Раніца (газэта)
беларуская газэта
«Ра́ніца» — газэта для дзяцей школьнага ўзросту і падлеткаў.
Раніца | |
Тып | газэта |
---|---|
Заснаваная | кастрычнік 1929 |
Закрытая | студзень 2021 |
Мова | беларуская мова |
Штаб-кватэра |
Гісторыя
рэдагавацьВыдавалася з кастрычніка 1929 году ў Менску штотыднёва на беларускай мове. Першапачаткова называлася «Піянер Беларусі», з 1993 году — сучасная назва. Асьвятляе пытаньні гісторыі Беларусі, адраджэньня нацыянальнай культуры; патрыятычнага, працоўнага, фізычнага, эстэтычнага выхаваньня дзяцей і падлеткаў, расказвае пра дзейнасьць дзіцячых згуртаваньняў і арганізацыяў у школах і дзіцячых установах рэспублікі.
Сучаснасьць
рэдагавацьУ кастрычніку 2011 году стала вядома, што газэта з наступнага году спыняе сваё існаваньне і будзе выходзіць у якасьці дадатку да «Настаўніцкай газеты».