Schätze der Welt — Erbe der Menschheit

Schätze der Welt — Erbe der Menschheit (літаральна зь нямецкай «Скарбы сьвету — спадчына чалавецтва») — сэрыя дакумэнтальных фільмаў аб аб’ектах Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Ствараецца нямецкім каналам SWR паводле ідэі Густава-Адольфа Бэра, паказваецца па нямецкамоўным канале 3sat і на шэрагу рэгіянальных нямецкіх каналаў (у т. л. SWR). Паказваецца таксама ў Фінляндыі. Кожная сэрыя фільму працягваецца 15 хвілін і прысьвечана аднаму з аб’ектаў Сусьветнай спадчыны. Першая сэрыя выйшла ў этэр 1 красавіка 1995 году і мела назву «Валета: фартэцыя Мальтыйскага Ордэну». Па стане на люты 2016 году было створана 418 сэрыяў фільму[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць