Цеста
Це́ста — асноўны паўфабрыкат у хлебапякарнай, абараначнай, кандытарскай і макароннай вытворчасьцях, а таксама пры падрыхтоўцы мучных вырабаў у хатніх умовах, гамагенная сумесь, якая ўтвараецца пры замешваньні мукі зь іншымі інгрэдыентамі. Акрамя мукі, у склад цеста звычайна ўваходзяць вада або малако, дрожджы, соль, цукар, алей, яйкі.
Віды цеста
рэдагаваць- Бісквітнае цеста. Выкарыстоўваецца длю вырабу тартоў і пірожных.
- Бліннае цеста
- Дрожджавае цеста. Выкарыстоўваецца для вырабу хлеба і піражкоў.
- Заварное цеста.
- Пясочнае цеста. Выкарыстоўваецца для вырабу печыва і коржыкаў.
- Прэснае цеста
- Здобнае цеста. Разнавіднасьць дрожджавага цеста. Выкарыстоўваецца для вырабу булачак.
- Слоенае цеста. Зь яго гатуюць пірожанае торт «Напалеон».
- Паветранае цеста