Мараль
Мараль (па-лацінску: moralis — «датычны нораваў») — адзін з асноўных спосабаў нарматыўнай рэгуляцыі дзеяньняў чалавека ў грамадзтве; адмысловая форма грамадзкай сьвядомасьці і від грамадзкіх адносінаў. Мараль ахоплівае маральныя погляды і пачуцьці, жыцьцёвыя арыентацыі і прынцыпы, мэты і матывы ўчынкаў і адносінаў, праводзячы мяжу паміж дабром і злом, сумленьнем і бессаромнасьцю, гонарам і сорамам, справядлівасьцю і несправядлівасьцю, нормай і ненармальнасьцю, міласэрнасьцю і жорсткасьцю і г. д.