Вуліца Курапацкая (Менск)
вуліца ў Менску (Беларусь)
(Перанакіравана з «Вуліца Вінаградная (Менск)»)
Ву́ліца Вінагра́дная — вуліца ў Менску, у мікрараёне Цна (раён індывідуальнай малапавярховай забудовы). Папярэднія назвы — вуліца Бэзавая, вуліца Курапацкая.
Вуліца Вінаградная | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Былыя назвы | Бэзавая, Курапацкая |
У адпаведнасьці з рашэньнем мескіх уладаў ад 30 ліпеня 2004 году вуліца Бэзавая была перайменавана ў вуліцу Курапацкую ў гонар навакольных вёсак і ўрочышчаў (побач з Цной знаходзіцца ўрочышча Курапаты — месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінізму)[1]. Аднак у адпаведнасьці з рашэньнем мескіх уладаў ад 23 сьнежня 2004 году вуліца Курапацкая была перайменавана ў вуліцу Вінаградную[2].
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |