БелКава
Каардынаты: 54°25′6″ пн. ш. 25°55′37″ у. д. / 54.41833° пн. ш. 25.92694° у. д.
«БелКава» — харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1946 годзе ў Ашмянах (Гарадзенская вобласьць) у якасьці арцелі «9 траўня».
«БелКава» | |
Тып | адкрытае акцыйнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | Беларусь: BY106903 |
Заснаваная | 1946 (78 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Маладэчанская абласная рада прамысловай каапэрацыі |
Уласьнікі | Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі (32 %) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Гарадзенская вобласьць |
Адрас | Ашмяны, вул. Пушкіна, д. 2 |
Ключавыя фігуры | Уладзімер Галашэўскі (генэральны дырэктар), Тацяна Гелай (начальніца вытворчасьці)[1] |
Галіна | харчовая прамысловасьць |
Прадукцыя | збожжавая кава, кава, затаўка |
Абарачэньне | ▼2,033 млн рублёў[2] (2023 г.; 639 тыс. $)[3] |
Апэрацыйны прыбытак | ▼33 тыс. рублёў (2023 г.; 10 тыс. $ $) |
Чысты прыбытак | ▼7 тыс. рублёў (2023 г.; 2 тыс. $) |
Лік супрацоўнікаў | 49 (2016 год)[4] |
Матчына кампанія | канцэрн «Белдзяржхарчпрам»[5] |
На 2024 год вырабляла збожжавую і звычайную каву, а таксама 27 найменьняў затавак пад таварным знакам «Велес»[6]. Уваходзіла ў 5-ку найбольшых прамысловых прадпрыемстваў Ашмянаў[7].
Вырабы
рэдагавацьНа 2024 год «БелКава» вырабляла:
- 9 найменьняў збожжавай кавы з аўсу, жыта і ячменю ў пакунках па 100 і 200 грамаў, у тым ліку 7 нераспушчальных[8];
- 8 найменьняў хуткараспушчальнай збожжавай кавы ў пакунках па 18 грамаў, у тым ліку капучына і лятэ[9];
- 11 найменьняў кавы ў пакунках па 2, 75, 100, 250 і 500 грамаў, у тым ліку 6 молатай і 4 распушчальнай, зь якіх па 2 грануляванай і сублімаванай[10];
- 10 найменьняў молатых і цэлых моназатавак у пакунках па 10 і 15 грамаў — духмяны, чорны і чырвоны перац, лаўровы ліст, каляндру, папрыку, кмен і карыцу[11];
- 6 найменьняў затавак бяз солі ў пакунках па 100 грамаў, у тым ліку для курыцы, рыбы і каўбасы[12];
- 19 найменьняў затавак у пакунках па 15, 20, 25, 30, 37 і 90 грамаў, у тым ліку кары і хмелі-сунэлі, а таксама для шашлыка, булёну і засолкі, глінтвайну, фаршу, бульбы, плову, морквы і катлетаў[13];
- 9 найменьняў харчовых дадаткаў у пакунках па 2, 10, 15, 30, 50 і 100 грамаў, у тым ліку кісель, жэлятын, разрыхляльнік цеста (харчовую соду), макавае начыньне, какава-парашок, дрожджы, лімонную кісьлю і ванілін[14].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1946 годзе Маладэчанская абласная рада прамысловай каапэрацыі заснавала ў Ашмянах (Беларуская ССР) прамысловую арцель «9 траўня». У склад арцелі ўвайшлі цэх сыропаў і налівак, гарбарны цэх, мукамольна-крупяная вытворчасьць, каўбасны цэх, хлебабулачны цэх, кавальскі і бляшаны цэхі. 20 чэрвеня 1954 году «Маладэчанскі абласны харчовы камбінат» зацьвердзіў Загад аб пераўтварэньні арцелі ў «Ашмянскі раённы харчовы камбінат». 24 чэрвеня 1960 году прадпрыемства перайменавалі ў «Ашмянскі кансэрвавы завод». У сакавіку 1970 году завод далучылі да «Лідзкага камбінату харчовых канцэнтратаў». Вытворчасьць звузілі да збожжавай кавы з аўсу, жыта і ячменю, а таксама кукурузных палачак. Завод быў адзіным у Беларускай ССР вытворцам такіх вырабаў, якія таксама пастаўлялі ва ўсе 15 рэспублік Савецкага Саюзу. У сьнежні 1982 году пачалі ўстаноўку абсталяваньня абсмажваньня на газу, што дазволіла павялічыць вытворчую магутнасьць да 120 тонаў збожжавай і звычайнай кавы за месяц[15].
У ліпені 1993 году прадпрыемства стала самастойным пад назвай «Ашмянская кавава-цыкорная фабрыка». 27 сакавіка 1997 году фабрыку пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства «БелКава»[16]. Да 2000 году пераважна абсмажвалі і пакавалі каву з давальніцкай сыравіны для пастаўкі ў Расею. Пасьля гэтага наладзілі выпуск уласнай молатай кавы. У 2010 годзе стварылі цэх затавак. Запусьцілі аўтаматычную лінію фасаваньня[15].
На 2014 год «БелКава» вырабляла звыш 2-х тонаў кавы штомесяц. Зялёнае зерне кавы закупалі ў Лацінскай Амэрыцы (Бразыліі), Індыі і Афрыцы. Нераспушчальную каву прадавалі ў зерні і молатай. Таксама выраблялі тузін найменьняў збожжавай кавы з аўсу, жыта і ячменю, якая складала 70 % вытворчасьці. Сярод іншага, выпускалі «Ячменна-аматарскі вітамінізаваны» напой для школьнага харчаваньня, які зьмяшчаў 10 вітамінаў, у тым ліку 6 з групы Б. Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўхваліла спажываньне гэтага напою з 3-х гадоў, таму яго таксама пастаўлялі ў дзіцячыя садкі і лякарні, у тым ліку за мяжу. У выпусканай збожжавай кавы таксама адсутнічалі абмежаваньні паводле абсягу і часу спажываньня. Іншыя 4 віды кавы мелі ў складзе ад 15 да 30 % кафэіну. Урэшце, выпускалі каву з цыкорыяй, імбіром і мэлісай[17].
У 2022 годзе запусьцілі вытворчасьць затавак бяз солі. Каля 40 % вытворчасьці склала смажаная кава. Сярод іншага, выпускалі харчовыя дадаткі, у тым ліку жэлятын, лімонную кісьлю і харчовую соду[18].
Кіраўнікі
рэдагаваць- Андрэй Гарцуеў (2014 год)[17]
- Аляксандар Сушчэўскі (2016 год)[19]
- Уладзімер Галашэўскі (2024 год)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ Справаздача ААТ «БелКава» за 2023 год (рас.) // Адзіны партал фінансавага рынку Беларусі, 10 красавіка 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ Афіцыйныя курсы беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, якія ўстанаўліваюцца штодзённа, на 31.12.2023 (3,1775 рублі за даляр) // Нацыянальны банк Беларусі, 31 сьнежня 2023 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ Справаздачы ААТ за 2015 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Беларусі, 2016 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ Анлайн-перамовы аб пастаўках прадукцыі на буйныя прамысловыя прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам» // Полацкі раённы выканаўчы камітэт, 2 сьнежня 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ ААТ «Белкава» // Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт, 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ 680 гадоў г.Ашмяны // Ашмянская раённая бібліятэка, 2021 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ Напоі на збожжавай аснове (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ Кававыя напоі 3 у 1 (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ Натуральная кава (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ Моназатаўкі (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ Затаўкі бяз солі (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ Затаўкі (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ Іншыя харчовыя вырабы (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ а б Гісторыя прадпрыемства (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ ААТ «Белкава», УНП 500057141 (рас.) // ТАА «БізІнспэкт», 10 траўня 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ а б Надзея Дрыла, Валяр’ян Шкленьнік і Алена Даўжанок. Напой, знаёмы зь дзяцінства // Зьвязда : газэта. — 10 чэрвеня 2014. — № 106 (27716). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ ААТ «Белкава» (рас.) // Канцэрн «Белдзяржхарчпрам», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- ^ Аліна Санюк. Дзед Мароз на «Волзе» прыехаў у Ашмянскую школу-інтэрнат // Газэта «Ашмянскі весьнік», 29 сьнежн 2016 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Электронны звароот (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
- Навіны (рас.)