Вялікія Нястанавічы

вёска ў Беларусі

Вялі́кія Няста́навічы[1] (таксама Вялі́кія Міста́навічы[1]) — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Дзьвінасы і Крайшчанкі. Уваходзяць у склад Крайскага сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Ззнаходзяцца за 45 км ад Лагойску, за 86 км ад Менску, за 59 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Крывічы[2].

Вялікія Нястанавічы
лац. Vialikija Niastanavičy
Царква Сьвятога апостала Іаана Багаслова
Царква Сьвятога апостала Іаана Багаслова
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Крайскі
Насельніцтва: 70 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223141
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°28′45″ пн. ш. 27°37′36″ у. д. / 54.47917° пн. ш. 27.62667° у. д. / 54.47917; 27.62667Каардынаты: 54°28′45″ пн. ш. 27°37′36″ у. д. / 54.47917° пн. ш. 27.62667° у. д. / 54.47917; 27.62667
Вялікія Нястанавічы на мапе Беларусі ±
Вялікія Нястанавічы
Вялікія Нястанавічы
Вялікія Нястанавічы
Вялікія Нястанавічы
Вялікія Нястанавічы
Вялікія Нястанавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Стэн, Стан або Стэйна (Sten, Stean, Steina) — імя германскага паходжаньня[3][4].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У XVI стагодзьдзі Нястанавічы (Нястанішкі) упамінаюцца як цэнтар аднайменнага маёнтку ў Менскім паве­це і ваяводзтве. У 1567 годзе вёска ўпамінаецца ў пoпice войска Вялікага Княства Літоўскага як сяло, шляхецкая улас­насьць. У 1594 годзе ўпамінаецца вадзяны млын на р. Горбаўка. У другой палове XVIII стагодзьдзя сяло, уласнасьць дамініканскага касьцёлу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У XIX стагодзьдзі маёнтак, які складаўся з фальваркаў Нястанавічы, Белае і вёскі Прагой, належаў памешчыкам Асьцімскім. Паводле рэвізіі 1816 году вёска ўласнасьць Б. Асьцімскага. Паводле інвэнтару 1846 году вёска, 21 двор, 256 жыхароў, уласнасьць Асьцімскіх, якім належалі 959 дзесяцін зямлі і 281 сялянская душа. У маёнтку меўся вадзяны млын і бровар. У 1870 годзе вёска, 92 сялянскія душы мужчынскага по­лу, цэнтар маёнтку Нястанавічы, уласнасьць Рудольфа Асьцімскага ў Плешчаніцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні, меўся хлебазапасны магазін. У 1909 годзе ў вёсцы 32 двары, 191 жыхар, адчынена народнае вучылішча, у 1913 годзе для яго пабудаваны ўласны будынак.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вялікія Нястанавічы абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.

З 20 жніўня 1924 году вёска ў Завішынскім сельсавеце Плешчаніцкага раёну Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 года Менскай акругі, з 20 лютага 1938 года Менскай вобласьці.

На базе народнай вучэльні створана школа, у 1923 годзе ў ёй дзейнічаў драматычны гурток. У 1924 годзе ў школе вучыліся 179 дзяцей з 5 навакольных населеных пунктаў. У 1926 годзе 64 двары, 301 жыхар. Быў створаны калгас «Парыская камуна».

Падчас Другой сусьветную вайны гітлераўцы загубілі 2 жыхароў, 11 вяскоўцаў вывезьлі ў Нямеччыну, 25 вяскоўцаў загінулі на фронце, адзін жыхар у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленьне вёскі ў 1944 годзе загінулі 13 савецкіх воінаў.

З 16 ліпеня 1954 году ў выніку аб’яднаньня Завішынскага і Запольскага сельсаветаў вёска стала цэнтрам Нястанавіцкага сельсавету, з 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне. Вёска ў складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтар в. Малыя Нястанавічы). У 1989 годзе цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Малыя Нястанавічы.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Нястанавіцкага сельсавету[5].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1559 год — у вёсцы 36 дымоў, 27 служб, 41 селянін, з якіх 19 былі вотчычы і 22 вольныя.
  • 1594 год — у сяле 147 сялян.
  • 1799 год — у вёсцы 14 двароў, 73 жыхары
  • 1833 год — у вёсцы 106 рэвіскіх сялянскіх душ, у маёнтку 308 рэвіскіх сялянскіх душ.
  • 1886 год — 25 двароў, 134 жыхары.
  • 1816 год — у вёсцы 78 душ мужчынскага полу
  • 1941 год — 57 двароў, 187 жыхароў.
  • 1969 год — 61 двор, 197 жыхароў.
  • 1996 год — 102 жыхары, 52 двары[2].
  • 2003 год — 81 жы­хар, 40 двароў
  • 2009 год — 70 чалавекі[6]

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ а б БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 129.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1359.
  5. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  6. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі