Белы Лясок
Бе́лы Лясо́к[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на паўночны захад ад Пружанаў, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Белы Лясок | |
трансьліт. Biely Liasok | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шарашэўскі |
Насельніцтва: | 111 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225176[1] |
СААТА: | 1256762006 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°37′16″ пн. ш. 24°3′57″ у. д. / 52.62111° пн. ш. 24.06583° у. д.Каардынаты: 52°37′16″ пн. ш. 24°3′57″ у. д. / 52.62111° пн. ш. 24.06583° у. д. |
± Белы Лясок | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьПаводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі можа азначаць «невялікі бярозавы гаёк»[3].
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — асада[4] ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні, 78 дзесяцінаў[5].
За польскім часам — у гміне Крыжы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва[6].
З 1939 року ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага, з 17 сьнежня 1956 Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. 29 траўня 2015 году Шарашэўскі пасялковы савет, у які ўваходзіла вёска, ператвораны ў сельсавет[7].
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 год — 168 жыхароў; 1970 год — 210 жыхароў; 1999 год — 155 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 147 жыхароў, 61 двор[8]; 2010 год — 111 жыхароў
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільныя дарогі Р81 Пружаны — мяжа Рэспублікі Польшча, Р98 аб’езная дарога вакол Белавескай пушчы і Н534 Хвалава — Роўбіцк — Белы Лясок[9].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьВёска знаходзіцца на самым краі Белавескай пушчы, за 15 км ад памежнага пераходу Перароў — Белавежа паміж Беларусяй і Польшчай.
Аграсядзіба «Ля царскага тракту»[10].
Асобы
рэдагаваць- Канстанцін Дронь — беларускі паэт. Нарадзіўся ў вёсцы Ківачына Пружанскага раёну. У Белым Ляску правёў дзяцінства і юнацтва. Выдаў зборнік вершаў «Белы Лясок»[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Белый Лесок (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 19 лістапада 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 243
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
- ^ Lasek (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 211
- ^ Biały lasek // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 132
- ^ Белы Лясок, вёска. Radzima.net. Праверана 30 студзеня 2014 г.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Белы Лясок // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 494
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 30 студзеня 2014 г.
- ^ Усадьба «У царского тракта» (рас.). hutor.by. Праверана 19 лістапада 2011 г.
- ^ Дронь Константин Васильевич Наши поэты. Beloozersk.info. Праверана 19 лістапада 2011 г.