Ірына Дубянецкая
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дубянецкая.
Іры́на Міха́йлаўна Дубяне́цкая (* 23 траўня 1964, Менск, БССР) — беларуская філёзафка і тэалягіня. Доктарка філязофіі, доктарка сакральнай тэалёгіі (2005). Дачка выдаўца і пісьменьніка Міхася Дубянецкага, сястра паэткі Галіны Дубянецкай.
Ірына Дубянецкая лац. Iryna Dubianieckaja | |
Ірына Дубянецкая падчас лекцыі «Беларусь 1000 гадоў бязь Бібліі». Галерэя «Ў» | |
Дата нараджэньня | 23 траўня 1964 (60 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | філёзаф |
Сябра ў | Талака |
Навуковая ступень | доктар філязофіі |
Бацька | Міхась Дубянецкі |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыла Інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі, Скарынаўскім цэнтры, часопісе «Крыніца».
У 1992 зьехала на навучаньне ў Лёнданскі місіянэрскі інстытут, дзе яны з Каралінай Мацкевіч сталі першымі жанчынамі-студэнткамі. З 1997 вучылася ў Лёвэнскім унівэрсытэце, дзе атрымала дыплёмы магістра багаслоўя, арыенталістыкі, біблейскіх штудый, а 24 чэрвеня 2005 абараніла доктарскую дысэртацыю па тэме «Космас і хаос у габрэйскай Бібліі і міталёгія старажытнага Блізкага Ўсходу». Першая жанчына ў Беларусі, якая атрымала ступень доктаркі сакральнае тэалёгіі[1].
Дзейнасьць
рэдагавацьУ 1989 стала адной зь ініцыятарак руху за адраджэньне беларускае грэка-каталіцкае царквы. У 1990 разам з Каралінаю Мацкевіч і Сержуком Абламейкам заснавала часопіс «Унія» і стала ягонай галоўнай рэдактаркай[2].
Выкладае ў Беларускім калегіюме і Лятучым унівэрсытэце.
Валодае іўрытам, грэцкай, арамэйскай, угарыцкай, фінікійскай, маабіцкай мовамі[3].
Піша вершы на беларускай і ангельскай мовах. Друкавалася ў зборніку амэрыканскага міжнароднага паэтычнага фонду.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Арцём Багданаў (28 сакавіка 2012) «Забіраць жыцьцё, якое ты не даваў, можа толькі злачынца». Беларуская служба Польскага радыё. Праверана 19 кастрычніка 2012 г.
- ^ Кароткія вытрымкі са спэцвыпуску газэты «Царква» на 10-годзьдзе нашай парафіі. Грэка-каталіцкая парафія сьвятога Язэпа. Праверана 19 кастрычніка 2012 г.
- ^ Ірына Дубянецкая. Айцец // Наша Ніва. — 2001.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ганна Сурмач. Лёвэн — працяг традыцый // Радыё Свабода, 14.07.2005
- Валянціна Аксак. У «Доме літаратара» Ірына Дубянецкая // Радыё Свабода, 24.09.2010
- Аляксандра Дынько. Ірына Дубянецкая: «Міхал Дубянецкі — гэта чалавек незалежнасьці» // Радыё Свабода, 16.02.2011
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |