Банк Усходняга краю

Банк усходняга краю (па-нямецку: OstlandBank) — установа ва Ўсходнім краі для аднаўленьня банкаўскае дзейнасьці на землях захопленых Нямеччынаю ў 1941 — 1944 гадах у вайне з СССР[1]. Немцы хацелі стварэньне зьнешняга выгляду аднаўленьня мірнага, спакойнага жыцьця пасьля вызваленьня ад савецка-бальшавіцкае ўлады. Адным са спосабам стала банкаўская дзейнасьць і закупка харчаваньня ў насельніцтва праз банкі. Гітлераўскі фінансіст Гольцгаўбэр пісаў:

— Якія б не былі тыя грошы, іх усё ж будуць больш ахвотна браць, чым распіскі аб адбіраньні...

— Гольцбаўбэр[2]

Банк усходняга краю пачаў сваю дзейнасьць у канцы 1941 году. Ён меў скарб у памеры 500 тысяч марак і які павялічваўся з-за грабяжу захопленых земляў[3].

У цэлым на Беларусі і іншых землях заваяваных немцамі грошы пачалі абясцэньвацца. Даручэнец управы "Ўсход" у Менску заўважыў у 1942 годзе:

— Грошы не ў высокае цане, мераю служыць пуд зерня

[4][5]

Вясною 1943 году абвясьцілі аб стварэньні "Выдавецкага скарбу Усходні край"[a]. Ён выдаваў скарбовыя білеты. Скарб меў свае аддзяленьні ў 15 местах Усходняга краю. Сярод іх месты Прыбалтыкі, Беларусі і РасеіКоўна, Панявеж, Дзьвінск, Нарва, Баранавічы, Менск і г.д.

Галоўная ўправа Выдавецкага скарбу мела сядзібу ў месьце Рыга — сталіца Ўсходняга краю. Мова справаводзтва — нямецкая. Банк бараніў цэннасьць грошаў, а таксама правіў грашовы і плацёжны абарот ва Ўсходнім краі[6].

Нагляд за дзейнасьцю Банка Ўсходняга краю чынілі з Бэрліну праз дзяржаныя закуповыя скарбы.

Дзяржаўныя закуповыя скарбы мелі Галоную ўправу ў Бэрліне. Галоўная ўправа — рада. Яе ўзначаліў начальнік Дзяржаўнага скарбу Нямеччыны. Галоўная ўправа займалася наглядам за:

  • грашовым абаротам маркі ў заваяваных землях.
  • выдачай грашовых пазыкаў

ДЗС мелі галоўную задачу — забясьпячэньне дзейнасьці нямецкага войска на заваяваных землях. Дадатковаю дзейнасьцю стала выманьваньне ў насельнікаў заваяваных земляў каштоўных папер і золата. Для гэтага зь Нямеччыны прывозіліся ў ДЗС скарбовыя білеты. Іх выдавалі па меры неабходнасьці нямецкім ваякам. Яны заказвалі ў нямецкіх дзяржаўных установах харчаваньне, паліва, адзеньне, ўзбраеньне і г.д.

ДЗС было абавязанае прызначыць даручэнцаў ва ўсе аддзяленьні колішняга савецкага Дзяржаўнага банка СССР. Яны назіралі за дзейнасьцю тых аддзяленьняў.

Адно з дзяржаўных закуповых скарбаў было адкрытае ў Менску. Ў канцы 1941 году ДЗС Менску мела 160 рахункаў, зь іх 80 з капою 20 млн нямецкіх марак[b] былі рахункі нямецкіх ўстановаў[4].

На заваяваных немцамі землях меліся ў абароце два віда грошаў:

  • савецкія рублі, якія засталіся ад колішняе ўлады
  • маркі, якія ўвялі на заваяваных землях. Яны ня дзейнічалі ў Нямеччыне.

Савецкія рублі засталіся ў абароце, бо іх была вялікая колькасьць і тэхнічна было вельмі цяжка пад час вайны іх усе выняць з абароту.

Маркі пачалі дзейнічаць яшчэ з 1939 году. Пасьля заваёвы чарговае краіны Нямеччына выводзіла яе грошы з абароту, а замест уводзіла новыя маркі[c]. Іх у абарот уводзілі т. зв. дзяржаўныя закуповыя скарбы. Яны займаліся праўленьнем грашовага абароту ў заваяваваных краінах і землях. Да канца 1942 году было створана боль 50 ДЗС. Большасьць іх была на землях заваяваных у СССР.

Пасьля пачатку вайны Нямеччыны з СССР у пачатку ліпеня 1941 г. міністар усходніх земляў А. Розэнбэрк пастанавіў аб мене савецкіх рублёў на маркі. Ён быў такі: 10 рублёў мяняўся на 1 марку (10:1).

Грошы для ваякаў

рэдагаваць

Грошы, які ўвялі ў абарот немцы для сваіх ваякаў: [7]:

  • лісты дзяржаўных закуповых скарбаў
  • лісты для нямецкіх ваякаў (т. зв. плацёжныя сродкі харчаваньня)

Лісты для нямецкіх ваякаў — 1, 5, 10, 50 рэйхспфэнінгаў, а таксама 1 і 2 рэйхсмаркаў. Іх выкарыстоўвалі нямецкія ваякі для ўласнага харчаваньня і для адзяваньня, якія закупалі ў сваіх вайсковых крамах.

Дзяржбанк

рэдагаваць

Пасьля заваяваньня земляў нямецкія ўлады аднавілі дзейнасьць аддзяленьняў Дзяржаўнага банку СССР. Яны нават захавалі назву дзяржаўны банк, але бяз слова СССР. Аддзяленьні займаліся гаспадарчымі задачамі. Забясьпечвалі работу неабходных для немцаў прадпрыемстваў:

  • чыгунка
  • вагонарамонтныя заводы
  • тэлеграф

і іншыя прадпрыемствы неабходныя для дзейнасьці нямецкага войска.

Нямецкія ўлады аднаўлялі дзейнасьць колішніх аддзяленьняў. Новых не адкрывалі. Былі адноўленыя аддзяленьні ў местах: Баранавічы, Бягомль, Койданава, Лагойск, Плешчаніцы, Слонім, Слуцак, Узда і Вялейка. У канцы 1941 году адкрыліся аддзяленьні банка ў местах і мястэчках: Глыбокае, Ганцавічы, Ліда, Новыгарадок.

У Менску дзейнічаў дзяржаўны закуповы скарб. Ён выконваў абавязкі галоўнае ўправы для аддзяленьняў у вышэйнапісаных местах і мястэчках. Скарб:

  • назіраў за дзейнасьцю аддзяленьняў
  • прымаў ведамасьці аб прыходзе і расходзе наяўных грошаў
  • выдаваў аддзяленьням наяўныя грошы
  • прымаў лішкі наяўных грошаў
  • пераводзіў безняўным спосабам грошы з аднаго аддзяленьня ў другое

Усе аддзяленьні мелі ў ДЗС свой рахунак і здавалі ведамасьці аб пераводах грошаў з аднаго аддзяленьня ў другі. Усе аддзяленьні мелі абмежаваньні наяўных грошаў. Лішкі наяўных грошаў здаваліся ў ДЗС на бягучы рахунак.

Пазыкі даваліся прадпрыемствам пад нямецкім наглядам. Памер быў строга ўказаны ў службовых загадах. Простыя людзі маглі пазычыць грошы з асабістага дазволу немцаў (якія мелі пасаду генэральны камісар, або камісар) ці беларуса на пасадзе бургамістра. Памер пазыкі ня больш 10 000 савецкіх рублёў і пад 4,5 % гадавых. Большы памер пазыкі мог быць толькі з асабістага дазволу генэральнага камісара Беларусь.

Былі дазволеныя ўклады ў банкі. Праўда, савецкія ўклады былі забытыя і непрызнаваліся нямецкімі ўладамі. Укладваць грошы можна было зь 1 красавіка 1942 году. На ўклады быў рост 2,5 адсоткі гадавых. Прымаліся на ўклад ва Ўсходнім краі савецкія рублі, на Ўкраіне карбованцы.

Аднак у насельнікаў было мала наяўных грошаў, бо не было работы.

Банк у Беларусі

рэдагаваць

Зь 1 ліпеня 1942 году ў камісарыяце Беларусь усе аддзяленьні колішняга савецкага Дзяржаўнага банка СССР аб'ядноўваліся ў сетку пад назваю Банк у Беларусі, або Грамадзкі банк Беларусі. Яе ўзначаліў дзяржаўны закуповы скарб у Менску. Разам было 33 аддзяленьня. Заснаваньне было абвешчанае важнаю падзеяю, якая вызваліла ад "маскоўскага банка" гаспадарку Беларусі[8].

Тыл гурту войскаў "Сярэдзіна"

рэдагаваць

Былі скарбы па-за ўладаю Банку Ўсходняга краю. На Беларусі дзейнічалі скарбы пад уладаю нямецкіх ваякаў. Яны былі на сучасных землях абласьцёў:

Банкі былі падпарадкаваны Галоўнае ваенна-гаспадарчае ўправе польнае камэндатуры ў Магілеў. Яны былі па-за ўладаю Банку Ўсходняга краю. Галоўная ваенна-гаспадарчая ўправа назірала за дзейнасьцю аддзяленьняў у местах і мястэчках: Магілеў, Чэрыкаў, Горкі, Орша, Барысаў, Ігумен, якія сваю падсетку аддзяленьняў. Разам управа тылу мела пад наглядам 68 банкаў-аддзяленьняў у местах РСФСР: Рослаўль, Бранск, Вялікія Лукі, Смаленск, Кіраў (тады Смаленская вобласьць, а зараз Калуская вобласьць), Арол і інш.[9]

Канец дзейнасьці

рэдагаваць

Выдавецкі скарб Усходняга краю прыпыніў дзейнасьць пасьля захопу Рыгі савецкім Чырвоным войскам ў 1944 годзе.

  1. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць — Шукай старонкі 388 — 389..
  2. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічацьАлексеев А. М. (1948) — Шукай старонку 45..
  3. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічацьПлатонов Р. П. (2000) — Шукай старонку 5.
  4. ^ а б Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Фонд 370. — Воп. 1. — справа 245. — л. 21.
  5. ^ Хармут Л. Жизненное пространство на Востоке. Немцы в Белоруссии. // Нёман : Часопіс. — 1993. — № 5. — С. 131.
  6. ^ // Беларуская газэта : Газэта. — 1943. — № 1 красавіка.
  7. ^ А. Орлов Оккупационные деньги в Беларуси. // Банкаўскі весьнік : Часопіс. — 2003. — № 31]. — С. 52.
  8. ^ // Беларуская газэта : Газэта. — 1942. — № 8 ліпеня.
  9. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Фонд 411. — Воп. 1. — справа 6. — л. 98.
  1. ^ Па-расейску выдумалі такую назву "Эмиссионый банк Остланд".
  2. ^ Ня трэба мяшаць нямецкія маркі з маркамі для заваяваных земляў.
  3. ^ Гэтыя маркі ня трэба мяшаць з "дзяржаўнымі маркамі" — грошамі Нямеччыны.