Ківачына
Ківа́чына[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету.
Ківачына | |
трансьліт. Kivačyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шарашэўскі |
Вышыня: | 171 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 39 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225176[1] |
СААТА: | 1256762026 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°37′36″ пн. ш. 24°4′45″ у. д. / 52.62667° пн. ш. 24.07917° у. д.Каардынаты: 52°37′36″ пн. ш. 24°4′45″ у. д. / 52.62667° пн. ш. 24.07917° у. д. |
± Ківачына |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Белавескай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3].
Вёска была спаленая падчас Другой сусьветнай вайны.
29 траўня 2015 году Шарашэўскі пасялковы савет, у які ўваходзіла вёска, ператвораны ў сельсавет[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 39 чалавек
- 1999 год — 76 чалавек
Транспарт
рэдагавацьКаля вёскі праходзіць аўтамабільная дарога Р81 Пружаны — мяжа Рэспублікі Польшча.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьЛя вёскі знаходзіцца камень-сьледавік (валун з адбіткам чалавечай нагі або рукі)[5] зь дзьвюма ямкамі. Паводле паданьня, гэтыя сьляды пакінула Сьвятая Дзева, якая адпачывала на камені падчас падарожжа ў Ерусалім з малым Хрыстом на руках[6]. Лічыцца, што дажджавая вада ў ямках ніколі не высыхае і дапамагае ад ліхаманкі[7].
Асобы
рэдагаваць- Канстанцін Дронь — беларускі паэт[8].
- Сямён Мікульскі — савецкі вайсковец, генэрал-лейтэнант.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Кивачина (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 27 студзеня 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 244
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 80
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Купаліна. (28 кастрычніка 2009) Камяні-сьледавікі Родныя вобразы Праверана 27 студзеня 2012 г.
- ^ Дучыц Л.У., Зайкоўскі Э.М. Ляўкоў Э.А., Карабанаў А.К., Вінакураў В.Ф. Камяні-сьледавікі Беларусі Гістарычна-археалагічны зборнік №9 Праверана 27 студзеня 2012 г.
- ^ М. Мялешка. Камень у вераньнях і паданьнях Беларуса Деревенские святыни Северо-Запада России Праверана 27 студзеня 2012 г.
- ^ Дронь Константин Васильевич Наши поэты. Beloozersk.info. Праверана 27 студзеня 2012 г.