Рыгор Папараць (сапр. — Рыгор Макаравіч Сапун; 17 лістапада 1902, в., Цытвянская воласьць, Ігуменскі павет, Менская губэрня30 красавіка 1948, Дудзічы, Рудзенскі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт.

Рыгор Папараць
лац. Ryhor Paparać
Рыгор Папараць у канцы 1920-х
Рыгор Папараць у канцы 1920-х
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 лістапада 1902
в., Цытвянская воласьць, Ігуменскі павет, Менская вобласьць (цяпер — Пухавіцкі раён, Менская губэрня)
Памёр 30 красавіка 1948
Дудзічы, Рудзенскі раён, Менская вобласьць
Пахаваны
Жонка Элеанора Багачунас (пам. 1939)
Любоў Арлова
Дзеці Кансуэла, Уладзімер
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова беларуская
Узнагароды
мэдаль «За баявыя заслугі»
Подпіс

Біяграфія

рэдагаваць
 
Рыгор Папараць з бацькам Макарам Міхайлавічам, маці Евай Станіславаўнай, сёстрамі Надзеяй, Тацянай, Валянцінай (сядзяць) і Ганнай (стаіць)

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і валаснога старшыні Макара Міхайлавіча і Евы Станіславаўны. У маладыя гады працаваў па найме і адначасова вучыўся ў Вароніцкай пачатковай і Дукорскай працоўнай школах, скончыў Цытвянскую трохклясную вучэльню.

 
Рыгор Папараць, сярэдзіна 1930-х гг.

У 1921 годзе паводле пастановы ЦВК БССР быў накіраваны вучыцца на рабочы факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, з 1924 — вучыўся на мэдычным факультэце. У часе вучобы ў Менску пачынае займацца паэтычнай дзейнасьцю. Жадаючы прысьвяціць сябе літаратуры, кідае навучаньне ў Менску і ў 1925 паступае на першы курс факультэта мовы і матэрыяльнай культуры Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

У 1926 годзе зь сямі чалавек стварае ленінградзкую філію «Маладняка». Пазьней становіцца чальцом Беларускай сэкцыі Ленінградзкай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў, як дэлегат удзельнічаў у яе III абласной канфэрэнцыі. Уклаў і выдаў альманах «Цагліны ў падмурак», дзе сярод іншых твораў былі надрукаваныя апавяданьне «Грымасы» і інш. У 1931 на сьмерць Усевалада Ігнатоўскага чытае сябрам-студэнтам верш «Памяці Ігнатоўскага», за які быў выключаны з апошняга курса інстытуту «за крамольные стишки, порочащие партию и советское правительство».

З 1931 па 1933 працаваў на кінафабрыцы «Белдзяржкіно» на пасадзе загадчыка мэтадычнага кабінэта. Адначасова з 1932 выкладаў расейскую мову і літаратуру ў сярэдняй школе № 7 Чырвонагвардзейскага раёну Ленінграда. Ажаніўся з акторкай і балерынай Эльвірай Багачунас, дачкой латыскага стралка.

Увесну 1937 арыштаваны і абвінавачаны ў нацыяналістычнай дзейнасьці. Пасьля шасьці месяцаў катаваньняў жонка і бацька паэта вызвалілі яго з турмы. Зрэшты, супрацоўнікі НКВД узялі з паэта расьпіску, у якой ён забавязваўся больш не займацца літаратурнай творчасьцю. Як успаміна яго другая жонка Любоў Арлова:

  На працягу шасьці месяцаў ужывалі страшэнныя катаваньні, якія людзі не маглі вытрымаць і спрабавалі пакончыць жыцьцё самагубствам. Бацька Рыгора Макар Міхайлавіч і першая жонка Элеанора Багачунас сабралі золата і каштоўнасьці і выкупілі яго з турмы. Але, вызваляючы Рыгора, каты ўзялі падпіску аб тым, што ёнбольш пісаць ня будзе. Так сталінскія сатрапы вырвалі з рук чалавека пяро і спынілі творчую думку[1].  

У 1938 высланы ў Халопеніцкі раён БССР, дзе з 1 красавіка 1938 працаваў спачатку выкладнікам расейскай мовы і літаратуры, потым завучам Чырваналуцкай сярэдняй школы, улетку 1938 — інструктарам-мэтадыстам Халопеніцкага раёну. У 1939 памерла ад сухотаў Элеанора Багачунас, і праз год ён ажаніўся другога разу з настаўніцай Любоўю Арловай. Разам зь ёю ў ліпені 1940 перавёўся ў Дудзіцкую сярэднюю школу Рудзенскага раёну. У 1941 у паэта нарадзілася дачка Кансуэла і ён разам зь сям’ёй вярнуўся да сваіх бацькоў у вёску Шэлягі.

З прыходам нямецкіх войскаў уключыўся ў падпольную барацьбу, а вясной 1942 г. стаў партызанам брыгады «Беларусь». Скончыў вайну пад Кёнігсбэргам, дзе быў цяжка паранены і кантужаны. Пасьля вайны настаўнічаў і гадаваў дзяцей (за год да сьмерці бацькі нарадзіўся сын Уладзімер). З 1945—1948 быў дырэктарам і настаўнікам расейскай мовы і літаратуры Дудзіцкай школы.

Памёр 1 траўня 1948 ад ацяжкой хваробы. Пахаваны на могілках ў вёсцы Варонічы недалёк ад Рудзенска.

Творчасьць

рэдагаваць

Друкавацца пачаў з часу вучобы ў БДУ ў часопісе «Голас рабфакаўца», на працягу 1925 часопіс «Чырвоны сьцяг» апублікаваў яго паэму «Дэлегат», вершы «Год бязь Леніна», «Аб чым так голасна сьпявалі» і інш. На старонках газэт і часопісаў «Маладняк», «Узвышша», «Чырвоны сейбіт», «Савецкая Беларусь», «Малады араты» зьявіліся яго паэма «Шляхі», вершы «Люблю праходзіць», «У маршы дзён», «Вайна вайне», «Гараць агні», «Адказ бацьку» і інш.

Пасьля катаваньняў у ленінградзкіх «Крыжах» і пісьмовага забавязаньня больш не займацца літаратурнай дзейнасьцю, ні да вайны, ні пасьля Рыгор Папараць ужо не вяртаўся да паэтычнай творчасьці.

  1. ^ Кекелева, Т. «У справе жыццё людзі бачаць»: Драматызм творчасці Рыгора Папараці // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 11. — С. 22.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кекелева, Т. «У справе жыццё людзі бачаць»: Драматызм творчасці Рыгора Папараці // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 11. — С. 20—25.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рыгор Папарацьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў