Відзімонт (імя)
Відзімонт (Відзімунд, Відмунд, Відмунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ві́дмант.
Відзімонт лац. Vidzimont | |
Widimunt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wid + Mund |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Відзімунд, Відмунд, Відмунт, Відмант |
Вытворныя формы | Вітмонт |
Зьвязаныя імёны | Мантывід |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Відзімонт» |
Паходжаньне
рэдагавацьВідумунд, Відмунд або Відзімунт (*Widumunduz[1], Vidmund, Widmund[1][2], Vidhmund[3], Widimunt[a]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Відзімонт азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Монтвід)[7].
Адпаведнасьць імя Відмант германскаму імю Witmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wyndimund[b] або Видимонтъ[c] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Widmund (Раўданскі рукапіс); Хрщон Видимонтовичъ[10], Петко Видмонтович[11], Ян Видмонтовичъ[12], Юц Видмонтовичъ[13] (1528 год); Видмонт Можейкович (1537 год)[14]; панъ Елияшъ Видмонтъ (28 лістапада 1554 году)[15]; Vidimundus (Альбэрт Каяловіч, 1650 год)[16]; Jerzy Widmont (19 красавіка 1655 году)[17]; Stanisław Widmund Widymowski (1688 год паводле выданьня 1839 году)[18]; frater Raphael Widmunt, clericus, obiit Pinsci (17 верасьня 1742 году)[19]; Andrzey Widmont Sędzia Kapturowy Powiatu Oszm.[20], Ierzy Widmont[21] (1764 год); Bonifacy Widmont (1765 год)[22]; Izydor Widmuntt (1837 год)[23]; Widmontt (1840 год)[24]; Иванъ Видмонт (1853 год)[25]; Антон Видмонтъ (1890 год)[25]; Stefania Widmunt (Modzelewska) i Izydor Widmunt (1879—1880 гады)[26].
Носьбіты
рэдагаваць- Відмунд (паводле Раўданскага рукапісу) — бортнік з Курляндыі швэдзкага паходжаньня, бацька першай жонкі вялікага князя літоўскага Гедзіміна Віды
- Відзімонт († 1382) — літоўскі баярын
- Хршчон Відзімонтавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пецька Відмонтавіч — паюрскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Відмонтавіч — шоўданскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Юць Відмонтавіч — жаранскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Відмонтавіч — кельмаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Абрам Рыгоравіч Пацовіч Відмантовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[27]
- Баніфацы Відмант — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе 1765 году
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне адзначаўся шляхецкі род Відзьмунтаў[28].
Відманты — парафіяне касьцёла ў Будславе на 1853 год[29].
Відманты — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[30].
Відманты (Widmont) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[31].
У 1970-я гады ў Абольцах адзначалася прозьвішча Відмант[32].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Відзімонты (Видимонты) каля Жаранаў[33].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Відманты.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле назвы мясцовасьці Widimuntheim
- ^ Паводле Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
- ^ Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Peterson L. Lexikon över urnordiska personnamn. — Uppsala, 2004. S. 34.
- ^ Widmund, Nordic Names
- ^ Sveriges medeltida personnamn — förnamnsregister Abbe-Øxvidh, Institutet för språk och folkminnen
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1572.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20, 24.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 158.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166, 171.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 168.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 123.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 176.
- ^ Historiae Litvanae. — Dantisci, 1650. P. 372.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 274.
- ^ Narbutt T. Dzieje starozytne narodu litewskiego. T. 5. — Wilno, 1839. S. 5.
- ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 130.
- ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 7. — Petersburg, 1860. S. 61.
- ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 7. — Petersburg, 1860. S. 65.
- ^ Mienicki R. Rejestr popisowy województwa połockiego z dn. 30 IX. 1765 r. // Ateneum Wileńskie. Т. 11 (1936). S. 336.
- ^ Bogusławiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Гурская Ю., Вайткявичус В. Балтийское наследие в Восточной Беларуси: новые исторические и лингвистические данные об Обольцах // Acta Baltico-Slavica. Nr. 32 (2008). С. 20.
- ^ а б Гурская Ю., Вайткявичус В. Балтийское наследие в Восточной Беларуси: новые исторические и лингвистические данные об Обольцах // Acta Baltico-Slavica. Nr. 32 (2008). С. 19.
- ^ Stefania Widmunt (Modzelewska) i Izydor Widmunt — Стефания Видмунт (Модзелевская) и Изидор Видмунт, Старые памятники в Слуцке
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 138.
- ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 29.
- ^ Яўген Анішчанка, Будслав костел Вилейского уезда прихожане 1853 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 30 студзеня 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 845.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 443, 445.
- ^ Непокупный А. П. Балто-севернославянские языковые связи. — Киев, 1976. С. 164.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 79.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)