Юры Азаронак

савецкі і беларускі прапагандыст, журналіст, рэжысэр, сцэнарыст

Ю́ры Ўладзі́меравіч Азаро́нак — беларускі журналіст, рэжысэр і грамадзкі дзяяч. Аўтар найболей адыёзных фільмаў аб апазыцыі. Працаваў намесьнікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі і ў прэс-службе пракуратуры РБ.

Юры Ўладзімеравіч Азаронак
Юрий Владимирович Азарёнок
Намесьнік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі
2 чэрвеня 2005 — 13 чэрвеня 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Загадчык літаратурна-драматычнай рэдакцыяй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі
2000 — 2003
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 лютага 1965(1965-02-27) (59 гадоў)
Партыя: Славянскі Сабор «Белая Русь» (у 1990-я)
Дзеці: Рыгор Азаронак
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Узнагароды:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Азаронак.

Біяграфія

рэдагаваць

У пачатку 1990-х гадоў уступіў у Славянскі Сабор «Белая Русь». Стаў папулярны пасьля таго, як у 1995 годзе зьняў дакумэнтальны фільм «Нянавісьць: дзеці хлусьні», у якім правёў параўнальнае апісаньне калябарацыяністаў часоў Вялікай Айчыннай вайны і сучасных беларускіх нацыяналістаў. Фільм быў паказаны напярэдадні рэфэрэндуму 1995 году і выклікаў вялікі рэзананс у грамадзтве. У 1996 годзе здымае фільм «Закуліса» аб сувязі беларускай апазыцыянэраў з замежнымі палітычнымі і фінансавымі сіламі.

У 2000 годзе стаў загадчыкам літаратурна-драматычнай рэдакцыяй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году стварыў дакумэнтальны сэрыял «Таемныя спружыны палітыкі», у якім асьвятляў дзейнасьць апазыцыі і розных замежных фондаў і цэнтраў у нэгатыўным ключы. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў — кіраўнік інфармацыйнага аддзела Беларускага патрыятычнага зьвязу моладзі.

У красавіку 2003 году прызначаны прэс-сакратаром Генэральнай пракуратуры Беларусі.

2 чэрвеня 2005 году ўказам прэзыдэнта А. Лукашэнкі прызначаны намесьнікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. 13 чэрвеня 2008 году ўказам прэзыдэнта № 331 вызвалены ад гэтай пасады. Як сказанае ў дакумэнце, Азаронак вызвалены ад пасады «за зьдзяйсьненьне правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе».

Юры Азаронак лічыцца прыхільнікам Віктара Шэймана, наймоцнага беларускага палітыка ў асяродзьдзі Лукашэнкі, прыхільніка цьвёрдых і радыкальных дзеяньняў. У красавіку 2006 году за актыўную падтрымку прэзыдэнта Юрыю Азаронку быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу[1].

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Сын Юрыя Азаронка Рыгор таксама стаў вядомым у якасьці тэлевізійнага прапагандыста рэжыму Лукашэнкі, асабліва ў сувязі з пратэстамі 2020—2021 гадоў.

Узнагароды

рэдагаваць
  • Прыз Парлямэнцкага Сходу Саюзу Беларусі і Расеі «За пэўнасьць маральным ідэалам у кінамастацтве» за фільм «Духоўная вайна» (2006);
  • Прэмія прэзыдэнта «За духоўнае адраджэньне» за стварэньне аўтарскай тэлепраграмы «Кансьпіралёгія» (2005).
  1. ^ Мария Малевич. (2014-02-07) Юрий Азарёнок вернулся к Шейману (рас.). Народная Воля. Архіўная копія ад 2017-05-17 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць