Васьнева
Васьнева[2] — вёска ў Смалянскім сельсавеце Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 43 км на паўночны захад ад Воршы, за 3 км ад чыганачнага прыпынку Шыбекі й за 15 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны на лініі Ворша — Лепель, за 5 км на поўнач ад рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі Р15 (Ворша — Лепель), за 97 км ад Віцебску.
Васьнева | |
трансьліт. Vaśnieva | |
Дата заснаваньня: | 17 ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Смалянскі |
Насельніцтва: | 2 чал. (2018) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211398[1] |
СААТА: | 2236866011 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°39′27″ пн. ш. 29°55′39″ у. д. / 54.6575° пн. ш. 29.9275° у. д.Каардынаты: 54°39′27″ пн. ш. 29°55′39″ у. д. / 54.6575° пн. ш. 29.9275° у. д. |
± Васьнева |
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьВёска вядома зь 17-га стагодзьдзя як уласнасьць Сангушкаў у Віцебскім павеце Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[3]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПасьля 1-га (1772) падзелу Рэчы Паспалітай у Расейскай Імпэрыі, у складзе Аршанскай правінцыіі Магілёўскай губэрніі, Копыскі павет (1777—1796), з 1796 году ў Сеньненскім павеце Беларускай губэрніі, з 1802 году да 1861 году Копыскі павет і ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрніі.
У 1880-х Соф'я Багушэўская і Паўліна Гаеўская валодалі 143 дзесяцінамі зямлі фальварку Васьнева[4].
У 1910 годзе ў Расьнянскай воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні, сялянскай грамадзе належала 192 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Вялікасельскай Прачысьценскай царквы (Сьвята-Усьпенскай)[5] й уваходзілі ў Вялікасельскае сялянскае таварыства. У фальварку Васьнева 160 дзесяцін зямлі належылі Францу Коржанеўскаму[6]
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Васьнева абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 3 26 сакавіка 1919 году ў складзе Гомельскай, з 1920 году – Віцебскай губэрняў РСФСР. У сакавіку 1924 году Васьнева вярнулі БССР. 3 20 жніўня 1924 году да 1926 году вёска Васьнева ў Какоўчынскім сельсавеце Багушэўскага раёну Аршанскай акругі. У 1925 годзе годзе далучана да Шыбецкага сельсавету Коханаўскага раёну Аршанскай акругі (26.7.1930 г. акруга скасавана). 3 8 ліпеня 1931 году ў Аршанскім раёне. 3 20 лютага 1938 году ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці.
У 1930-х гадах ўлады утварылі калгас «Брыгадзір»[7]. На Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выставе ў 1939 годзе быў прадстаўлены лепшы па ўраджайнасьці льновалакна калгас «Брыгадзір» Аршанскага раёна, Віцебскай вобласьці: старшыня калгаса, ардэнаносец Сяргей Фаміч Палітыка й лепшыя зьвенавыя па лёну — арганізатары барацьбы за высокі ўраджай лёну ў брыгадах — Тацяна Іванаўна Буракоўская й Марыя Майсееўна Буракоўская[8]. З ліпеня 1941 году да канца чэрвеня 1944 году акупавана нямецкімі войскамі, за гэты час загінулі 8 вайскоўцаў і мірных жыхароў вёскі. Па вызваленьні, вёска ў 1944 годзе далучана да калгаса «Чырвонае аб'яднаньне» з цэнтарам у вёсцы Шыбекі[9]3 16 ліпеня 1954 году вёска ў Смалянскім сельсавеце. 3 25 сьнежня 1962 Ў Талачынскім і з 12 лютага 1965 году зноў у Аршанскім раёнах.
Насельніцтва
рэдагаваць- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 2 чалавекі;
- XX стагодзьдзе: 1998 год — 7 гаспадарак 11 чалавек; 1959 год — 108 чалавек; 1925 год — 31 двор, 196 чалавек; 1926 год — 34 двары, 184 чалавекі; 1910 год — 21 двор, 76 мужчын, 85 жанчын; фальварак — 2 мужчыны й 3 жанчыны[6]
- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 80 чалавек;[10]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 79
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84(Г-2), 194. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
- ^ А. С. Дембовецкій Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 194, 198. — 329 с.
- ^ А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 127 (№ 175).
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 187 (№ 51), 188 (№ 93). — CXXV,250 с.
- ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 336, 10 ад. зах., 1946-2007. Сельскагаспадарчы каапэратыў «Брыгадзір» , в. Васьнева Шыбекскага сельсавета Аршанскага (з 09 верасьня 1946 да 16 ліпеня 1954 Коханаўскага) раёну Віцебскай вобласьці
- ^ Всесоюзная сельскохозяйственная выставка. Павильон. Белорусская ССР: путеводитель / Директор павильона Г. М. Гершман. Старший методист П. П. Брановец. Архитекторы В. И. Симбирцев и Б. Г. Бархин. Главный художник В. В. Алтуфьев.. — Москва: СЕЛЬХОЗОГИЗ, 1939. — С. 23, 26. — 52 с. — 15 000 ас.
- ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 337, 238 ад. зах., 1946-2007. Сельскагаспадарчы каапэратыў «Шыбекі» (СПК «Шыбекі»), вёска Шыбекі Смалянскага сельсавету Аршанскага (з 09 верасьня 1946 да 16 ліпеня 1954 Коханаўскага) раёну Віцебскай вобласьці.
- ^ Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 510 (526). — 613 с.
Літаратура
рэдагаваць- Васьнева. // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 100.
- Васьнева. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 494.
- Waśniewo, fol. (пол.) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich : слоўнік. — Warszawa: nakł. Filipa Sulimierskiego i Władysława Walewskiego, 1893. — Т. XIII. — С. 134.
- Всесоюзная сельскохозяйственная выставка. Павильон. Белорусская ССР: путеводитель / Директор павильона Г. М. Гершман. Старший методист П. П. Брановец. Архитекторы В. И. Симбирцев и Б. Г. Бархин. Главный художник В. В. Алтуфьев.. — Москва: СЕЛЬХОЗОГИЗ, 1939. — С. 23, 26—. — 52 с. — 15 000 ас.
- Колхоз «Бригадир» Оршанского района Витебской области. Павильон Белорусской ССР. — Москва: Сельхозгиз, 1939. — 1л.;18х9см с. — (Всесоюзная сельскохозяйственная выставка. 1939. Москва).