Штутгарт (футбольны клюб)
«Штутгарт» (па-нямецку: Verein für Bewegungsspiele Stuttgart 1893) — спартовы клюб зь Нямеччыны з аднайменнага гораду. Пяціразовы чэмпіён Нямеччыны, трохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны.
Штутгарт | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Verein für Bewegungsspiele Stuttgart 1893 e.V. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 9 верасьня 1893 | ||||
Горад | Штутгарт, Нямеччына | ||||
Стадыён |
Мэрсэдэс-Бэнц Арэна Умяшчальнасьць: 60 441чалавек | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | ||||
· 2021—2022 | 15 месца | ||||
| |||||
vfb.de(ням.)(анг.) |
Футбольная каманда гуляе свае хатнія гульні на «Мэрсэдэс-Бэнц Арэне», разьмешчанай у спартовым комплексе Нэкпарк. Ён таксама вядомы сваёй таленавітай камандай рэзэрву, «Штутгарт II», якая ў цяперашні час гуляе ў трэцяй па значнасьці лізе.
«Штутгарт» зьяўляецца клюбам-таварыствам, які на верасень 2011 году налічваў 45 636 чальцоў. У дадатак да посьпехаў прафэсійных, аматарскіх і камандаў дзіцяча-юнацкага футболу, спартоўцы клюбу ў лёгкай атлетыцы таксама перамагалі ў мностве спаборніцтваў. У клюбе таксама ёсьць сэкцыі фістболу, хакею, настольнага тэнісу й сэкцыю падрыхтоўкі футбольных судзьдзяў.
ГісторыяРэдагаваць
Раньнія гадыРэдагаваць
Гісторыя футбольнага клюбу пачалася ў канцы XIX стагодзьдзя, а заснаваны ён быў ў 1893 годзе, як студэнцкая рэгбійны каманда. Толькі амаль праз 20 гадоў у 1912 годзе клюб пачаў займацца футболам. Спартовая асацыяцыя Штутгарту, у якую ўваходзіць футбольны клюб, на сёньняшні дзень налічвае больш за 40 000 чальцоў. Але шырокую вядомасьць асацыяцыя атрымала менавіта дзякуючы спартовым дасягненьням футбольнай каманды, якая пяць разоў станавілася чэмпіёнам Нямеччыны й тройчы перамагала ў нацыянальным кубку.
ДасягненьніРэдагаваць
- Чэмпіён Нямеччыны — 1950, 1952, 1984, 1992, 2007
- Уладальнік Кубка Нямеччыны — 1954, 1958, 1997
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны — 1992
- Уладальнік Кубка Інтэртота — 2002, 2008
СкладРэдагаваць
- Актуальны на 11 лютага 2023 году
|
|
Рэзэрвовая камандаРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйны сайт(анг.)(ням.)(гішп.)