Войшнар
Войшнар (Вайснар, Вейшнар, Вэйшнэр, Вашнар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Войшнар лац. Vojšnar | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Woysch + Noro Wis + Noro |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вайснар, Вейшнар, Вэйшнэр, Вашнар |
Зьвязаныя імёны | Нарывойша |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Войшнар» |
Паходжаньне
рэдагавацьІменная аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшымунд, Войсяд; германскія імёны Vuisilo, Vuisimundo, Vuisadus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[1] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[2][3] (пазьнейшай -вайс-[4]), а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[5], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[6]. Такім парадкам, імя Войшнар азначае «захаваны на паляваньні»[7] (тое ж, што і імя Нарывойша). Адзначалася германскае імя Visnar[8] (Wisner, Wießner)[9].
У Прусіі бытавала імя Вайснар: Waysnar (1340 год)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Woysnar Werkolowycz[11], cum Woysnar Wylkolewicz[12], Voyssnar Vircoleuicz[13], Woyssnar Wylkolewicz[14] (2 кастрычніка 1413 году); Воишнару у Волковыску след а три чоловеки[15], Михаило Воишнаровичъ[16] (1440—1492 гады); Мишку Воишнаровичу шестнадцать чоловека… Мишку Воишнаровичу два чоловеки (9 лістапада 1449 году)[17]; ego nobilis Mathias Woysznarowicz (1486 год)[18]; ego Johannes nobilis Wosthnarowicz (4 верасьня 1487 году)[19]; ego nobilis Joannes Woschnarowycz (1489 год)[20]; Адам Войшнарович[21], Янко Воишнарович… Римъко Воишнаревичъ[22] (1528 год); Воишнар Миколаевич… Воишнар Семашкович… Воишнар Юревич (1538 год)[23]; Janko Wisnarow. (1558 год)[24]; Skomroch Woisnarowicz (1563 год)[25]; село Войшнаровичи… села Войшнаровичовъ (1554 год)[26]; Шыманъ Воишнаръ (1565 год)[27]; Симонъ Войшнаръ[28], з ыменья Войснарского[29] (1567 год); Simon Wosnarus, Lithuanus (1568 год)[30]; на име на Алекшею Войшнаровичу (16 траўня 1585 году)[31]; Геліяшу Войшнару сказаное, яко на потомку небожчика Симона Войшнара (25 верасьня 1594 году)[32]; паномъ Гелияшомъ и паномъ Дадибокгомъ Войшнарами… небощыка пана Адама Войшнара (5 лютага 1631 году)[33]; Dadzibog Woysznar (3 сьнежня 1635 году)[34]; sioła… Wojsznarowicze… w pow. slonimskim leżące (25 студзеня 1656 году)[35]; po zdrajcach Frycku Hannusie Wojszniarze (30 верасьня 1657 году)[36]; Casimirus Joannes Woysznarowicz (8 траўня 1661 году)[37]; bywszey Kasperowney Lampartowiczowey, a teraznieyszey Janowey Woysznarowiczowey (9 лістапада 1672 году)[38]; jejmp. Barbary Woysznarowiczówny Chełchowskiej (1690 год)[39]; Weyszner (1692 год)[40]; Weyszner (1694—1697 гады)[41]; Wosznaryszki… Woysnarowszczyzna (1744 год)[42]; Jozef Wasznor (1784 год)[43]; Wejsznar Joannes (1922 год)[44].
Носьбіты
рэдагаваць- Войшнар († па 1413) — літоўскі баярын, які на Гарадзельскай уніі атрымаў герб Морскі Кот
- Адам Войшнаравіч — менскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Янка і Рымка Войшнаравічы — каршоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Войшнар Мікалаевіч, Войшнар Сямашкавіч і Войшнар Юр’евіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
- Сымон (Шыман) Войшнар — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісах войска ВКЛ 1565 і 1567 гадоў
- Ян Якубавіч Вайшнаровіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[45]
- Даджбог Войшнар (Dadzibog Wilkołowicz Woysznar) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік менскі ў 1635 годзе, электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Ўладзіслава Вазы ад Менскага ваяводзтва[46]
- Філон Войшнар (Philon Woysznar) — электар Уладзіслава Вазы ад Менскага ваяводзтва[46]
- Фрыцак Ганус Войшнар — уладыславаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1657 годзе
У 1589 годзе ўпамінаўся маёнтак Войшнаравічы ва Ўпіцкім павеце[47].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Вялікія Вайшнарышкі і Малыя Вайшнарышкі. На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Ашнарава
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101, 102.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 522.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Archiv český: čili, Staré písemné památky české i moravské, sebrané z archivů domácích i cizích. Dil. XXX. — Praha, 1913. S. 217, 225.
- ^ Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 4. — Berlin; Boston, 2013. S. 872—873.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 114.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 52.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 51.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 53.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 60.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 416.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 418.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 428.
- ^ Памятники истории Восточной Европы: Источники XV—XVII вв. Т. 6. Радзивилловские акты из собрания Российской национальной библиотеки: Первая половина XVI в. — Москва — Варшава, 2002. С. 48.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 165.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 31, 124, 200, 305, 320.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 540.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 396.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 37, 53.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 174.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 581.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 688.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 43.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 152.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 507.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 320.
- ^ Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Менскага ваяводства ў другой палове XVI — першай палове XVII стст. // Commentarii polocenses historici = Полацкія гістарычныя запіскі. Т. 3 (2006). С. 68.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 21.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 34.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 10. — Вильна, 1879. С. 277.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 9. — Вильна, 1878. С. 233.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo połockie 1667 i 1690 r. — Warszawa, 2018. S. 100.
- ^ Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 303.
- ^ Maciejauskiene V. Lietuviu pavardziu susidarymas, XIII—XVIII a. — Vilnius, 1991. P. 239.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 529.
- ^ Catalogus Ecclesiarum et Cleri Dioecesis Vilnensis pro Anno Domini 1922. — Vilnae, 1922. P. 122.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 143.
- ^ а б Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 259.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 125.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)