Альшаны (Пружанскі раён)
Альша́ны[3] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Мухаўцу і Чарняўкі. Уваходзяць у склад Лінаўскага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 34 жыхары, 26 двароў. Знаходзяцца за 11 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 6 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы (лінія Баранавічы — Берасьце).
Альшаны лац. Alšany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Лінаўскі |
Вышыня: | 174 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 34 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 26 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225149[2] |
СААТА: | 1256835031 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°29′48″ пн. ш. 24°33′43″ у. д. / 52.49667° пн. ш. 24.56194° у. д.Каардынаты: 52°29′48″ пн. ш. 24°33′43″ у. д. / 52.49667° пн. ш. 24.56194° у. д. |
± Альшаны |
Назва
рэдагавацьПаводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «алешнік», бо паселішча было пабудаванае сярод альховага лесу, кустоўя або на месцы альшэўнікаў[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Alsz (Alisz)[5].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1563 — у Лінаўскім вайтоўстве Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі[6].
За расейскім часам — вёска ў Мікіціцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 року 422 жыхары, 75 двароў; на пачатку XX стагодзьдзя 293 жыхары.
За польскім часам — у гміне Мікіцічы[7], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[8].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 року ў вёсцы 320 жыхароў; у 1970 — 256 жыхароў; у 2003 — 66 жыхароў, 41 двор.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 422 жыхары
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 293 жыхары; 1959 год — 320 жыхароў; 1970 год — 256 жыхароў; 1999 год — 74 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 66 жыхароў, 41 двор; 2005 год — 60 жыхароў, 39 двароў[9]; 2010 год — 29 жыхароў; 2012 год — 34 жыхароў, 26 двароў[1]
Транспарт
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Ольшаны (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 9 сьнежня 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 247.
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 3.
- ^ Olszany (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 408
- ^ Альшаны, вёска. Radzima.net. Праверана 16 сакавіка 2013 г.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 3 студзеня 2013 г.
- ^ Альшаны // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 488
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.