Вікіпэдыя:Сынанімічныя словы

Скарачэньне:
ВП:СЫНОНІМ

З тае прычыны, што ў беларускай мове існуе багата сынанімічных словаў, паміж удзельнікамі час ад часу ўзьнікаюць войны рэдагаваньняў, якія не спрыяюць разьвіцьцю энцыкляпэдыі. Мэта гэтай рэкамэндацыі — прадухіліць узьнікненьне падобных войнаў праз высьвятленьне, які статус мае пэўнае слова ў пэўным артыкуле.

Тэрмін сынонім у рэкамэндацыі ўжываецца не ў шырокім сэнсе, а толькі для словаў, якія маюць гістарычныя адпаведнікі, цяпер набыўшыя маргінальны статус.

Стварэньне артыкулаў

рэдагаваць

Аўтар новага артыкула вольны выбраць набор лексыкі на ўласны густ. Пры гэтым, калі стваральнік зьяўляецца адзіным удзельнікам з значным унёскам у артыкул, ён мае права зьмяніць лексыку толькі па абмеркаваньні зь іншымі ўдзельнікамі і дасягненьні кансэнсусу.

Рэдагаваньне існых артыкулаў

рэдагаваць

У межах аднаго артыкула рэкамэндуецца прытрымлівацца аднаго набору словаў. Пры гэтым калі ў артыкуле ўжо выкарыстоўваецца адзін з варыянтаў, то пажадана, каб удзельнік, які дапаўняе артыкул, выкарыстоўваў такія самыя формы словаў. Удзельнік можа зьмяніць набор словаў артыкула на той, які яму даспадобы, калі аб’ём тэксту, які ён дадае ў артыкул, перавышае існы памер артыкула. У спрэчных выпадках, калі аб’ём ацаніць немагчыма, удзельнік мусіць спачатку зрабіць сваё дапаўненьне з выкарыстаньнем існага набору лексыкі для падліку аб’ёму. Аб’ём падлічваецца паводле значэньня памеру ў гісторыі правак артыкула. У выпадку ўжываньня ў дапаўненьні, меншым за аб’ём артыкула, адрозных формаў словаў аўтару большай часткі артыкула або ўсякаму іншаму ўдзельніку дазваляецца ўніфікаваць гэтую лексыку ў адпаведнасьці з наяўнай.

Не дапушчаецца зьмяненьне агульнаўжыванай лексыкі на маргінальную, калі яна адсутнічае ў сьпісе сынонімаў. У той жа час, зьмяненьне маргінальнай лексыкі на агульнаўжывальны сынонім дапушчаецца на тых жа ўмовах, што і ў выпадку з сынанімічнымі парамі, прысутнымі ў сьпісе.

Сьпіс лексыкі

рэдагаваць

Гэтая рэкамэндацыя дзейнічае толькі для сынонімаў, прыведзеных ніжэй. Дадаць новыя словы ў гэты сьпіс альбо прыбраць зь яго існыя можна шляхам абмеркаваньня ў выпадку адсутнасьці пярэчаньняў супольнасьці або галасаваньня. Пры гэтым на кожнае слова сьпісу накладаецца ўмова дапушчальнасьці ягонага ўжываньня ў Вікіпэдыі, то бок слова мусіць быць дастаткова пашыраным, прысутнічаць у слоўніках, мець гістарычныя падставы ўжываньня, альбо іншую падставу паводле ўзгадненьня з удзельнікамі супольнасьці.

  • горад — места
  • свабода — воля
  • плошча — пляц
  • гарадзкі пасёлак/пасёлак гарадзкога тыпу — мястэчка

Глядзіце таксама

рэдагаваць