 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Але ўсе яны будуць пра адное і тое ж — пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел другога ўзроўню. Таму натуральна мець толькі адзіную катэгорыю. --Dymitr 00:24, 19 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Асабіста для мяне зручна бачыць у адной катэгорыі толькі раёны ці толькі толькі вобласьці і г.д. Калі мы зараз пачнём ўсё аб’ядноўваць, то можна прама ў Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі зьмяшчаць усе шаблёны пра ўсе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі. Ці будзе гэта зручна? Наўрад ці. Ды і навошта гэтыя складаныя назвы? Я за простыя назвы. Вы самі паглядзіце. Усе разумныя, але ў іншых разьдзелах ніхто не прапануе такія складаныя назвы і нам яны таксама непатрэбныя. --Ліцьвін (гутаркі) 00:47, 19 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Ну тады можа нейкае галасаваньне зрабіць на гэты конт, калі так, то можна стварцыь асобна катээгорыі кшталту Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Рэспублікі Расеі, Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Краі Расеі, Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Вобласьці Беларусі і ўжо іх уключыць у катэгорыі Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі другога ўзроўню, Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі другога ўзроўню і гэтак далей. Можа так і мае сэнс зрабіць. --Dymitr 20:54, 19 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Так можна зрабіць. Можна дадаць дадатковую катэгорыю, якой фактычна зараз у нас не існуе. --Ліцьвін (гутаркі) 21:40, 19 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Цяпер зразумеў, пра што вы. У прынцыпе, гучыць лягічна, у тым сэнсе, што катэгорыя тычыцца ня назвы шаблёнаў, а іх зьместу. --Red_Winged_Duck 22:09, 18 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Раней пытаньне перадачы партугальскамоўных назваў уздымалася датычна бразыльскіх футбалістаў. Лічу патрэбным упарадкаваць і назву гэтага гораду, бо ўсе астатнія бразыльскія гарады ўжо названыя паводле прыведзенай у абмеркаваньні схемы. А ў дадатак назва Рыю-дэ-Жанэйру адпавядае арыгінальнаму вымаўленьню. --Red_Winged_Duck 16:21, 8 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

  Падтрымліваю. Атрымліваецца, што так. --Ліцьвін (гутаркі) 04:49, 10 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю. --Dymitr 18:12, 18 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 01:18, 23 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Артыкул перанесены. --Red_Winged_Duck 16:42, 26 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Сытуацыя аналягічная выпадку з бразыльскімі футбалістамі. Адзінае, што ў арыгінальным партугальскім вымаўленьні дадаецца яшчэ літара «ш». --Red_Winged_Duck 16:21, 8 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Калі сытуацыя сапраўды аналягічная, то трэба пераносіць. --Ліцьвін (гутаркі) 04:50, 10 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю. --Dymitr 18:12, 18 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 01:19, 23 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Артыкул перанесены. --Red_Winged_Duck 16:42, 26 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Вуліца Курапацкая была перайменаваная ў адпаведнасьці з рашэшьнем мескіх уладаў ад 23 сьнежня 2004 году ў вуліцу Вінаградную. [3] --Prydespar (гутаркі) 17:18, 24 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

  ПадтрымліваюВіт; размовы 23:02, 7 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
  Супраць Нейкія дзіўныя перайменаваньні. Асабіста я за назву Бэзавая, але нічога ня маю супраць і назвы Курапацкая, якая сапраўды «названая ў гонар навакольных вёсак і ўрочышчаў». Дарэчы, працытую рашэньне: «вул. Бэзавую ў вул. Курапацкую (па назве навакольных вёсак урочышчаў) i надалей называць яе "вуліца Курапацкая (улиці Куропатская)"». Сорамна. --Ліцьвін (гутаркі) 13:41, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю. Абнавіць зьвесткі. -- Renessaince 17:15, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю. --Севастополец (гутаркі) 17:27, 8 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


1. Назва ў такім выглядзе прадстаўлена ў кнізе "Памяць". 2. Прыпынкі на скрыжаваньні Адзінцова і Скрыпнікава маюць афіцыйную назву "Красны Бор". [4] --Prydespar (гутаркі) 15:20, 4 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Артыкул перанесены. Добра было б дадаць дакладную спасылку з нумарам тому і старонкі на кнігу «Памяць» у артыкул. --Red_Winged_Duck 19:39, 15 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Расейскі праваслаўны крыж мае 6 канцоў у адрозьненьне ад праваслаўнага крыжа, які зьяўляецца 8-канцовым.--Удзельнік:W 19:04, 20 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Цяперашні выгляд артыкула Расейскі праваслаўны крыж, на жаль, не адпавядае наяўным крыніцам. У самім артыкуле спрабую ўстрымацца ад усякіх рэдагаваньняў да разьвязаньня адпаведнага запыту на абарону артыкула, каб не працягваць вайну рэдагаваньняў. Таму прывяду тут разбор і падлік усіх наяўных крыніцаў паводле існай і прапанаванай назваў.
1) Ініцыятар запыту на перанос спрабуе зрабіць акцэнт на тое, што «праваслаўны крыж» і «расейскі праваслаўны крыж» — гэта розныя крыжы (абодва ўкосныя, але розьніца нібыта ў наяўнасьці верхняй папярочкі), але такі падзел яўным чынам праводзіцца толькі ў адной крыніцы[1]. І гэтая крыніца — партал, які патрымлівае расейскі чыноўнік Мядзінскі і кіраўнік Маскоўскай царквы Гундзяў[2], што з улікам няўнасьці крыніцаў на дзяржаўную палітыку прасоўваньня Расеяй 8-канцовага ўкоснага крыжа вылучае гэты партал зь ліку крыніцаў, вартых даверу. Удзельнік:W таксама прыводзіць тры крыніцы на артыкулы Эдварда Зайкоўскага рознага часу, прытым найбольш сьвежы зь іх зьмяшчаецца ў энцыкляпэдычным слоўніку «Міфалогія Беларусі» (2004 год). Дык вось кожны ахвочы можа пераканацца [5] (с. 262), што ў тым апошнім артыкуле няма ніякіх згадак пра падзел укосных крыжоў на «праваслаўны» і «рускі праваслаўны» і увогуле, упамінаецца толькі расейскі праваслаўны крыж, які паводле наступнага тлумачэньня ў дужках, мае як і папскі, тры гарызантальныя папярочкі. Тым часам у сваіх ранейшых артыкулах «Крыж» у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (1997 год)[3] і «Беларускай энцыклапедыі»[4] (1999 год) той жа пан Зайкоўскі ў тэксьце называе «рускім праваслаўным крыжам» 6-канцовы ўкосны крыж, далей жа ён піша пра «васьміканцовы крыж» з тлумачэньнем у дужках «у форме Латарынгскага крыжа з кароткай перакладзінай унізе, дыяганальнай або гарызантальнай». Таксама ў тых артыкулах зьмяшчаецца ілюстрацыя, якая не карэлюе з тэкстам артыкула: там не прыводзіцца выява «рускага праваслаўнага крыжа», затое прыводзіцца выява васьміканцовага крыжа, які падпісаны як «праваслаўны крыж», апроч таго прыводзяцца ажно 11 крыжоў, якія ўвогуле, не ўпамінаюцца ў артыкуле. Падобныя неадпаведнасьць сьведчыць пра тое, што выяву, відаць, падбіраў мастак-ілюстратар Э. Жакевіч (фігуруе ў абодвух выданьнях) і пры гэтым наўрад ці ўзгадняў яе з панам Зайкоўскім. Таксама існуе аргумэнтаваная крытыка русіфікацыйнай рэдакцыйнай палітыкі выдавецтва «Беларускай Энцыкляпэдыі» ў другой палове 1990-х гадоў, таму да адпаведных тамоў трэба ставіцца даволі асьцярожна. З улікам супярэчнасьцяў паміж рознымі вэрсіямі артыкула аднаго і таго ж аўтара (прытым, што найбольш сьвежы называе расейскім праваслаўным той жа крыж, што і большасьць іншых наяўных крыніцаў), а таксама несупадзеньнямі памі тэкстам артыкула і ілюстрацыямі да тэксту гэтыя артыкулы ня могуць лічыцца вартым даверу сьведчаньнем падзелу ўкосных крыжоў на «праваслаўны» (8-канцовы) і «расейскі праваслаўны» (6-канцовы). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:39, 21 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
2) Цяпер наконт крыніцаў за назву «праваслаўны крыж»: з больш-менш вартых даверу адназначных крыніцаў (дзе крыж з касой папярочкай фігуруе толькі пад назвай «праваслаўны») тры ангельскамоўныя крыніцы[5][6][7] і публіцыстычны беларускамоўны артыкул ксяндза на сайце Catholic.by[8]. Яшчэ адна крыніца[9] выкарыстоўвае як асноўную назву «праваслаўны крыж», пры гэтым там таксама зьмяшчаецца ажно 3 альтэрнатыўныя назвы, сярод якіх таксама ёсьць «расейскі крыж». Яшчэ ў адной крыніцы[10] даецца спасылка не на тую старонку, таму я не магу яе спраўдзіць. Такім чынам, фактычна маем 5 крыніцаў (хай нават 6 крыніцаў), адна зь якіх часткова пацьвярджае назву «расейскі крыж». Удзельнік:W далучае ў падтрымку 2 крыніцы на блытаныя артыкулы пана Зайкоўскага і 1 ненэўтральную крыніцу на расейскі партал, аднак яны аспрэчваюцца вышэй. Яшчэ 3 прыведзеныя Удзельнікам:W крыніцы[11][12][13] зьяўляюцца фальсыфікатам, бо кожны ахвочы можа пераканацца, што ў іх няма ніякіх згадак пра проста «праваслаўны крыж» (№1 (с. 262), №2 [6], №3 [7]). Яшчэ адна крыніца даецца на Юнікод[14] — распрацоўку прыватнай кампаніі, якая не зьяўляецца вартай даверу крыніцай датычна назвы крыжа. Нарэшце, даволі камічна выглядае спасылка на меркаваньне Ірыны Дубянецкай[15], дзе крытыкуецца як прасоўваньне 8-канцовага крыжа ў Беларусі, якое называецца мэтанакіраванай палітыкай русіфікацыі, так і тое, што некаторыя беларусы могуць назваць гэты крыж «праваслаўным». Такім чынам, з 14 прыведзеных крыніцаў, палова не праходзіць вэрыфікацыі.
3) Цяпер наконт крыніцаў на назву «расейскі» (таксама «маскоўскі» ў эмігранцкай традыцыі і «рускі» ў наркамаўскай). Зь беларускіх крыніцаў маем артыкул Анатоля Белага[16], найбольш сьвежы артыкул пана Зайкоўскага[11], таксама сюды можна прывесьці беларускамоўны інтэрнэт-артыкул[17], дзе ў адрозьненьне ад Catholic.by пазначылі вартую даверу крыніцу інфармацыі. Таксама маем 7 украінскіх крыніцаў[18][19][20][21][22][23][24], якія вызначаюць укосны 8-канцовы крыж як вылучна маскоўскі (укр. моськовський хрест). Таксама нават у цяперашняй вэрсіі артыкула засталося 6 ангельскамоўных крыніцаў[25][26][27][28][29][30] на расейскі (праваслаўны) крыж (анг. Russian (Orthodox) cross. Сярод новых крыніцаў можна прывесьці афіцыйную анкету ўраду ЗША на сайце Вярхоўнага суду[31], а таксама 4 нямецкія крыніцы[32][33][34][35] на расейскі крыж (ням. Russische Kreuz). Зрэшты, ёсьць і расейскія крыніцы[36][37][38][39] на расейскі праваслаўны крыж (рас. русский православный крест). Такім чынам, агулам маем 24 крыніцы — у чатыры разы болей, чым на карысьць прапанаванай назвы.
4) З улікам абсалютнай колькаснай перавагі крыніцаў на назву «расейскі (праваслаўны) крыж» датычна ўкоснага 8-канцовага крыжа, а таксама наяўнасьці крыніцаў, дзе даводзіцца небеларускі[15][16] і неўкраінскі[19][18] характар гэтага крыжа, які называецца вылучна расейскім (маскоўскім), а таксама беларускамоўнай крытыкі назвы «праваслаўны крыж»[15], мяркую, што прапанаваны перанос артыкула парушыць Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня.
--Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:39, 21 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
1) Розьніца не нібыта, а насамрэч у наяўнасьці верхняй папярочкі, як і ў розным паходжаньні. Якраз датычнасьць партала да РПЦ пацьвярджае аўтарытэтнасьць крыніцы, бо дае разуменьне, які крыж у Расеі насамрэч называюць расейскім праваслаўным, то бок 6-канцовы з пахіленай ніжняй бэлькай, а не 8-канцовы праваслаўны. Ілюстрацыя карэлюе з тэкстам артыкула, бо выява васьміканцовага крыжа падпісана як праваслаўны крыж, які згадваецца ў артыкуле. Адсюль неадпаведнасьць домыслаў супраць мастака Жакевіча. Супярэчнасьці між вэрсіямі артыкула адсутнічаюць і выводзяцца з домыслаў парушальніка, паказанымі вышэй. Найбольш сьвежы артыкул не называе 8-канцовы крыж расейскім праваслаўным (яшчэ адзін домысел) і парушэньне Вікіпэдыя:НПГ. 2) З улікам вышэй пададзеных довадаў маем 14 крыніцаў, якія пацьвярджаюць назву праваслаўны крыж у якасьці асноўнай, што і патрэбна для пераносу з улікам высьвятленьня чым жа насамрэч ёсьць расейскі праваслаўны крыж - 6-канцовым крыжам. Ва ўсіх 3-х фальсіфікаваных крыніцах адсутнічае згадка расейскага праваслаўнага крыжа ў якасьці 8-канцовага, што пацьвярджае яго выкарыстаньне ў якасьці 6-канцовага. Юнікод падтрымліваецца стандартам ISO/IEC 10646, дзе ISO - Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі, якая працуе ў 162 краінах з 212 краінаў ААН, у тым ліку ў Беларусі. Слова некаторыя ў інтэрвію Дубянецкай - выдумка. 3) Найбольш сьвежы артыкул пана Зайкоўскага не зьмяшчае згадкі колькасьці канцоў расейскага праваслаўнага крыжа, пра што пісаў вышэй, што пацьвяржджае паводле ранейшых артыкулаў, што аўтар меў на ўвазе 6-канцовы крыж. Ва ўкраінскіх крыніцах адсутнічае ўдакладненьне пра 6- або 8-канцовасьць крыжа, таму варта лічыць, што ў іх таксама згадваецца 6-канцовы крыж, пакуль не даведзена адваротнае. Таксама часта адсутнічае назва, толькі словы "крыж маскоўскай мадыфікацыі", хоць вядома, што "мадыфікацыю" стварылі ў 6-м стагодзьдзі не ў Масковіі, а ў Бізантыі, што ставіць пад сумнеў аўтарытэтнасьць такіх крыніцаў. Тое самае тычыцца падобных ангельска- і нямецкамоўных крыніцаў без згадкі апісаньня 6- або 8-канцовасьці крыжа, або адсутнасьці ўдакладненьня, чым жа тады ёсьць 6-канцовы расейскі праваслаўны крыж з пахіленай ніжняй бэлькай. На гэтае пытаньне не дае адказ ніводная крыніца са згадкамі быццам расейскасьці крыжа, што ставіць пад сумнеў вартасьць даверу да гэтых крыніцаў. Пагатоў каляндар ня ёсьць аўтарытэтнай крыніцай таксама. Адсюль маем, што за назву расейскі праваслаўны крыж крыніцаў менш нават за 8, пакуль што пазначаных у артыкуле. Большасьць зь іх абазначаюць якраз 6-канцовы расейскі праваслаўны крыж. 4) З улікам таго, што: а) большасьць (14 крыніцаў) аўтарытэтных крыніцаў, на беларускай мове ўлучна, сьведчаць на карысьць назвы праваслаўны крыж, б) істотная частка крыніцаў пад назву расейскі праваслаўны ёсьць фальсіфікацыяй іх зьместу, в) ўрэшце зьявілася найбольш поўная і аўтарытэтная крыніца, якая выяўляе цалкам новы факт - 6-канцовы крыж з пахіленай ніжняй бэлькай, які і ёсьць расейскім праваслаўным крыжам, а таксама адначасна прыводзіць зьвесткі пра 8-канцовы крыж з пахіленай ніжняй бэлькай, які называецца праваслаўным крыжам, перанос артыкула захавае Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня: "Няхай факты гавораць самі за сябе". У сваю чаргу парушальнік так і не растлумачыў факт існаваньня 6-канцовага крыжа з пахіленай ніжняй бэлькай, які называецца расейскім праваслаўным крыжам, як і не прапанаваў іншай для яго назвы.--Удзельнік:W 01:24, 22 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Дапрацаваў артыкул Расейскі правасаўны крыж з улікам новых крыніц, а таксама заўваг ўдзельніка:W. У найбліжэйшы час пляную вярнуць гэты артыкул на месца з адпаведным перанакіраваньнем з артыкула Праваслаўны крыж (калі вядома, гэтага ня зробіць хто іншы). Адначасна пляную вярнуць давандальны стан іншых артыкулаў, дзе ўпамінаецца адпаведны крыж, — і падтрымліваць такі стан усімі дасяжнымі сродкамі прынамсі да дасягненьня кансэнсусу наконт назвы артыкула і закрыцьця адпаведнага запыту на перанос. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:58, 9 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Вырашэньне спрэчкі

рэдагаваць

На цяперашні момант артыкул Расейскі праваслаўны крыж абаронены цалкам ад рэдагаваньняў, каб пазьбегнуць непатрэбнай вайны рэдагаваньняў. Адразу заўважу, што абаронены ён у вэрсіі Kazimier Lachnovič, бо менавіта ён быў першапачатковым аўтарам артыкула. На цяперашні момант магу прапанаваць наступнае рашэньне: кожны з бакоў канфлікту перастае камэнтаваць дзеяньні іншага ўдзельніка (у любым варыянце, у тым ліку ў кароткіх апісаньнях зьменаў). Ніжэй у табліцы трэба дадаць свае крыніцы на тую назву, якую кожны бок лічыць правільнай. Просьба падаваць крыніцы ў парадку ад найбольш аўтарытэтных да найменш аўтарытэтных на вашае ўласнае меркаваньне, таксама плюсам будзе адразу прыведзеная з крыніцы цытата і нумар старонкі, дзе яе можна знайсьці. Акрамя таго, перавага будзе аддавацца крыніцам, якія лягчэй за ўсё праверыць («правяральнасьць крыніцаў»), г. зн. тыя, якія маюць электронную вэрсію ці здымкі папяровай вэрсіі. Прашу ўдзельнікаў Kazimier Lachnovič і W прыняць удзел, а таксама заклікаю далучыцца да абмеркаваньня іншых дасьведчаных удзельнікаў Renessaince, Lesnas ättling і іншых, хто гатовы выказаць сваё меркаваньне. --Red_Winged_Duck 14:24, 12 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Пастараюся знайсьці крыху часу (якога мне зараз у вышэйшай ступені бракуе), каб выказаць маё меркаваньне. Але на 100% абяцаць не магу.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:28, 13 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Удзельнік:Red_Winged_Duck, калі ласка, вярніце выдалены Шаблён:Перанесьці ў артыкул Расейскі праваслаўны крыж у выглядзе «Перанесьці|Праваслаўны крыж». Стварэньне артыкула https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Расейскі_крыж&oldid=1964159 не абыходзіць Вікіпэдыя:Запыты на перанос, бо перанос тычыцца "Расейскі праваслаўны крыж → Праваслаўны крыж" замест перанакіраваньня Расейскі крыж.--Удзельнік:W 16:07, 20 сакавіка 2018 (MSK)
Яшчэ як абыходзіць, бо закранае непасрэдна тэмы гэтага абмеркаваньня. Таму ўсе далейшыя спробы абысьці абароны падобным чынам прывядуць толькі да блякаваньняў. Вам давядзецца дачакацца закрыцьця гэтага запыту. --Red_Winged_Duck 16:19, 20 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Удзельнік:Red_Winged_Duck, тэма абмеркаваньня не закранае стварэньня артыкула пад назвай Расейскі крыж. Тэма абмеркаваньня заключаецца ў прапанове пераносу артыкула Расейскі праваслаўны крыж пад назву Праваслаўны крыж. Пасьля пераносу назва Расейскі праваслаўны крыж стане вольнай для пераносу артыкула Расейскі крыж. Блякуецца стварэньне новага артыкула замест пераноса, які ўжо заблякаваны. Такім чынам, стварэньне новага артыкула пад назвай Расейскі крыж не тычыцца гэтага запыта. На колькі мне вядома, пакуль што ў Вікіпэдыі адсутнічае абмежаваньне на стварэньне новага артыкула, якое не патрабуе пераносу іншага. Таму, калі ласка, аднавіце выдалены Вамі новы артыкул Расейскі крыж, які нікому не замінае і не патрабуе пераносу. Дарэчы Вы дагэтуль не аднавілі выдалены Шаблён:Перанесьці ў артыкуле Расейскі праваслаўны крыж у выглядзе «Перанесьці|Праваслаўны крыж», на што зьвяртаў увагу вышэй. Гэты шаблён мае прысутнічаць у артыкуле Расейскі праваслаўны крыж да закрыцьця запыту.--Удзельнік:W 16:44, 20 сакавіка 2018 (MSK)
Ніякіх зьменаў, пераносаў і аднаўленьняў на цяперашні момант ня будзе і не плянуецца да закрыцьця гэтага запыту. І чым больш вы робіце падобных спробаў, тым больш адцягваеце час прыняцьця рашэньня па гэтым запыце. --Red_Winged_Duck 17:01, 20 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Удзельнік:Red_Winged_Duck, паўторна нагадваю, што запыт тычыцца пераносу "Расейскі праваслаўны крыж → Праваслаўны крыж" замест перанакіраваньня Расейскі крыж. Таму, калі ласка, перастаньце адцягваць стварэньне новага артыкула, якое не патрабуе пераносу (https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Расейскі_крыж&oldid=1964159 ). Я не рабіў запыту наконт старонкі Расейскі крыж.--Удзельнік:W 17:52, 20 сакавіка 2018 (MSK)
Крыніцы ў падтрымку назвы «Расейскі праваслаўны крыж» Крыніцы ў падтрымку назвы «Праваслаўны крыж»
  1. «Вядомы наступныя тыпы хрысьціянскага крыжа: <...> 11. Расейскі праваслаўны»[a]Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Уклад. Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2001. С. 73. — Эл. вэрсія артыкула на Slounik.org
  2. «Наагул гэта была найбольш распаўсюджаная на Беларусі форма крыжа, якая розьнілася ад расейскае васьміканцовае формы крыжа з косаю перакладзінаю» — Гарошка Л. Баўгарскі ўдзел у пашырэньні хрысьціянства між усходніх славянаў // Божым Шляхам. № 1-6 (76-81), 1957. С. 27.
  3. «Васьміканцовы крыж увайшоў у гісторыю як рускі праваслаўны крыж» — Белы А. Крыж Еўфрасінні Полацкай // Наша Слова. № 29 (817) 1 жніўня 2007 г.
  4. «Крыж Ефрасінні Полацкай называюць беларускім крыжом; назаві яго адметнасці, параўнай з лацінскім (чатырохканцовым) і расейскім (васьміканцовым)» — Сянкевіч В. Родная літаратура: 1 клас агульнаадукацыйнага ліцэя. — Беласток, 2013. С. 196.
  5. «замест васьміканцовага маскоўскага красуецца гістарычны беларускі Крыж сьв. Еўфрасіньні Полацкай....» — Белямук М.. Пабудова першае беларускае праваслаўнае царквы на эміграцыі, Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква
  6. «Напрыклад, гэты расейскі праваслаўны крыж у двары колішняга каталіцкага кляштару <...> касая перакладзіна ў крыжа няправільная — трэба справа ўніз налева, а тут зьлева ўніз направа» — Сяргей Абламейка[b]. Як я зрабіўся «сталіністам», Радыё Свабода, 4 жніўня 2014 г.
  7. «С течением времени этот восьмиконечный крест распространился по всей России и стал как бы русским национальным крестом. <...> У греков, болгар и сербов этого креста нет. У них крест греческий. <...> Восьмиконечный крест с укосным подножием является особенностью креста в России с древнейших времён» — Архиепископ Афанасий (Мартос). Восьмиконечный русский крест // Миссионерский Листок. №144. — Свято-Троицкая Православная Миссия, 2003.
  8. «Рускі крыж, які мае дзве папярэчныя лініі наверсе і адну ўнізе, прычым апошняя злёгку нахілена» — №40. Распяцці і крыжы // O’Brien J. A History of the Mass and Its Ceremonies in the Eastern and Western Church. — New York: Benziger, 1879.
  9. «Царква Маскоўскага патрыярхату мадыфікавала крыж Кіеўскі у васьміканцовы, абавязкова з укоснай папярочкай унізе <...> Маскоўскі крыж ува ўкраінскую практыку быў уведзены і ўвайшоў у моду па бальшавіцкім перавароце 1917 году, калі старэйшае пакаленьня ўкраінскіх уладыкаў было зьнішчанае» — Яременко В. Золоте Слово: Хрестоматія літератури України-Русі епохи Середньовіччя IX—XV століть. Книга перша. — Київ: Аконіт, 2002. С. 485.
  10. «што ён маскоўскі крыж выдае за ўкраінскі, што карыстаецца не дакладнай тэрміналёгіяй, перакручвае факты і т.п.» — Пекарська Л.[c], Федорова Л.[d] «Хто ми? Чиї ми діти? Хто були наші предки?» (до 140-річчя від дня народження і 60-річчя від дня смерті Вадима Щербаківського) // Краєзнавство. — 2016. — № 3—4. С. 232.
  11. «калі на Ўкраіне дзесьці была пастаўлена царква з маскоўскім крыжам, то там быў будаўніком маскаль або масквафіл, бо той, хто даў грошы на царкву быў маскаль» — Щербаківський В. Чи трираменний хрест із скісним підніжком – національний хрест України? // Визвольний шлях. — 1952, листопад. — Ч. 11 (62). С. 33.
  12. «Маскоўскі крыж, апроч таго ніжняга касога перакрыжаваньня, меў яшчэ і другое малое перакрыжаваньне ўверсе» — Фещин А. Довірся Хресту // Християнский голос. — 2002. — № 18 (2854). С. 232.
  13. «Russian Orthodox Cross» — Available Emblems of Belief for Placement on Government Headstones and Markers, Supreme Court of the United States
  14. «Форма 8-канцовага крыжа <...> з касой ніжняй папярочкай ёсьць вылучна маскоўскай вытворнай. <...> Такім чынам, маскоўскі крыж напамінае нам, украінцам, шмат чаго непрыемнага...» — Гнідець Р. Св. Хрест, його форма та різновиди в Україні // Греко-Католицька Традиція №9 (193), вересень 2013 р.
  15. «А зьверху паставілі тыповыя трохраменныя маскоўскія крыжы» — Сидоренко В. Забуті сторінки історії // Катедральні Дзвони. № 22. — 5 листопада 2017. С. 9. [8]
  16. «Толькі ў двох цэрквах на Кіеўшчыне я знайшоў у рызьніцах маскоўскія крыжы <...> XVIII ст., відавочна кімсьці падараваныя, але ніколі не ўжываныя» — Кущинський А. Традиційні форми хреста // Українське козацтво. — №. 50. — 1978. С. 54.
  17. «Перакошаныя маскоўскія крыжы» — Календар «Просвіти» на 2001 рік. — Ужгород, 2001. С. 23.
  18. «Православный русский крест. Крест с тремя перекладинами — короткой верхней, длинной средней и косой короткой нижней» — Королев К. Энциклопедия символов, знаков, эмблем. — Мидгард, 2005. С. 314.
  19. «Русский православный крест имеет свои особенности. К прямоугольному изображению креста сверху добавлена малая перекладина <...> перекладина наискось внизу русских восьмиконечных крестов напоминает о двух разбойниках...» — Православный календарь на 2016 год. — Litres, 2017. С. 87
  20. «Крест восьмиконечный — православный русский крест с двумя горизонтальными и одной косой перекладинами» — Владимир А Лебедев. Державный орел России. Родина, 1995. С. 99.
  21. «Главные типы христианского креста: <...> 11. Русский православный крест» — Юсупов С.Э. Словарь терминов архитектуры. Фонд "Ленинградская Галерея", 1994. С. 185.
  22. «Восмиконечный крест по праву называется русским...» — Русский крест: символика православного надглавного креста. — Москва, 2006. С. 147.
  23. «Russian Orthodox Cross — like the Cross of the Patriarch with a diagonal bar under it» — Milo D. L. The Ankh: Key of Life. — Weiser Books, 2007. P. 13.
  24. «Russian Orthodox Cross. <...> There are three thoughts on the meaning of the diagonal beam on the cross <...> small beam at the top represents a name plate» — Mori J. Crosses of Many Cultures. — Harrisburg, 1998. P. 38
  25. «Russian cross <...> the cross of Russian Orthodox Church» — Liungman C. G. Symbols — Encyclopedia of Western Signs and Ideograms. Ionfox AB. — HME Publishing, 2004. P. 140. ISBN 978-91-972705-0-2.
  26. «Christian crosses <...> Russian» — Thomas R. M. Manitou and God: North-American Indian religions and Christian culture. — Greenwood Publishing Group, 2007. P. 121. ISBN 978-0-313-34779-5.
  27. «The Russian Cross with a slanted footrest» — Koch R. The Book of Signs. — New York, 2000. P. 17
  28. «Eight-ended Russian Orthodox cross» — Joseph L. Young. Mosaics: principles and practice. — Reinhold, 1963. P. 99.
  29. «Ryskt kors, kors med tre tvärarmar av olika längd» — ryskt kors, Nationalencyklopedin.
  30. «Russisk kors» — Kors, Store norske leksikon
  31. «The Russian Orthodox cross also has three hortizontal arms, but the lowest is set at an angle» — The Grove Encyclopedia of Medieval Art and Architecture, Volume 1. / Edit. Colum Hourihane. — OUP USA, 2012. P. 221.
  32. «Russisches Kreuz, croix russe» — Benker S. Liturgische Geräte, Kreuze und Reliquiare der christlichen Kirchen / Objets liturgiques, croix et reliquaires des eglises chretiennes. Walter de Gruyter, 2011. S. 68.
  33. «Das russische Kreuz hat drei Querbalken...» — Etzold A., Türk W. Der Dorotheenstädtische Friedhof: die Begräbnisstätten an der Berliner Chausseestrasse. — Berlin: Ch. Links Verlag, 2002. P. 60
  34. «das russische Kreuz» — Das Bildwörterbuch: Die Gegenstände und ihre Benennung. — Bibliographisches Institut, 2011. P. 283.
  35. «Das russische Kreuz hat ebenfalls drei Querarme...» — Eyth K., Meyer F.S. Die Dekorationsmalerai mit besonderer... — Leipzig, 1896. P. 317—318.
  36. «Das russische Kreuz, mit drei Querarmen...» — Bischoff E. Die Festdekoration in Wort und Bild. — Leipzig, 1897. P. 452, 462
  37. «Хрести із скісним нижнім раменом належать до новіших часів. Деякі дослідники вважають цей тип хреста московським. Знавець української старовини професор В.Щербаківський про це пише так: "...Питання про форму хреста не було підняте при <...> ї лишаеться не ясним, коли була устіпнена офіційна форма московського хреста 8-кінцева обов'язково з косою <...>» — Довганюк І. Архітектура українських церков. — Львів, 1997. С. 50.
  38. «<....> or Russian cross: the third, lowest crossbar, diagonal...» — Becker U. The Continuum Encyclopedia of Symbols. — New York London, 2000. P. 71
  39. «<...> or Russian cross <...> the upper bar <...> slanted beam» — Chwalkowski F. Symbols in Arts, Religion and Culture: The Soul of Nature. — Cambridge Cholars Publishing, 2016. P. 112
  40. «Наш русский православный Крест — восьмиконечный» — Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл. Воздвижение Честного и Животворящего Креста Господня // Тихвинский листок №41, 27 Сентября 2017. або Проповедь в праздник Воздвижения Креста Господня после Литургии в храме Архангела Михаила, Расейская праваслаўная царква
  41. «Когда наши предки на Руси, приняв христианство, размышляли о кресте Господнем, их образу предстал наш восьмиконечный русский крест» — Из проповеди Святейшего Патриарха Кирилла в праздник Воздвижения Честного и Животворящего Креста Господня После Божественной литургии в Успенском кафедральном соборе Астраханского кремля // Ахтубинские епархиальные ведомости. №7 (48), июль — октябрь 2017. С. 7.
  1. «Цытата з крыніцы 1» — Крыніца 1
  2. «Цытата з крыніцы 2» — Крыніца 2
  Прапаную і падтрымліваю перанос і стварэньне (аднову) 2-х артыкулаў пра 8-канцовы праваслаўны крыж, вядомы прынамсі з 6 стагодзьдзя ў Бізантыі, і 6-канцовы расейскі праваслаўны крыж, які ўзьнік у 17-м стагодзьдзі ў Расеі:

1) «рускі праваслаўны (з 2 перакладзінамі, верхняя гарыз. даўжэйшая, ніжняя дыяганальная), ... 5 — праваслаўны», які паказаны на малюнку ў выглядзе 8-канцовага з 3-ма перакладзінамі, ніжняя зь якіх дыяганальная (Эдвард Зайкоўскі. Крыж // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 501. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3).

2) «рускі праваслаўны (з 2 перакладзінамі, верхняя гарызантальная даўжэйшая, ніжняя дыяганальная), ... 5 — праваслаўны», які паказаны на малюнку ў выглядзе 8-канцовага з 3-ма перакладзінамі, ніжняя зь якіх дыяганальная (Эдвард Зайкоўскі. Крыж // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Эдуард Жакевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4. — С. 272. — 432 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0041-2)

3) «рускі праваслаўны» паводле таго ж Зайкоўскага, то бок зноў 6-канцовы (Эдвард Зайкоўскі. Крыж // Міталёгія Беларусі = Міфалогія Беларусі / рэд.кал.: Сяргей Санько. — Менск: Беларусь, 2004. — С. 262. — 592 с. — 3000 ас. — ISBN 985-01-0473-2).

4) «рускі праваслаўны (з 2 перакладзінамі, верхняя гарызантальная даўжэйшая, ніжняя дыяганальная)» (Крыж // Рэлігія і царква на Беларусі / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Алег Глекаў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — С. 168. — 368 с. — 3000 ас. — ISBN 985-11-0220-2).

5) «Праваслаўны крыж. Верхняя перакладзіна сімвалізуе таблічку з надпісам віны на Хрыстовым крыжы. Дадатковая ніжняя бэлька сімвалізуе падпору пад ногі распятага. Пахіленасць бэлькі». Справа ад тэксту выява праваслаўнага крыжа (8-канцовага) (Андрэй Рылка. Таямніцы хрысціянскіх сімвалаў (частка І) // Каталіцкі касьцёл у Беларусі, 5 чэрвеня 2017 г. Праверана 13 сакавіка 2018 г.)

6) «The foot cross beam is a distinctive mark of the Orthodox Cross, thus making three cross beams (the titular notice board at the head of the cross, the main cross beam in the middle on which are the arms of the Lord, and the pedal cross beam)», то бок праваслаўны крыж 8-канцовы з 3-ма перакладзінамі (Джон Макгакін. Крыж (Cross) // Энцыкляпэдыя ўсходняга праваслаўнага хрысьціянства = The Encyclopedia of Eastern Orthodox Christianity. — Хобакэн: Джон Ўілі і сыны, 2010. — Т. 1. — С. 170. — 872 с. — ISBN 978-1444392548).

7) «Unicode Character 'ORTHODOX CROSS' (U+2626) ... ☦», то бок праваслаўны крыж 8-канцовы паводле Юнікоду (Знак Юнікод «Праваслаўны крыж» (U+2626) (анг.) // FileFormat.info, 2017 г. Праверана 13 сакавіка 2018 г.).

8) «THE ORTHODOX CROSS The Orthodox cross differs in design from that of Western Christianity, and is known as the tri-bar cross», зноў праваслаўны крыж 8-канцовы з 3-ма перакладзінамі (Акаша Лонсдэйл. Праваслаўны крыж (Orthodox cross) // Ці мне ўкленчыць, ці пакланіцца = Do I Kneel or Do I Bow. — Лёндан: Купэрард, 2010. — С. PT87. — 336 с. — ISBN 978-1-85733-534-7).

9) «three-bar Orthodox cross», праваслаўны крыж 8-канцовы 3-ма перакладзінамі (Дэніс Бойлс, Грэг Стэбэн. Усё, што варта ведаць пра рэлігію = Everything You Need to Know about Religion / рэд. Дэніс Бойлс. — Нью-Ёрк: Сайман і Шустэр, 1999. — С. PA116. — 132 с. — ISBN 978-0671534899).

10) Праваслаўны крыж (8-канцовы) вядомы прынамсі з 6-га стагодзьдзя, задоўга да ўзьнікненьня Расеі (Фарын Хвалькоўскі. Крыж і свастыка: моц боскасьці, удачы і надзеі (Cross and swastika the power of divinity, good fortune and hope) // Сымбалі ў мастацтвах, рэлігіі і культуры: душа прыроды = Symbols in Arts, Religion and Culture: The Soul of Nature. — Ньюкасл-эпон-Тайн: Навукоўцы Кембрыджа, 2016. — С. PA112. — 620 с. — ISBN 978-1-4438-9957-4).

11) Праваслаўны крыж (8-канцовы) паходзіць зь Бізантыі (Gerstel S. An Alternate View of the Late Byzantine Sanctuary Screen // Thresholds of the Sacred: Art Historical, Archaeological, Liturgical and Theological Views on Religious Screens, East and West / ed. S. Gerstel. — Washington D.C., 2006. P. 146—147.).

12) Праваслаўны крыж (Майкл Кін. Новыя крокі ў рэлігійнай асьвеце = New Steps in Religious Education. — Чэтлнэм: Нэльсан Торнс, 1999. — С. PA45. — 128 с. — ISBN 978-0748736010).

13) «Крест шестиконечный “Русский православный” ... Крест осмиконечный православный» з адпаведнымі выявамі пад надпісамі: праваслаўны і расейскі праваслаўны. У дадатак пра праваслаўны крыж: «Восьмиконечие – наиболее соответствует исторически достоверной форме креста, на котором был уже распят Христос, как свидетельствуют Тертуллиан, святой Ириней Лионский, святой Иустин Философ», якія жылі ў 2-3 стагодзьдзях, што яшчэ раней да ўзьнікненьня РПЦ. Тамсама якраз расейская крытыка праваслаўнага крыжа (8-канцовага) (Праваслаўныя крыжы: як разабрацца ў значэньнях (Православные кресты: как разобраться в значениях) (рас.) // Партал «Праваслаўе і сьвет», 26 верасьня 2011 г. Праверана 13 сакавіка 2018 г.).

14) «беларусы могуць сказаць «праваслаўны крыж»: называньне ў Беларусі (Дзякуючы намаганьням РПЦ пачынае мяняцца культурны ляндшафт Беларусі // Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі, 16 ліпеня 2016 г. Праверана 13 сакавіка 2018 г.).

15) «Крест шестиконечный русский православный. Эта форма креста (прямого распятия с нижней перекладиной, расположенной под наклоном) традиционна для Русской Православной церкви»: традыцыя ў РПЦ якраз 6-канцовага крыжа як расейскага праваслаўнага (Віялета Хамідава, Ганна Чыжова. Ацаленьне сьвятым крыжом = Исцеление святым крестом. — Масква: ЛітРэс, 2017. — С. PT156. — 361 с. — ISBN 978-5457543614).

16) «Крест шестиконечный, называемый также «русский православный» (Валянціна Калесьнікава. Праваслаўны храм. Сымболіка і традыцыі = Православный храм. Символика и традиции. — Масква: Олма, 2006. — С. PA110. — 543 с. — ISBN 978-5224053803).

17) «Крест шестиконечный «Русский православный» (Яланта Пракапенка. Крыж шасьціканцовы «Расейскі праваслаўны» // Сакральная геамэтрыя. Энэргетычныя коды гармоніі = Сакральная геометрия. Энергетические коды гармонии. — Масква: ЛітРэс, 2017. — С. PT30. — 448 с. — ISBN 978-5457607583).

18) «Стараверства не прызнала новаўвядзенняў рэформы, пры якой 8-канцовы крыж быў заменены на 6-канцовы», то бок расейскі праваслаўны крыж 6-канцовы і паходзіць з Расеі ў адрозьненьне ад праваслаўнага крыжа (8-канцовага), які паходзіць зь Бізантыі (Натальля Лоўчая. Масьцішча – лясная вёска // Газэта «Працоўная слава», 29 жніўня 2014 г. Праверана 13 сакавіка 2018 г.).

19) «Byzantine ... Cross: the third, lowest crossbar»: насамрэч у кнізе 8-канцовы крыж бізантыйскі. Падазраю, што варта пераправерыць і астатнія, асабліва іншамоўныя, крыніцы на фальсіфікацыю (Becker U. The Continuum Encyclopedia of Symbols. — New York London, 2000. P. 71).

20) «стаўленне сілавікоў да праваслаўных крыжоў», то бок і ва Ўкраіне (Байцы «Беркута» спілавалі праваслаўны крыж у Кіеве // «Хартыя'97», 3 сакавіка 2014 г. Праверана 13 сакавіка 2018 г.)

21) «праваслаўны крыж з пляценнем вянкоў рэдка ўжываюцца разам, але ў Беларусі гэта нармальная з’ява»: пра асаблівасьці Беларусі і зноў назва праваслаўны крыж (8-канцовы) (“Краіна”. Яшчэ скача песня наша // Кампанія «Будзьма беларусамі!», 14 ліпеня 2015 г. Праверана 13 сакавіка 2018 г.).

22) «праваслаўны крыж»: прыклад называньня ў Польшчы (МЗС Расеі выклікаў дарадчыка амбасадара РП у Маскве // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 27 лістапада 2015 г. Праверана 13 сакавіка 2018 г.).

23) «Восьмиконечный православный крест ... Православный крест, который чаще всего используется Русской и Сербской православными церквями, содержит, кроме большой горизонтальной перекладины, ещё две. ... распространение среди православных верующих, особенно во времена Древней Руси, имел также и шестиконечный крест. В нем также имеется наклонная перекладина»: праваслаўным называецца і ў РПЦ 8-канцовы крыж, а 6-канцовы якраз зьвязваецца з рускасьцю. Тамсама выявы 1 (пад выявай подпіс: «Восьмиконечный православный крест») і 2 (пад выявай подпіс: «Шестиконечный крест») (Сяргей Шуляк. Адрозьненьне праваслаўнага крыжа ад каталіцкага. Расьпяцьце. Значэньне крыжовай сьмерці Хрыста (Отличие православного креста от католического. Распятие. Значение крестной смерти Христа) (рас.) // Храм Уваскрасеньня Хрыстова г. Вічуга, 23 красавіка 2014 г. Праверана 13 сакавіка 2018 г.).

24) «Православный крест, воздвигаемый над храмом, имеет, в основном, восьмиконечную форму... Шестиконечный православный крест с косой нижней перекладиной — один из древнейших русских крестов. ... Шестиконечный русский православный крест»: зноў прывязка 6-канцовага крыжа да расейскасьці ўнутры РПЦ і без блытаньня боба з гарохам (Архітэктурная сымболіка храмаў (рас.) // Опцінская пуцстынь, 2018 г. Праверана 13 сакавіка 2018 г.).

25) Царква Сьвятога Духа (Беласток) Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Тое самае тычыцца Праваслаўнай царквы ў Амэрыцы. Выкарыстаньне праваслаўнага крыжа (8-канцовага) ў інтэр'еры храмаў, якое зьяўляецца асноўным, яшчэ шырэйшае і даўнейшае за ўсе славянскія праваслаўныя цэрквы.

26) На беларускіх могілках 6-канцовыя расейскія праваслаўныя крыжы. Дарэчы магу дадаць і прыклад праваслаўных крыжоў (8-канцовых) ( https://commons.wikimedia.org/wiki/File:!Расейскі_праваслаўны_крыж_(Ашмяны,_2017_г.).jpg ). Варта адрозьніваць.

27) Урэшце тарашкевіцай (Антон Трафімовіч. Праваслаўны крыж на старых мусульманскіх могілках у Сьмілавічах справакаваў канфлікт // Радыё «Свабода», 17 лістапада 2017 г. Праверана 13 сакавіка 2018 г.).

28) Найменьне расейскі крыж для 6-канцовага крыжа ў геральдыцы Расейскай імпэрыі ( https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Файл:Coat_of_Arms_of_Kherson_Governorate.png ), таму варта мець 2 асобныя артыкулы пра 8-канцовы праваслаўны крыж і 6-канцовы расейскі праваслаўны крыж, каб ня блытаць боб з гарохам ( https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Расейскі_праваслаўны_крыж&oldid=1958411https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Праваслаўны_крыж&oldid=1961776 ).

29) «Шестиконечный русский православный крест, Восьмиконечный православный (крест святого Лазаря) ... Шестиконечный русский крест – это крест с одной горизонтальной перекладиной и нижней наклонной»: пра помнікі (Віды хрысьціянскіх крыжоў // «Грын-Стоўн», 2018 г. Праверана 13 сакавіка 2018 г.).

30) «русский крест — шестиконечный русский православный крест с наклоненной нижней перекладиной» (Символы, знаки, эмблемы. Энциклопедия. — М.: ЛОКИД-ПРЕСС; РИПОЛ классик. В.Л. Телицын, В.Э. Багдасарян, И.Б. Орлов. 2005.; https://symbols_logos.academic.ru/602/РУССКИЙ_КРЕСТ ).

31) «Восьмикутний православний хрест (рис. 2) найбільш відповідає історично достовірній формі хреста, на якому був розп'ятий Христос, як свідчать Тертулліан, святий Іриней Ліонський, святий Юстин Філософ» паводле Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату (Який хрест правильний (укр.) // Харкаўская япархія УПЦ Кіеўскага патрыярхату, 10 ліпеня 2013 г. Праверана 15 сакавіка 2018 г.).

32) «Православний або восьмиконечний хрест містить, окрім великої горизонтальної поперечини, ще дві» зноў паводле УПЦ Кіеўскага патрыярхату (Сергій Цьома. Хрест – охоронець вселенної (укр.) // Сайт «Апалагет» (Сьвята-Пакоўскі храм, Кіеўскі патрыярхат УПЦ), 2017 г. Праверана 15 сакавіка 2018 г.).

33) Праваслаўны крыж (8-канцовы) паводле Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ( https://commons.wikimedia.org/wiki/File:Православний_Хрест.jpg ): «Фасадний хрест на західній стороні церкви УАПЦ с. Піски».

34) «About 110 results» (атрымалася 85) у «Гугл-Кнігі» па-ўкраінску з найменьнем «православний хрест» у назоўным склоне ( https://www.google.by/search?q=православний+хрест&tbm=bks&hl=en&biw=960&bih=434&gbv=1 ), у тым ліку «Архітектура українських церков» Ігара Даўганюка (Львоў, 1997. С. 52, 112 с.) і «Історія українського народу» Сьвятаслава Семенюка (Львоў: Апрыёры, 2010. С. 501, 606 с.).

--Удзельнік:W 22:57 15 сакавіка 2018 (MSK)

Меркаваньне ўдзельніка Lesnas ättling

рэдагаваць

Пытаньне складанае, на якім я не спэцыялізуюся, таму спачатку я проста праверыў, ШТО сьцьвярджаюць тыя ці іншыя крыніцы, ацаніў іх з улікам правяральнасьці, а потым выказаў маё меркаваньне:

Расейскі праваслаўны крыж:

1.Напалову Оk (ня маю магчымасьці праверыць малюнак) 2.Ok 3.Ok 4.Ok 5.Ok (Заўвага датычна выкарыстаньня 8-канцовых крыжоў у Румыніі: гл. фільм з сэрыі Schätze der Welt — Erbe der Menschheit «Klöster Nordmoldawiens» («Манастыры Паўночнай Малдовы» (т.б. на поўначы Румыніі))[9]. Заўважаныя мной крыжы прысутнічаюць у наступных момантах: 1:54 -- 4-канцовы, 2:45 -- 4-х, 3:30 — тут на фрэсках 8-канцовы, але з прамой ніжняй бэлькай; 5:55 — 4-х, 6:25 (на фрэсцы) — здаецца, 6-ці, 10:25 — 4-х, 14:08 (на фрэсцы) — 6-ці). 6.Ok 7.Ok 8.Ok 9.Ok 10.Ok 11.Ok 12.Няма эл.вэрсіі, але сьцьверджаньне тое ж, што ў крыніцы 11, таму «напалову Ok» 13.Не знайшоў дзе там С.232, але саму цытату знайшоў у падразьдзеле «УКРАЇНСЬКИЙ І МОСКОВСЬКИЙ ХРЕСТ», таму Ok 14.Першая спасылка Ok; Не зразумеў, што дае другая? 15.Ok 16.Ok 17.Няма эл. спасылкі 18.Няма эл. спасылкі 19.Ok 20.Ok 21.Няма эл. спасылкі 22.Не атрымалася адкрыць файл 23.Няма эл. спасылкі 24.Ok 25.Ok 26.Ok 27.Ok 28.Ok 29.Няма эл. спасылкі 30.Ok 31.Ok 32.Ok 33.Ok 34.Ok 35.Ok 36.Тут крыж называецца і расейскім, і бізантыйскім, таму «напалову Ok» 37.Тут толькі як сынонім, таму «напалову Ok» 38.Абедзьве спасылкі Ok 39.Тут гаворка пра Русь, а не Расею (Масковію), але крыж названы «васьміканцовым расейскім», таму «напалову Ok». Усяго: 30,5 балаў.

Праваслаўны крыж:

1. «Файл ня знойдзены» (not found) 2.Ok, але чаму ў артыкуле згадваецца «рускі праваслаўны» крыж (шасьціканцовы), а на малюнку ён адсутнічае? 3.«Файл ня знойдзены» (not found) 4.Ok 5.Ok 6.Ok 7.Ok 8.Ok 9.Ok 10.Ok 11.Няма эл. спасылкі 12.Ok 13.Тут пра 6-канцовы крыж тлумачыцца, чаму ніжняя бэлька нахілена, а пра 8-канцовы сказана, што спачатку ён быў 4-канцовым, а ўжо потым былі дададзеныя «тытул» і падножжа, але не сказана, што падножжа было нахілена; такім чынам, можна ўявіць, што падножжа зручней было б зрабіць прамым, ці не? «Напалову Ok» 14.Тут выдрана з кантэксту: цалкам цытата гучыць так: « Прычым самі па сабе крыжы не бываюць канфесійнымі, гэта толькі беларусы могуць сказаць «праваслаўны крыж» ці «каталіцкі крыж».  А паводле шэрагу іншых крыніц, прыведзеных абодвума ўдзельнікамі спрэчкі, мы бачым, што існуе цэлы шэраг розных крыжоў, у т.л. праваслаўны крыж, таму прыведзенае сьцьверджаньне зьяўляецца сумнеўным 15.Ok 16.Ok 17.Ok 18.Ok 19.Сказана «Бізантыйскі, альбо расейскі», т.б. тут іх атаясамляюць! Вядома, варта правяраць на фальсыфікацыю, але ня варта забываць, што традыцыі фальсыфікацыі мацнейшыя на Ўсход ад Беларусі, а праз расейскі ўплыў, нажаль, часам і ў самой Беларусі 20.Пра колькасьць канцоў ня сказана 21.Ok 22.Не сказана пра колькасьць канцоў 23.Тут сказана, у т.л., што і ў Старажытнай Русі (т.б. ў дамаскоўскі час) ужо існаваў 6-канцовы крыж, і (напрыканцы артыкулу) што праваслаўны крыж мае васьміканцовую, АЛЬБО шасьціканцовую форму, т.б. яны існавалі нароўні. Наколькі гэта адпавядае рэчаіснасьці, мне не вядома, таму й гэтую крыніцу залічыць не магу 24.І тут шасьціканцовы крыж называюць «одним из древнейших русских крестов», т.б. з улікам слова «найстражытных», можна зразумець, што гаворка пра Русь, а не Масковію. «Напалову Ok» 25.Ok 26.Ня можа быць залічаны, бо аўтар апісаньня — зацікаўленая асоба 27.Ok, але магу ўявіць сабе, што журналіст можа не разьбірацца ў крыжах і спрошчана назваць «расейскі праваслаўны» «праваслаўным», хіба не? 28.Тут прасоўваньне свайго меркаваньня (ШТО зьяўляецца бобам, а ШТО — гарохам), а не аргумэнт 29.Ok 30.Зноў шасьціканцовы «рускі», а не «расейскі» (у 1161 г. Расеі не было, ня кажучы, што Полацак ня быў ейнай часткай), але крыніца кажа «русский», таму Ok 31.Ok 32.Ok 33.«Напалову Ok», бо невядома, наколькі сьвядомы ў пытаньні аўтар выявы 34.Таксма не зусім зразумела: там няшмат дзе сказана пра колькасьць канцоў. «Напалову Ok». Усяго: 22 балы.

Такім чынам, сухая статыстыка: за назву «Расейскі праваслаўны крыж» 30,5 балаў, за назву «Праваслаўны крыж» 22 балы.

Вядома, што меркаваньне кожнага з апанэнтаў, як і маё (нягледзячы на ўсе намаганьні!) зьяўляюцца ў той ці іншай ступені суб'ектыўнымі, і можна яшчэ доўга спаборнічаць, прыводзячы ўсё новыя прыклады выкарыстаньня той ці іншай назвы. Але, што мы маем АБ'ЕКТЫЎНА — гэта тое, што існуюць як прыклады таго, што васьміканцовы крыж называецца «расейскім праваслаўным», гэтак і «праваслаўным», таму, каб канчаткова вырашыць гэтую спрэчку, варта зьвяртацца да вузкіх адмыслоўцаў, пажадана да некалькіх. Магчыма, існуюць тэзы па гэтай тэме. Заўважу са свайго досьведу, што толькі пры падобным (глыбокім) вывучэньні пытаньня можна высьвятліць, якія крыніцы сапраўды зьяўляюцца вартымі даверу, а якія — не (і ЧАМУ).

Таму, з улікам таго, што першапачаткова артыкул быў створаны пад назвай Расейскі праваслаўны крыж, таго, што альтэрнатыўныя назвы таксама згаданы ў артыкуле, а таксама колькаснай перавагай крыніцаў на карысьць менавіта гэтай назвы, галасую за захаваньне артыкулу пад назвай Расейскі праваслаўны крыж. З павагай да ўсіх.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:37, 10 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

17 сакавіка 2018 году наведаў у Менску (Цэнтар імя Яганэса Раў) канфэрэнцыю пра БНР, якую вёў Эдвард Зайкоўскі (Навукова-гістарычная канфэрэнцыя, прысьвечаная 100-годзьдзю абвяшчэньня БНР // Партал «Народная перамога», 17 сакавіка 2018 г. Праверана 21 красавіка 2018 г.). Сп. Зайкоўскі пры канцы канфэрэнцыі ў прысутнасьці іншых удзельнікаў мне пацьвердзіў, што расейскі праваслаўны крыж ёсьць 6-канцовым, а праваслаўны - 8-канцовым. Такім чынам, Вашая мокрая статыстыка ёсьць насамрэч суб'ектыўным меркаваньнем замест глыбокага вывучэньня пытаньня. Аб'ектыўна, большасьць крыніцаў, у тым ліку на беларускай мове, асабліва энцыкляпэдычных (што найбольш важна), падаюць 6-канцовы крыж у якасьці расейскага праваслаўнага. Дарэчы сярод прыведзеных Вамі 39, ці па Вашым уласным прызнаньні, 30,5 крыніцах адсутнічае хоць бы адна з назвай 6-канцовага крыжа. То бок сухая статыстыка 0 супраць называньня 6-канцовага крыжа расейскім праваслаўным. --Удзельнік:W 10:56, 21 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Я не зусім зразумеў: што Вам дала называць сухую статыстыку «мокрай» (адной абразай больш на Вашым рахунку)? Акрамя таго, я падкрэсьліў, што ў т.л. і маё меркаваньне (нягледзячы на ўсе намаганьні) зьяўляецца суб'ектыўным. Але ж і Вашае — таксама. Я таксама прапанаваў вырашэньне, і калі Вам штосьці не падабаецца — гэта выключна Вашая праблема.--Lesnas ättling (гутаркі) 11:35, 21 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Называньне суб'ектыўнага меркаваньня мокрай статыстыкай ёсьць толькі прызнаньнем таго, што яна не сухая, асабліва з улікам ігнараваньня энцыкляпэдычных артыкулаў Зайкоўскага. Наўрадці неразуменьне гэтага варта тлумачыць у якасьці абразы, хутчэй якраз як праблемы. Таксама пададзеная вышэй прапанова ня ёсьць вырашэньнем, бо пытаньне стаіць пра 2 артыкулы замест 1-го. Прыкладам ужо існуюць Вікізьвесткі пад 6-канцовы крыж ( https://www.wikidata.org/wiki/Q39157706 ) з адпаведным артыкулам па-расейску і апісаньнем на іншых мовах. Аднак па-беларуску такі артыкул зазнаў паўторнае выдаленьне ( https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Расейскі_крыж&oldid=1970975 ). Атрымліваецца, што ў іншай Вікіпэдыі існуюць і прымальныя артыкулы пра абодва крыжы. Пагатоў праблема ў адсутнасьці артыкула пра 6-канцовы крыж, якая не вырашаная. Спадзяюся, што маё паўторнае тлумачэньне не было ў Вашым уяўленьні чарговай абразай. З павагай да ўсіх. --Удзельнік:W 12:36, 21 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Вы ж самі адчуваеце розьніцу паміж Вашым першым (агрэсіўным) тлумачэньнем і гэтым: вядома, гэтак лепей. Што да вырашэньня праблемы: не разумею, чаму Вы ня згодны зьвярнуцца да некалькіх прафэсійных гісторыкаў, якія займаюцца менавіта гэтым пытаньнем? А пошук іншых вырашэньняў асабіста ў мае пляны, нажаль, не ўваходзіць. З павагай.--Lesnas ättling (гутаркі) 13:51, 21 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Розьніца між 1-м і 2-м тлумачэньнем адсутнічае, як і надуманая Вамі агрэсія. Хутчэй працягваецца неразуменьне Вамі самой праблемы, пра што пісаў у абодвух тлумачэньнях. Калі меркаваць па 34 (+85 калі гугліць толькі ўкраінскія) крыніцах, ужо зьвярнуўся да некалькіх прафэсійных гісторыкаў. Відаць у Вашыя пляны, на жаль, не ўваходзіць само вырашэньне пытаньня, прынамсі пры існым яго неразуменьні. Для пачатку варта было б разважыць пра абодва крыжы і прапанаваць найменьні для абодвух. Тады б зь лёгкасьцю стала зразумела, што для 6-канцовага крыжа найменьне расейскі праваслаўны ёсьць адзіным прыведзеным сярод усяго набору звыш 70 крыніцаў у абодвух сьпісах ( https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Крыж#Расейскі_праваслаўны ). 8-канцовы ж не пацерпіць, калі яго асноўнай назвай будзе праваслаўны, бо гэта ўсё адно абавязковы складнік звыш паловы яго найменьняў, то бок такая назва для яго ёсьць найбольш абагульняльнай і таму найбольш дарэчнай ( https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Крыж#Праваслаўны ). Таксама назва праваслаўны крыж не ўваходзіць у супярэчнасьць зь яго паходжаньнем, бо не прыпісвае культурную каштоўнасьць Бізантыі іншай дзяржаве. З павагай.--Удзельнік:W 09:04, 22 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Папярэджваю апошні раз, калі ў наступных вашых паведамленьнях будуць нейкія новыя фантазіі пра «Вашыя пляны» і наогул любая згадка іншых асобаў, блякаваньне будзе працягнутае на больш доўгі тэрмін без магчымасьці яго абыходзіць, як гэта вы робіце цяпер. --Red_Winged_Duck 12:35, 22 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Папярэджваю апошні раз, калі ў наступных вашых паведамленьнях будуць нейкія новыя злоўжываньні сумешчанай пасадай адміна-бюракрата, мне давядзецца зьвярнуцца да шырэйшага кола ўдзельнікаў іншых разьдзелаў Вікіпэдыі. Маю на ўвазе адсутнасьць абмежаваньня рэдагаваньня удзельнікам у адказ на мае заўвагі пра абразу. Вы дапусьцілі згаданае злоўжываньне пры разглядзе вандалізму супраць дадзенага артыкула і наадварот адказалі на абразу ў мой бок часовым абмежаваньнем магчымасьці адновы артыкула. Таксама вы працягваеце абыходзіць адсутнасьць Шаблён:Перанесьці ў гэтым артыкуле, на што зьвяртаў увагу ў Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck ажно 16 сакавіка, 5 тыдняў таму. Нічога асабістага.--Удзельнік:W 17:58, 24 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Іншыя вікі і Славаччына

рэдагаваць

Ва ўсіх іншых разьдзелах Вікіпэдыі ☦ называецца праваслаўным крыжом ( https://www.wikidata.org/wiki/Q1706350#sitelinks-wikipedia ). У 11 разьдзелах Вікіпэдыі ўжо ёсьць асобныя артыкулы пра расейскі крыж (расейскі праваслаўны крыж; https://www.wikidata.org/wiki/Q39157706#sitelinks-wikipedia ). Праваслаўная царква Чэскіх земляў і Славаччыны мае праваслаўны крыж ( https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/f/f3/Svidnik_pravoslavny_kriz.jpg ).--Удзельнік:W 13:26, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Трэба было напісаць, што вы зьмянілі назвы ўва ўсіх разьдзелах, але гэта лёгка выпраўляецца. Пагатоў, ніводны разьдзел Вікіпэды (і нават усе разьдзелы разам) не зьяўляецца аўтарытэтнай крыніцай. Наконт выкарыстаньня маскоўскага крыжа: адзіны відарыс дае падставы казаць пра спарадычнае выкарыстаньне і ня больш за тое. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:10, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Вялікі дзякуй за ўвагу. У Чэскай Вікіпэдыі праваслаўны крыж ёсьць адзінай назвай ☦, таму наўрадці выпадае казаць пра спарадычнасьць. Калі ласка, перастаньце фальсіфікаваць артыкулы Зайкоўскага. Гэта сапраўды ня робіць Вам гонару.--Удзельнік:W 00:16, 16 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Для інфармацыі: прынамсі ў швэдзкім разьдзеле «Праваслаўны крыж» (Ortodoxt kors) дае перанакіраваньне на «Расейскі праваслаўны крыж» (Ryskt-ortodoxt kors). Тамсама ўверсе стаіць шаблён "Ня блытаць з Расейскім крыжом" (Ej att förväxla med Ryskt kors).--Lesnas ättling (гутаркі) 23:21, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Тут усё трохі цікавей: ад пачатку артыкул, створаны швэдзкім удзельнікам, меў назву Ryskt kors, аднак 1 чэрвеня Удзельнік:W перанёс яго ў Ortodox kors і дадаў Ня блытаць... [10]. Сёньня я перанёс артыкул пад назву Ryskt-ortodoxt kors, каб не ствараць неадназначнасьці. Уся гэтая гісторыя — чарговае пацьверджаньне, што ня варта арыентавацца на іншыя разьдзелы, бо пэўныя артыкулы ў іх могуць проста не адсочвацца тамтэйшымі сталымі ўдзельнікамі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:59, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Ааа, вось яно што! Так, адсочваюць там далёка ня ўсё (ня кажучы пра тое, што беларуская тэматыка пададзена вельмі дзіўна -- павыпраўляў бы, ды часу няма :( --Lesnas ättling (гутаркі) 00:05, 15 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
У Швэдзкай Вікіпэдыі ўзьнікла дыскусія пры крыжы: вядома, я швэдзкай ня ведаю зусім (толькі бачу, што ёсьць пэўнае падабенства зь нямецкай), таму ня факт, што маю думку цалкам зразумеюць. Буду вельмі ўдзячным, калі знойдзеце час выкласьці ўласнае меркаваньне. Выглядае, што паводле аўтарытэтынх швэдзкіх крыніцаў, вартых даверу, Расейскі праваслаўны крыж мусіць называцца «Расейскім» (як было ад пачатку). Удзельнікі там, здаецца, адэкватныя і спрабуюць пачуць усе меркаваньні. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:35, 16 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за інфармацыю. Выказаў маё меркаваньне.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:43, 16 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю перанос. --Удзельнік:Temra 12:03 30 жніўня 2018 (MSK)
У галасаваньні можа прыняць удзел любы ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў), які да дня пачатка галасаваньня зрабіў ня менш за 5 рэдагаваньняў і мае ня менш за 1 тыдзень стажу. Любы ўдзельнік можа галасаваць толькі адзін раз. Нельга выкарыстоўваць дадатковыя рахункі («лялькі») для іншых галасоў. Удзел у галасаваньні — аўтаматычная згода на праверку ўдзельнікаў правяраючымі ўдзельнікаў. Галасы ўдзельнікаў, якія ня маюць правоў на галасаваньне, можа выкрасьліць любы ўдзельнік. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:28, 30 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Удзельнік:Temra мае 10 рэдагаваньняў, зь іх 7 рэдагаваньняў 4 артыкулаў, пры 1 месяцы і 21 дні стажу ад першага рэдагаваньня 9 ліпеня 2018 году (Спэцыяльныя:Унёсак/Temra).--Удзельнік:W 19:06 30 жніўня 2018 (MSK)
Удзельнік зарэгістраваўся па тым, як пачалося галасаваньне. Калі ласка, чытайце ўважлівей прыведзеную вышэй вытрымку. Увогуле, калі ўдзельніку ёсьць што напісаць — няхай піша і як мага болей, прасьцей будзе вылічыць чыюсьці ляльку. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:54, 30 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Удзельнік:Temra ёсьць магістрам культуралёгіі. Яго голас у справе найменьня гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, якой ёсьць праваслаўны крыж, складана назваць лялькай. Урэшце адмін у стане сам вызначыць ляльку бяз Вашай падказкі і мае права кіравацца ня толькі невуцтвам вікітроля і фальсіфікатара крыніц датычна дадзенага артыкула.--Удзельнік:W 14:43 31 жніўня 2018 (MSK)
Па-першае, усе ўдзельнікі Вікіпэдыі зьяўляюцца роўнымі і іхны просты голас без абгрунтаваньня на падставе крыніцаў, вартых даверу, нічога ня значыць. У Вікіпэдыі не існуе працэдуры вэрыфікацыі наяўнасьці ў яе ўдзельнікаў тых або іншых ступеняў і званьняў як і не існуе правілаў, што гэтыя ступені і званьні могуць дадаваць да голасу ўдзельніка нейкую дадатковую вагу. Па-другое, удзельнік зарэгістраваўся па тым, як пачалося галасаваньне, таму ня можа браць удзелу у ім. Падобныя рэчы вызначае не адміністратар, але адміністатар можа пакараць за ігнараваньне правілаў. Пагатоў, адзін запыт на вас ужо ёсьць, калі будзеце сябе нягодна паводзіць — можа зьявіцца і іншы. Асобна заўважу, што адэптаў (пруф) расейскай сэкты КОБ зь іхнай верай у «надиудейский предиктор» ды «жидорептилоидов» ня тое, што падпускаць да беларускіх гістарычна-культурных каштоўнасьцяў, а нават дазваляць вуліцы месьці трэба зь вялікай асьцярогай. Зрэшты добра ведаючы стан вышэйшай адукацыі ў Беларусі, не зьдзіўлюся калі беларускія дыплёмы магістраў наатрымлівалі немаведама хто. У кожным разе дзякуй, што пацьвердзілі сваю датычнасьць да гэтага акаўнта. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:06, 31 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
З кожным сваім камэнтаром Вы ўсё больш пакрываеце сябе ганьбай, бо ня можаце нічога напісаць, акрамя хлусьлівага паклёпу.--Удзельнік:W 11:34 4 верасьня 2018 (MSK)

Часовае рашэньне

рэдагаваць

Як бачна, дасягнуць кансэнсусу не атрымліваецца, таму цягам наступнага тыдня тут зьявіцца вынік ад мяне. Да гэтага часу просьба ўстрымацца ад любых рэдагаваньняў любых артыкулаў, якія непасрэдна або ўскосна тычацца гэтай тэмы. Любыя рэдагаваньні (у першую чаргу гэтае датычыцца ўдзельнікаў W і Kazimier Lachnovič) будуць успрымацца як спроба правакацыі і прывядуць да блякаваньняў, якія з кожным наступным будуць толькі павялічвацца. Усе іншыя запыты, якія тычыцца тэмы будуць закрытыя і скіраваныя сюды. Спадзяюся на канструктыў у далейшай працы, таму просьба зьвярнуць сваю ўвагу на іншыя артыкулы і дачакацца рашэньня. --Red_Winged_Duck 23:20, 9 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Маю запыт кіравацца беларускімі энцыкляпэдычнымі крыніцамі, бо (Вікіпэдыя:Пяць слупоў): «Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя, якая ўвабрала элемэнты агульных і спэцыялізаваных энцыкляпэдыяў». Таксама зьвяртаю ўвагу на Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня: «Усе яе артыкулы і іншы энцыкляпэдычны зьмест павінны стварацца з нэўтральнага пункту гледжаньня, аб’ектыўна і непрадузята прадстаўляючы ўсе значныя меркаваньні, наколькі магчыма, без прыняцьця аднаго зь іх, надрукаваныя ў вартых даверу крыніцах. Паводле Джымі Ўэйлза, гэты прынцып зьяўляецца абсалютным і безапэляцыйным. ... назвы энцыкляпэдычных артыкулаў мусяць мець найвышэйшую ступень нэўтральнасьці. ... альтэрнатыўныя назвы артыкула не павінны ўжывацца рэдактарамі Вікіпэдыі дзеля вырашэньня спрэчак». Расейскі праваслаўны крыж ёсьць асноўнай назвай 6-канцовага крыжа паводле беларускіх энцыкляпэдычных крыніцаў. Адпаведна прыведзеная ў папярэднім сказе назва для праваслаўнага крыжа можа быць толькі альтэрнатыўнай, і таму ёсьць непрымальнай для ўжываньня пры вырашэньні спрэчкі.--Удзельнік:W 23:48 9 верасьня 2018 (MSK)
Сьцісла прывяду ўласныя аргумэнты, а таксама меркаваньні іншых удзельнікаў. Па-першае, памянёныя артыкулы аўтарства пана Зайкоўскага (ЭГБ, 1997 г., т. 4., с. 272, «Беларуская энцыклапедыя», 1999 г., т. 8. с. 501) не зьмяшчаюць назвы «праваслаўны крыж», гэтая назва (крыж №5) пазначаецца толькі на малюнку невядомага аўтара. Да гэтага малюнку ёсьць некалькі заўваг: 1) пры захаваньні апісаньня 8-канцовага крыжа ён адсутнічае ў храналягічна больш позьніх энцыкляпэдыях — «Міфалогія Беларусі» (2004 год, с. 262) [11] і «Культура Беларусі» (2013 год, т. 4., с. 593) — дасяжная кожнаму ахвотнаму ў інфармацыйна-даведкавым аддзеле Нацыянальнай бібліятэкі без папярэдняга заказу; 2) на гэтым малюнку няма выявы «рускага праваслаўнага крыжа», апісаньне якога прысутнічае ў тэксьце артыкула, затое ёсьць выявы антоніеўскага, відэльцападобнага, мылічнага, ерусалімскага, перакрыжаванага, трохлістага, кардынальскага, якарнага, пашыранага, кавалерскага, павысяканага і мальтанскага крыжоў (крыжы №7—18), якія ў тэксьце артыкула нават не упамінаюцца. 3) на малюнку ёсьць выява крыжа (крыж №3), падпісанага як «патрыяршы, латарынскі», пры тым што ў тэсьце артыкула сьцьвярджаецца, што патрыяршым называюць як лятарынскі, так і васьміканцовы крыж, які апісваецца наступным чынам «у форме латарынгскага крыжа, з кароткай перакладзінай унізе, дыяганальнай або гарызантальнай». 4) нарэшце, на малюнку прыводзіцца «папскі крыж» (крыж №4), выгляд якога цалкам адпавядае апісаньню «у форме латарынгскага крыжа, з кароткай перакладзінай унізе ... гарызантальнай» і які, паводле тэксту артыкула, разам зь лятарынскім «даследчыкі называюць патрыяршымі крыжамі». Гэтыя неадпаведнасьці, а таксама адсутнасьцю малюнка пры іншых аналягічных артыкулах таго ж аўтара сьведчыць пра тое, што гэтым малюнкам нельга кіравацца як крыніцай, вартай даверу. Пагатоў існуе аргумэнтаваная крытыка русіфікацыйнай рэдакцыйнай палітыкі выдавецтва «Беларускай Энцыкляпэдыі» ў другой палове 1990-х гадоў, таму да адпаведных тамоў трэба ставіцца даволі асьцярожна. Апроч таго, у беларускіх крыніцах, вартых даверу, ёсьць крытыка назвы «праваслаўны» датычна памянёнага крыжа: Сьвятыні нашы перабудавалі, надаўшы ім выгляд маскоўскі. Крыжы нашы паздымалі, кажучы, што яны не праваслаўныя, паставіўшы “православные” — васьміканцовыя (Міхась Белямук, БАПЦ), Прычым самі па сабе крыжы не бываюць канфесійнымі, гэта толькі беларусы могуць сказаць «праваслаўны крыж» ці «каталіцкі крыж». Крыжы ёсць адзнакаю мясцовай традыцыі (Ірына Дубянецкая, Служба інфармацыі «ЭўраБеларусі», відэа Лятучага ўнівэрсытэту). Далей прыводжу меркаваньні іншых удзельнікаў: Lesnas ättling — Ok, але чаму ў артыкуле згадваецца «рускі праваслаўны» крыж (шасьціканцовы), а на малюнку ён адсутнічае? [12], Ліцьвін — Беларуская энцыкляпэдыя — гэта ня лепшая крыніца па гэтай праблематыцы і вам гэтае ўжо тлумачылі [13], Зноў паўтаруся: Беларуская энцыкляпэдыя — гэта ня лепшая крыніца па гэтай праблематыцы і вам гэтае ўжо тлумачылі [14]. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:05, 10 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Зноў фальсыфікацыя крыніцаў на падставе хлусьлівага арыгінальнага дасьледаваньня, абвергнутага на навуковай канфэрэнцыі самім аўтарам артыкула ў Беларускай энцыкляпэдыі.--Удзельнік:W 22:18 10 верасьня 2018 (MSK)
Таксама хацелася пабачыць цытату з крыніцы Натальля Лоўчая. Масьцiшча — лясная вёска // Працоўная слава : газэта. — Валожын: 29 жніўня 2014., якая б сьведчыла, што пад 6-канцовым крыжам у артыкуле (Стараверства не прызнала новаўвядзенняў рэформы, пры якой 8-канцовы крыж быў заменены на 6-канцовы) разумецца менавіта 6-канцовы расейскі крыж, а не патрыяршы крыж (Крыж Эўфрасіньні Полацкай), які таксама мае 6 канцоў і які быў больш уласьцівы Рэчы Паспалітай, багасловы зь якой бралі шырокі ўдзел у рэформе. Хацелася б таксама зазначыць, што нумары газэты «Працоўная слава» за 2018 год зьяўляюцца недасяжнымі ў Нацыянальнай бібліятэцы [15]. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:53, 10 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
 
Лунінец. Праваслаўныя крыжы (Krzyże prawosławne)
Дарэчы, што да старонкі-неадназначнасьці Праваслаўны крыж, то апроч прыведзеных мной расейскамоўных крыніцаў, дзе апісваюцца менавіта віды праваслаўных крыжоў (што даводзіць неадназначнасьць адпаведнага словазлучэньня), ёсьць яшчэ ангельскамоўныя крыніцы[40][41], а таксама цудоўнае графічнае сьведчаньне зь беларускімі праваслаўнымі крыжамі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:58, 11 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
На неадназначнасьць старонкі Славянскі крыж таксама ёсьць простыя пацьверджаньні: Slavonic Cross, Kievan Rus. From the book "The catalogue of the christian pectoral artefacts of Kievan Rus X-XIII" by V.V. Nechitaylo або Проект Б. Кене гербу м. Слов'янськ, а тут[42], увогуле, Славянскім крыжам называць сонцакрыж (дарэчы, гістарычна пашыраны ў Беларусі). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:31, 11 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
На жаль Вы так і ня здолелі прывесьці беларускіх крыніцаў, вартых даверу, у тым ліку не сфальсыфікаваных Вамі беларускіх энцыкляпэдычных крыніцаў.--Удзельнік:W 21:47 16 верасьня 2018 (MSK)
Па-першае, беларускія крыніцы, вартыя даверу, пералічваюцца ў адпаведнай табліцы. Вельмі шкада, што вы іх чамусьці ня ў стане ўбачыць. Па-другое, у Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу прадукты выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» (як і энцыкляпэдыі, увогуле) ніяк не вылучаюцца сярод іншых крыніцаў. Таму ніякай аб'ектыўнай перавагі яны ня маюць, асабліва калі ў выпадку назвы «патрыяршы крыж» тэкст артыкула ў энцыкляпэдыі супярэчыць малюнку ў ёй, які напраўду і зьяўляецца асноўнай вашай крыніцай. Нарэшце, у ангельскім і расейскім разьдзелах іншыя ўдзельнікі выдалілі вашае арыгінальнае дасьледаваньне пра 6-канцовы расейскі крыж. І цяпер тамтэйшыя артыкулы пра расейскія крыжы цалкам адпавядаюць нашаму разьдзелу як назвамі, так і зьместам. З чым усіх і віншую --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:13, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Папярэдні вынік

рэдагаваць

З улікам папярэдняга абмеркаваньня, а таксама для захаваньня нэўтральнага пункту гледжаньня, для разьвязаньня гэтага пытаньня будуць пасьлядоўна выкананыя наступныя пункты:

  1. Будуць створаныя два артыкулы — Шасьціканцовы праваслаўны крыж (пра  ) і Васьміканцовы праваслаўны крыж (пра  ). Усе альтэрнатыўныя назвы крыжоў будуць разьмяшчацца ў разьдзеле «Назва» кожнага з артыкулаў. Астатні зьмест артыкула мусіць апавядаць выключна пра крыж таго выгляду, які апісваецца назвай артыкула.
  2. На старонцы Праваслаўны крыж будзе створаная старонка-неадназначнасьць зь пералікам крыжоў, якія могуць згадвацца з падобнай назвай. Старонкі Расейскі праваслаўны крыж, Славянскі крыж, Расейскі крыж і падобныя будуць перанакіраваныя на гэтую старонку-неадназначнасьць.
  3. У астатніх артыкулах будзе выкарыстаны прынцып, апісаны ў Вікіпэдыя:Сынанімічныя словы. Будзе дазволена выкарыстоўваць менавіта тую фармулёўку, якая прыводзіцца ў крыніцы, якая будзе пацьвярджаць канкрэтнае сьцьверджаньне. Пры гэтым з апісальнай назвы крыжа будзе абавязковай спасылка на адзін з артыкулаў — Шасьціканцовы праваслаўны крыж ці Васьміканцовы праваслаўны крыж.

З мэтай рэалізацыі гэтых пунктаў цягам наступнага тыдня мной будзе зробленае наступнае: артыкул, які цяпер знаходзіцца ў Расейскі праваслаўны крыж будзе часова перанесены пад назву Вікіпэдыя:Запыты на перанос/Расейскі праваслаўны крыж з мэтай захаваньня зьместу. На месцы Шасьціканцовы праваслаўны крыж і Васьміканцовы праваслаўны крыж я ствару мінімальныя накіды для адпаведных артыкулаў. Таксама будзе створаная старонка-неадназначнасьць Праваслаўны крыж і ўсе неабходныя перанакіраваньні. Пасьля завяршэньня ўсіх гэтых дзеяньняў я адмыслова адпішуся на гэтай старонцы, да гэтага часу просьба ўстрымацца ад рэдагаваньня гэтых артыкулаў і дачакацца адмысловага паведамленьня. У далейшым я прашу ўсіх устрымлівацца ад войнаў рэдагаваньняў, вырашаць спрэчныя моманты на старонках абмеркаваньняў з улікам Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Усе заўвагі і камэнтары да зьяўленьня ўсіх патрэбных старонак просьба пакідаць пад гэтым рашэньнем. --Red_Winged_Duck 22:23, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

На падставе якіх крыніцаў вы абралі такія назвы: Шасьціканцовы праваслаўны крыж (пра  ) і Васьміканцовы праваслаўны крыж (пра  )? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:29, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
З улікам усяго абмеркаваньня ў нас маецца кансэнсус, што абодва гэтыя крыжы праваслаўныя. Пры вывучэньні спасылак прыведзеных у гэтым абмеркаваньні я зьвярнуў увагу, што большасьць крыніцаў для апісаньня і тлумачэньня адрозьненьняў крыжоў выкарыстоўваюць менавіта гэтую мадэль: шасьці- ці васьміканцовы праваслаўны крыж. Напрыклад, вышэй у табліцы сяроды прыведзеных вамі крыніцаў, толькі ў вынесеных вамі цытатах такіх апісаньняў больш за дзясятак (крыніцы з нумарамі: 2, 3, 4, 5, 7, 9, 14, 19, 20, 22, 28 і г.д.). Гэтыя назвы зьяўляюцца нэўтральнымі і не выклікаюць спрэчак, што і абумовіла менавіта такі выбар. --Red_Winged_Duck 10:58, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Не магу пагадзіцца, бо ў прыведзеных у табліцы крыніцах дзеля апісаньня ☦ канструкцыя «васьміканцовы праваслаўны крыж» у чыстым выглядзе не выкарыстоўваецца. Злучаючы апісальны прыметнік «васьміканцовы» (з апісаньня выгляду крыжа) і азначэньне «праваслаўны» (беручы яго з назвы «расейскі праваслаўны крыж») вы фактычна не апісваеце крыж, а ўтвараеце новую назву, бо калі прыметнік «васьміканцовы» характарызуе форму крыжа і зьяўляецца цалкам нэўтральным, то слова «праваслаўны» — гэта ўжо ацэнкавая назва. Пагатоў кансэнсусу наконт слова «праваслаўны» ў назьве ў нас напраўду няма — прынамсі Удзельнік:Ліцьвін выступае супраць гэтага азначэньня ў назьве: Пры гэтым не павінна быць ніводнага артыкула з асноўнай назвай, у якой будзе ўжыта слова «праваслаўны» [16]. І ён мае рацыю, бо на азначэньне «праваслаўны» існуе абгрунтаваная крытыка ў крыніцах, вартых даверу. А значыць, гэтае азначэньне ў назьве як раз парушае ВП:НПГ. Калі ўжо бесьпярэчна кіравацца ВП:НПГ, то найбольш нэўтральнай назвай для ☦ выглядае Васьміканцовы крыж (з утварэньнем адпаведнай старонкі-неадназначнасьці, дзе будуць пералічвацца іншыя васьміканцовыя крыжы). Дарэчы, менавіта такі разьвязак прапанавалі ў Расейскім разьдзеле, і я на яго пададзіўся ru:Википедия:К переименованию/2 июня 2018#Русский православный крест → Православный крест. Што да іншага ўкоснага крыжа, то там кансэнсус як раз існуе наконт назвы «расейскі крыж», пагатоў апісаньню «шасьціканцовы праваслаўны крыж» у беларускай мове больш адпавядае Крыж Эўфрасіньні Полацкай. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:38, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Як бачна з абмеркаваньня, ідэальных назваў мы ўсё адно ня знойдзем, бо ў крыніцах няма адзінства і заўсёды знойдзецца яшчэ адна, якая будзе апісваць усё інкаш. Што да адрозьненьня Крыжа Эўфрасіньні Полацкай, то гэта будзе вырашана ў пачатку артыкула шаблёнам {{Ня блытаць}}, як і ў падобных выпадках-неадназначнасьцях. --Red_Winged_Duck 11:53, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Гаворка вядзецца не пра ідэальныя назвы, а пра выкананьне ВП:НПГ. Слова «праваслаўны» ў назьве парушае гэты прынцып. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:57, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэты крыж не зьяўляецца праваслаўным? --Red_Winged_Duck 12:26, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Даруйце, але я таксама магу спытаць: ці гэты крыж не зьяўляецца сымбалем РПЦ? Вось толькі на называньне гэтага крыжа "праваслаўным" існуе аўтарытэтная крытыка, у той час як на яго цяперашняе атаясамленьне з Расеяй такую крытыку ніхто не прывёў. Вось і паўстае пытаньне: якая назва напраўду парушае ВП:НПГ? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:45, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі называць яго проста «праваслаўны крыж» — гэта сапраўды парушае НПГ, бо так ён падмяняе сабой усе іншыя праваслаўныя крыжы, пра што і вядзецца ў крытыцы. У фармулёўцы «васьміканцовы праваслаўны крыж» такога парушэньня няма, бо тут слова «праваслаўны» ўдакладняе слова «васьміканцовы». І менавіта таму, што праваслаўных крыжоў шмат, мы будзем мець на месцы старонкі Праваслаўны крыж неадназначнасьць. --Red_Winged_Duck 12:54, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
На жаль, замест падмены ўсіх праваслаўных крыжоў адным расейскім крыжам, мы фактычна атрымаем тую ж падмену толькі двума расейскімі крыжамі. Бо з такім жа посьпехам можна было назваць ☦ «Праваслаўным крыжам» і стварыць Праваслаўны крыж (неадназначнасьць). Зрэшты падмена адным «правільным» праваслаўным крыжам іншых — гэта толькі частка крытыкі (найперш пана Белямука), меркаваньне пані Дубянецкай выказвае другую частку: Прычым самі па сабе крыжы не бываюць канфесійнымі <...>. Крыжы ёсць адзнакаю мясцовай традыцыі. Вось я і не разумею, паводле якіх крыніцаў назва «расейскі/маскоўскі», якая выдатна кладзецца ў гэтае тлумачэньне (бо паказвае на тое, што менавіта гэты крыж стаў адметнасьцю культурнага ляндшафту Расеі) і знаходзіць пацьверджаньне ў іншых крыніцах, вартых даверу, супярэчыць ВП:НПГ? Тым часам даданьне да азначэньня «праваслаўны» прыметніка «васьміканцовы» не пазбаўляе назву канфэсійнай прыналежнасьці і не дадае прывязкі да мясцовай традыцыі, таму такая назва ўсё адно падпадае пад крытыку пані Дубянецкай і такім чынам супярэчыць ВП:НПГ. Дарэчы, цяперашняя назва артыкула — гэта саступка і спроба пошуку кансэнсусу з майго боку ў адказ на непрыняцьце апанэнтам пачатковай назвы маскоўскі крыж. Асабіста я слова «праваслаўны» ў цяперашняй назьве прыпусьціў толькі таму, што назва «расейскі праваслаўны крыж» мусіла, на маю думку, паказваць на прыналежнасьць да Расейскай праваслаўнай царквы, т.б. фактычна гэта Крыж Расейскай праваслаўнай царквы, яе сымбаль. Хоць цяпер бачу, што дарма я гэта зрабіў, трэба было трымацца назвы маскоўскі/расейскі крыж як найбольш адпаведнай ВП:НПГ і ВП:КВД — бо апанэнт цалкам адмаўляецца ісьці хоць на якія саступкі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:37, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Я ня ведаю ўсіх дэталяў, але дзе лёгіка ў гэтых назвах? Гэта звыш неадназначныя тэрміны. Вось маем Крыж Эўфрасіньні Полацкай, ён таксама праваслаўны, але мы ня кажам Праваслаўны крыж Эўфрасіньні Полацкай. Таксама існуюць баўгарскі, бізантыйскі, грэцкі, сэрбскі крыжы, і яны таксама ўсе праваслаўныя. Чаму ў адным выпадку можна ўжываць прыстаўку «праваслаўны», а ў іншых — нельга? Калі для шасьціканцовага і васьміканцовага крыжоў не існуе нацыянальных ці тэрытарыяльных прывязак-найменьняў, дык чаму нельга проста напісаць «шасьціканцовы крыж» і «васьміканцовы крыж»? Але гэта калі сапраўды не існуе нацыянальных ці тэрытарыяльных прывязак-найменьняў. Можа хопіць толькі старонкі-неадназначнасьці Праваслаўны крыж? --Ліцьвін (гутаркі) 13:52, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Таксама ня бачу лёгікі — маем сытуацыю, калі камусьці з удзельнікаў проста не падабаецца назва «маскоўскі/расейскі», якая прысутнічае ў большасьці крыніцаў, вартых даверу, і на якую няма аўтарытэтнай крытыкі, і фактычна толькі на падставе гэтых пэрсанальных густаў замест больш пашыранай назвы прыцягваецца назва «праваслаўны», якая ў крыніцах сустракаецца радзей і на якую ёсьць аўтарытэтная крытыка. Зрэшты для ☦ з прычыны яго бізантыйскага паходжаньня яшчэ можна прыняць назву Васьміканцовы крыж (вядома, з пэўнымі абмоўкамі датычна выкарыстаньня розных назваў у артыкулах: напрыклад, у гістарычным кантэксьце па-за Маскоўскай дзяржавай дазваляецца толькі назва «Васьміканцовы крыж», датычна Маскоўскай дзяржавы, МПЦ і яе філіяў — «Маскоўскі крыж»), а вось шасьціканцовы расейскі крыж у такім разе, відаць, варта называць проста Расейскі крыж з даданьнем шаблёну {{Ня блытаць}}. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:37, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
  • Стварыў праект (пакуль толькі пачатак, без крыніцаў) кампраміснага артыкула, прэамбула якога (азначэньне) грунтуецца найперш на беларускіх энцыкляпэдычных выданьнях, дзе пад васьміканцовым крыжам азначаюцца адпаведныя крыжы як з касой, так і з роўнай ніжняй папярочкай. Максымальна ўжыў прынцып ВП:НПГ дзеля тлумачэньня наяўнай сытуацыі, калі ўкосны варыянт бізантыйскага (паводле паходжаньня) васьміканцовага крыжа стаў называцца маскоўскім (расейскім) і асацыявацца з РПЦ і Расеяй. Гэта максымальная магчымая саступка, на якую я магу майсьці кіруючыся наяўнымі правіламі (ВП:НПГ і ВП:КВД), а таксама лёгікай і здаровым сэнсам. Спадзяюся, на паразуменьне і найхутчэйшае разьвязаньне гэтага вельмі дэструктыўнага (для нашага разьдзелу) канфлікту. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:42, 19 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Каб зафіксаваць пазыцыю: вы прапануеце зьмяніць назву Васьміканцовы праваслаўны крыж на Васьміканцовы крыж і замест апісаньня аднаго крыжа зрабіць у ім апісаньні ўсіх васьміканцовых крыжоў; да назвы Шасьціканцовы праваслаўны крыж і астатняй часткі рашэньня вы заўвагаў ня маеце. Ці правільна я ўсё зразумеў? --Red_Winged_Duck 10:31, 20 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Наконт васьміканцовага ўкоснага крыжа: так, замяніць назву паводле ЭГБ, БЭ і Культура Беларусі і апісваць пад ёй тое, што апісваецца як «васьміканцовы крыж» у адпаведных артыкулах пана Зайкоўскага — крыж у форме лятарынскага крыжа з кароткай папярочкай унізе, дыяганальнай або гарызантальнай. Калі фармальна падыходзіць да ВП:КВД і Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў, то высьвятленьне пытаньня — розныя гэта крыжы ці адзін і той жа — гэта арыгінальнае дасьледаваньне. Раз захацеў пан Зайкоўскі апісаць іх як два варыянты аднаго крыжа, значыць, ён чымсьці кіраваўся — магчыма тым, што ў Бізантыі нахілу папярочкі не надавалі ніякага сакральнага значэньня. Наконт шасьціканцовага ўкоснага крыжа: стварыў праект адпаведнага кампраміснага артыкула. Слова «праваслаўны» ў назьве ўсякага крыжа — гэта парушэньне ВП:НПГ, што я ўжо абгрунтаваў вышэй. Пагатоў сам апанэнт для ўкоснага шасьціканцовага абраў назву «расейскі крыж», таму не разумею, на якой увогуле падставе вы надумалі яе зьмяняць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:37, 21 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Тады вам давядзецца пайсьці да апанэнта і шукаць кампраміс зь ім адносна гэтых назваў. Я магу і пачакаць, бо сьпяшацца няма куды. І калі атрымаецца знайсьці кансэнсус — усім будзе прасьцей. --Red_Winged_Duck 21:46, 21 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Згодна з Вікіпэдыя:Кансэнсус «маўчаньне» (адсутнасьць рэакцыі) зьяўляецца знакам згоды. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:01, 21 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Для мяне важна, каб потым гэтае маўчаньне не ператварылася ў вайну рэдагваньняў, таму ў гэтым пытаньні лепш зафіксаваць кансэнсус яўна. --Red_Winged_Duck 22:11, 21 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Спадзяюся, што Удзельнік:W усё ж неяк пракамэнтуе маю прапанову. У кожным разе, спрэчныя пытаньні мусяць разьвязвацца ў абмеркаваньнях, а не ў войнах рэдагаваньняў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:18, 21 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ёсьць кансэнсус прынамсі па назьве расейскі крыж для 6-канцовага (Удзельнік:Kazimier Lachnovič/Расейскі крыж), то можна аднавіць артыкул, створаны 21 красавіка на падставе крыніцаў, вартых даверу ( https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Расейскі_крыж&oldid=1970975 ). --Удзельнік:W 13:26 24 верасьня 2018 (MSK)
Зьняў абарону з артыкула Расейскі крыж. --Red_Winged_Duck 14:36, 8 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
  1. ^ У друкаваным выданьні прыводзіцца малюнак, дзе пад №11 месьціцца відарыс укоснага 8-канцовага крыжа
  2. ^ Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.
  3. ^ Пекарська Людмила В’ячеславівна – доктор філософії, завідуюча Бібліотеки й Архіву ім. Т. Шевченка Союзу Українців у Великій Британії (Лондон).
  4. ^ Федорова Лариса Данилівна – доктор історичних наук, старший науковий співробітник Інституту історії України Національної академії наук України (Київ)
  1. ^ Праваслаўныя крыжы: як разабрацца ў значэньнях (рас.) // Партал «Праваслаўе і сьвет», 26 верасьня 2011 г. Праверана 20 лютага 2018 г.
  2. ^ Інфармацыя пра партал
  3. ^ Эдвард Зайкоўскі. Крыж // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Эдуард Жакевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4. — С. 272. — 432 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0041-2
  4. ^ Эдвард Зайкоўскі. Крыж // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 501. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
  5. ^ Lonsdale A. Do I Kneel or Do I Bow? — Kuperard, 2010. P. 87.
  6. ^ Boyles D., Stebben G. The Pocket Professor Religion: Everything You Need to Know about Religion. — Simon and Schuster, 1999. P. 116.
  7. ^ Keene M. New Steps in Religious Education: Teacher's Support. — Nelson Thornes, 1999. P. [1]
  8. ^ Андрэй Рылка. Таямніцы хрысціянскіх сімвалаў (частка І) // Каталіцкі касьцёл у Беларусі, 5 чэрвеня 2017 г. Праверана 16 сьнежня 2017 г.
  9. ^ Chwalkowski F. Symbols in Arts, Religion and Culture: The Soul of Nature. — Cambridge Cholars Publishing, 2016. P. 112
  10. ^ Джон Макгакін. Энцыкляпэдыя ўсходняга праваслаўнага хрысьціянства = The Encyclopedia of Eastern Orthodox Christianity. — Хобакэн: Джон Ўілі і сыны, 2010. — С. 341. — 872 с. — ISBN 978-1444392548
  11. ^ а б Зайкоўскі Э. Крыж // Міфалогія Беларусі: Энцыклап. слоўнік. — Мінск: Беларусь, 2004. С. 262.
  12. ^ Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск, 2001. С. 168.
  13. ^ Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Уклад. Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2001.
  14. ^ Знак Юнікод «Праваслаўны крыж» (U+2626) (анг.) // FileFormat.info, 2017 г. Праверана 20 лютага 2018 г.
  15. ^ а б в Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа) // Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.
  16. ^ а б Белы А. Крыж Еўфрасінні Полацкай // Наша Слова. № 29 (817) 1 жнiўня 2007 г.
  17. ^ №40. Распяцці і крыжы // O’Brien J. A History of the Mass and Its Ceremonies in the Eastern and Western Church. — New York: Benziger, 1879.
  18. ^ а б Яременко В. Золоте Слово: Хрестоматія літератури України-Русі епохи Середньовіччя IX—XV століть. Книга перша. — Київ: Аконіт, 2002. С. 485.
  19. ^ а б Щербаківський В. Чи трираменний хрест із скісним підніжком – національний хрест України? // Визвольний шлях. — 1952, листопад. — Ч. 11 (62). С. 33—34.
  20. ^ Пекарська Л., Федорова Л. «Хто ми? Чиї ми діти? Хто були наші предки?» (до 140-річчя від дня народження і 60-річчя від дня смерті Вадима Щербаківського) // Краєзнавство. — 2016. — № 3—4. С. 232.
  21. ^ Кущинський А. Святий хрест і його традиційні форми // Православний Українець. — Ч. 111. — 1970.
  22. ^ Фещин А. Довірся Хресту // Християнский голос. — 2002. — № 18 (2854). С. 232.
  23. ^ Гнідець Р. Св. Хрест, його форма та різновиди в Україні // Греко-Католицька Традиція №9 (193), вересень 2013 р.
  24. ^ Сидоренко В. Забуті сторінки історії // Катедральні Дзвони. № 22. — 5 листопада 2017. С. 9. [2]
  25. ^ Milo D. L. The Ankh: Key of Life. — Weiser Books, 2007. P. 13.
  26. ^ Mori J. Crosses of Many Cultures. — Harrisburg, 1998. P. 38.
  27. ^ Liungman C. G. Symbols — Encyclopedia of Western Signs and Ideograms. Ionfox AB. — HME Publishing, 2004. P. 140. ISBN 978-91-972705-0-2.
  28. ^ Thomas R. M. Manitou and God: North-American Indian religions and Christian culture. — Greenwood Publishing Group, 2007. P. 121—122. ISBN 978-0-313-34779-5.
  29. ^ Koch R. The Book of Signs. — New York, 2000. P. 17
  30. ^ Becker U. The Continuum Encyclopedia of Symbols. — New York London, 2000. P. 71.
  31. ^ Available Emblems of Belief for Placement on Government Headstones and Markers, Supreme Court of the United States
  32. ^ Etzold A., Türk W. Der Dorotheenstädtische Friedhof: die Begräbnisstätten an der Berliner Chausseestrasse. — Berlin: Ch. Links Verlag, 2002. P. 60.
  33. ^ Das Bildwörterbuch: Die Gegenstände und ihre Benennung. — Bibliographisches Institut, 2011. P. 283.
  34. ^ Eyth K., Meyer F.S. Die Dekorationsmalerai mit besonderer... — Leipzig, 1896. P. 317—318.
  35. ^ Bischoff E. Die Festdekoration in Wort und Bild. — Leipzig, 1897. P. 452, 462
  36. ^ Православный календарь на 2016 год, 27 апреля
  37. ^ Королев К. Энциклопедия символов, знаков, эмблем. — Мидгард, 2005. С. 314.
  38. ^ Владимир А Лебедев. Державный орел России. Родина, 1995. С. 99.
  39. ^ Юсупов С.Э. Словарь терминов архитектуры. Фонд "Ленинградская Галерея", 1994. С. 185.
  40. ^ Orthodox crosses: Symbolism Confessing Christ Crucified for Us, All Saints of North America Orthodox Church, May-June 2006.
  41. ^ Orthodox Crosses, St. Dimitrie Woodworking Academy
  42. ^ Wolf D. Storl. The Untold History of Healing: Plant Lore and Medicinal Magic from the Stone. — North Atlantic Books, 2017. P. 53.