Анатоль Белы
Анатоль Яўхімавіч Белы (10 сьнежня 1939, Старыя Дарогі, Менская вобласьць — 15 лістапада 2011, Менск) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў Старых Дарогах.
Анатоль Яўхімавіч Белы | |
Дата нараджэньня | 10 сьнежня 1939 |
---|---|
Месца нараджэньня | Старыя Дарогі, Менская вобласьць |
Дата сьмерці | 15 лістапада 2011 (71 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, калекцыянэр мастацтва |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў і Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Біяграфія
рэдагавацьПрацаваў на самалёце Ан-2 у якуцкім авіяатрадзе ў ЯАССР. Вучыўся ў Якуцкім дзяржаўным унівэрсытэце ў г. Якуцку.[1] Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1967 годзе. Старшыня грамадзка-асьветніцкага клюбу «Спадчына» (1984). Сумесна зь сябрамі клюбу «Спадчына» ў 1985 годзе выступіў ініцыятарам звароту ў ЦК КПБ, Саўмін БССР і ВС БССР аб ушанаваньні 125-х угодкаў студзеньскага паўстаньня 1863 году пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Адзін з прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія падпісалі ліст ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы і культуры ў Беларусі. З 1995 году выкладаў у БДУ. Сябар Саюзу мастакоў Беларусі (1995), Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1999). Адзін з заснавальнікаў таварыства «Бацькаўшчына». Адзін з заснавальнікаў і Ганаровы сябар рэдкалегіі беларуска-амэрыканскага часопіса «Полацак» (1991, Кліўлэнд, ЗША).
Сабраў вялікую калекцыю твораў жывапісу, графікі, мэдальернага і дэкаратыўнага мастацтва (каля 3000 адзінак). Арганізатар тэматычных выставаў. Частку сабраных твораў перадаў ВНУ, дзяржаўным музэям. На аснове сваёй калекцыі ў 1990 годзе заснаваў, а 11 сьнежня 1999 году адкрыў на сваёй сядзібе ў горадзе Старыя Дарогі прыватны музэй выяўленчага мастацтва. Выдаў больш за 150 артыкулаў пра беларускае мастацтва і яго гісторыю.
За ўдзел у палітычных акцыях быў неаднаразова арыштаваны, звольнены з працы выкладчыка БДУ.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Прыняты ў саюз пісьменнікаў… Белы Анатоль Яўхімавіч. // Літаратура і мастацтва. 26 чэрвеня 1998. С. 4. — прынамсі там паведамляецца, што ён скончыў ЯДУ у 1967 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Анатоль Белы. Адраджэнцы Беларусі
- Дзівак, на якім трымаецца «Спадчына» Рыгор Шыбека, Наша Ніва 3 студзеня 2010
- Музэй ў Старых дарогах на Радзіма.орг
- Беларусь — мой музэй, фільм «Белсату»