Відзімонт
Відзімонт, Відымонт (памёр у 1382 годзе) — літоўскі баярын.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1382 |
Магчыма, валодаў Відзімонтамі каля Палангі на Жамойці[1].
Імя
рэдагавацьВідмунд або Відзімунт (Vidmund, Widmund[2][3], Widimunt[a]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Відзімонт азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Монтвід)[7].
Адпаведнасьць імя Відмант германскаму імю Witmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wyndimund[b] або Видимонтъ[c] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх).
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду, быў дзядзькам Біруты.
Упамінаецца толькі ў Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх (і пазьнейшых яго сьпісах) у зьвязку з пакараньнем сьмерцю ў 1382 годзе: «Помшчая Вайдзіла, дву вялелі на калясе разьбіці, аднога, Відзімонта, дзядзю маткі князя вялікага Вітаўта, отчня брата маткі яго, што дзяржаў Уляну, потам пак была за Монвідам, а іных баяр многа пасьцінаў, помшчая таго Вайдзіла».
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле назвы мясцовасьці Widimuntheim
- ^ Паводле Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
- ^ Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ліцкевіч А. Комплекс звестак «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» пра нобіля Вайдылу: да праблемы верагоднасці і кантэксту // Studia Historica Europae Orientalis. Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 6. — Минск, 2013. С. 154.
- ^ Peterson L. Lexikon över urnordiska personnamn. — Uppsala, 2004. S. 34.
- ^ Widmund, Nordic Names
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1572.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20, 24.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Ліцкевіч А. Комплекс звестак «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» пра нобіля Вайдылу: да праблемы верагоднасці і кантэксту // Studia Historica Europae Orientalis. Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 6. — Минск, 2013. С. 138—162.