Вялікія Вайшнарышкі

Вялі́кія Вайшна́рышкі[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Альшанкі. Уваходзяць у склад Граўжышкоўскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца ў пагранічнай зоне[3].

Вялікія Вайшнарышкі
лац. Vialikija Vajšnaryški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Граўжышкоўскі
Насельніцтва: 62 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°17′7″ пн. ш. 25°52′59″ у. д. / 54.28528° пн. ш. 25.88306° у. д. / 54.28528; 25.88306Каардынаты: 54°17′7″ пн. ш. 25°52′59″ у. д. / 54.28528° пн. ш. 25.88306° у. д. / 54.28528; 25.88306
Вялікія Вайшнарышкі на мапе Беларусі ±
Вялікія Вайшнарышкі
Вялікія Вайшнарышкі
Вялікія Вайшнарышкі
Вялікія Вайшнарышкі
Вялікія Вайшнарышкі
Вялікія Вайшнарышкі

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшын, Войшмунд; германскія імёны Woschel, Vussin, Vuisimundo) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы', а аснова -нар- (імёны ліцьвінаў Ашнар, Нарэла, Эйнар; германскія імёны Asinar, Narelo, Einar) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[4]. Такім парадкам, імя Войшнар азначае «захаваны на паляваньні»[5].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 73 чалавекі
  • 2009 год — 62 чалавекі[1]
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 92.
  3. ^ Пералік населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, Сайт дзяржаўнага пагранічнага камітэту РБ
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  6. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  7. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.