Байкі (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Байкі́[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 37 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 97 жыхароў, 43 двары.

Байкі
трансьліт. Bajki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Ружанскі
Вышыня: 160 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 97 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 43
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225150[2]
СААТА: 1256808006
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′59″ пн. ш. 24°50′57″ у. д. / 52.83306° пн. ш. 24.84917° у. д. / 52.83306; 24.84917Каардынаты: 52°49′59″ пн. ш. 24°50′57″ у. д. / 52.83306° пн. ш. 24.84917° у. д. / 52.83306; 24.84917
Байкі на мапе Беларусі ±
Байкі
Байкі
Байкі
Байкі
Байкі
Байкі

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад словаў «бай», «байко», «баян» — мянушкі чалавека, які ўмеў «баяць» — апавядаць казкі, былі, небыліцы[4].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У XVII стагодзьдзі належала Сапегам.

За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. У часе паўстаньняў 1830—1831 і 1863—1864 рокаў ля вёскі адбываліся баі паўстанцаў з царскімі карнікамі. На пачатку XX стагодзьдзя 634 жыхары.

За польскім часам — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[6].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Ружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1940 року 1011 жыхароў, 120 двароў.

У пэрыяд нацысцкай акупацыі жыхары вёскі падтрымлівалі сувязь з партызанамі брыгады імя Панамарэнкі. У зямлянку на сядзібе селяніна Максіма Іванавіча Барана была перавезеная друкарня Берасьцейскага абласнога антыфашысцкага камітэту, якая дагэтуль разьмяшчалася то ў Бярэзьніцы, то ў лесе ля Запольля. Тут амаль рок жылі кіраўнікі Ружанскага антыфашысцкага камітэту Язэп Урбановіч і Мірон Крыштафовіч. У 1942—1943 роках на прымусовыя працы ў Нямеччыну вывезеныя 40 жыхароў Байкоў[7]. На сьвітанку 22 студзеня 1944 гітлераўцы акружылі вёску. У гэты дзень былі спаленыя 120 двароў і забітыя 967[8] (іншыя крыніцы падаюць ад 957[9] да 987[10]) жыхароў вёскі: у адной магіле жанчыны зь дзецьмі, у другой — мужчыны старэйшыя за 15 гадоў.

Пасьля вайны вёска адноўленая. З 25 сьнежня 1962 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 — 179 жыхароў; 1970 — 248 жыхароў; у 2003 — 120 жыхароў, 62 гаспадаркі. 1 сьнежня 2009 року вёска Байкі разам зь іншымі вёскамі са скасаванага Ружанскага сельсавету ўлучаная ў склад Ружанскага пасялковага савету[11], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[12].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 634 жыхары; 1940 год — 1011 жыхароў, 120 двароў; 1959 год — 179 жыхароў; 1970 год — 248 жыхароў; 1999 год — 137 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 120 жыхароў, 62 двары; 2005 год — 113 жыхароў, 56 двароў[10]; 2010 год — 92 жыхары; 2012 год — 97 жыхароў, 43 двары[1]

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільныя дарогі Р85 СлонімВысокае і Н521 РужаныЛыскаўДабучын[13].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
  • Магіла ахвяраў фашызму (1944)
  • Зямлянка, у якой дзейнічала падпольная друкарня
  • Мэмарыяльная дошка на доме, дзе нарадзіўся і жыў Ціхан Баран
  • Курган непадалёк ад вёскі
  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Байки (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 13 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 251
  4. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
  5. ^ Bajki (7) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 850
  6. ^ Bajki, вёска. Radzima.net. Праверана 3 красавіка 2012 г.
  7. ^ №206 Из протокола допроса свидетеля Н.С. Шабуни о преступлениях, совершенных немецкими войсками в д. Байки Ружанского района Брестской области (рас.) Сожженные деревни >> Трагедия белорусских деревень >>. Молодая гвардия. Праверана 4 красавіка 2012 г.
  8. ^ №200 Из протокола допроса свидетеля И.В. Навродского о сожжении немецкими войсками д. Байки Ружанского района и убийстве ее жителей (рас.) Сожженные деревни >> Трагедия белорусских деревень >>. Молодая гвардия. Праверана 4 красавіка 2012 г.
  9. ^ Сьвятлана Яскевіч. Помнік вогненным вёска // Звязда. — 18 студзеня 2006. — № 11—12.
  10. ^ а б Байкі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 491
  11. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
  12. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
  13. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 3 красавіка 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць