Бабічы (вёска, Рэчыцкі раён)
Ба́бічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ведрычу. Цэнтар сельсавету Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 906 чалавек. Знаходзяцца за 28 км на паўднёвы захад ад Рэчыцы, на аўтамабільная дарозе Васілевічы — Рэчыца. Чыгуначная станцыя.
Бабічы лац. Babičy | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Рэчыцкі |
Сельсавет: | Бабіцкі |
Насельніцтва: | 906 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2340 |
Паштовы індэкс: | 247534 |
СААТА: | 3245808006 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°17′28″ пн. ш. 30°0′7″ у. д. / 52.29111° пн. ш. 30.00194° у. д.Каардынаты: 52°17′28″ пн. ш. 30°0′7″ у. д. / 52.29111° пн. ш. 30.00194° у. д. |
± Бабічы |
Бабічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Бабічы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як сяло Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. Каля 1503 году паселішча значыцца ў дакумэнтах, датычных канфліктаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай.
У XVII стагодзьдзі Бабічы ўпамінаюцца ў зьвязку з удзелам на баку Рэчы Паспалітай у вайне, якая адбывалася з Маскоўская дзяржавай. У гэты час яны былі рэзыдэнцыяй роду Аскеркаў, якія мелі тут умацаваны замак.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бабічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэчыцкім павеце Менскай губэрні. У 1795 годзе мястэчка знаходзілася ў валоданьні Юдзіцкіх, тут было 17 двароў, працавала паштовая станцыя. Праз Бабічы праходзіў гасьцінец Бабруйск — Брагін. На 1858 год у мястэчку было 27 двароў.
15 лютага 1886 году адбыўся ўвод у эксплюатацыю чыгуначнай лініі Лунінец — Гомель, пачала працаваць чыгуначная станцыя. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 84 двары, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасны магазын, карчма, пошта, крама. На 1908 год існавалі аднайменныя мястэчка, станцыя (4 двары) і фэрма.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бабічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бабічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Бабічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. У 1930 годзе ў вёсцы працавалі 2 кузьні, 2 смалярні, дрэваапрацоўчая майстэрня, млын, школа, аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі.
На 1995 год у Бабічах было 522 двары, на 2004 год — 1154. У 2000-я гады Бабічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 244 чал.; 1897 год — 605 чал.
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 749 чал. у мястэчку Бабічах, 28 чал. на чыгуначнай станцыі Бабічы і 7 чал. на фэрме Бабічы; 1959 год — 2263 чал.; 1995 год — 1321 чал.[3]; 1999 год — 1033 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1154 чал.[4]; 2010 год — 906 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Бабічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
рэдагавацьПлян складаецца з 2-х доўгіх крывалінейных вуліцаў мэрыдыянальнай арыентацыі, злучаных кароткімі пэрпэндыкулярна разьмешчанымі вуліцамі. На ўсходзе паралельна да галоўных праходзіць крывалінейная вуліца. Жылыя дамы пераважна драўляныя сядзібнага тыпу.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Сядзіба Васілеўскіх (?)
- Царква (XIX ст.)
Асобы
рэдагаваць- Мікалай Сьмеян (1932—2007) — навуковец у галіне аграхіміі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 281
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 182.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.