Азярычын
Азяры́чын[1][2] (афіцыйная назва — Азяры́чына[2]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. На рацэ Пцічы, за 35 км на паўночны захад ад Пухавічаў, 13 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск. Азярычын уваходзіць у склад Навапольскага сельсавету.
Азярычын | |
трансьліт. Aziaryčyn[a] | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Навапольскі |
Насельніцтва: | 286 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222851 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′25″ пн. ш. 27°45′50″ у. д. / 53.57361° пн. ш. 27.76389° у. д.Каардынаты: 53°34′25″ пн. ш. 27°45′50″ у. д. / 53.57361° пн. ш. 27.76389° у. д. |
± Азярычын | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВёска Азярычын адносіцца да старажытных пасяленьняў. Тэрыторыя, на якой знаходзіцца вёска, пачала засяляцца ў эпоху мэзаліту. У канцы XIX стагодзьдзя Аляксандар Ельскі знайшоў сьвідраваныя сякеры паблізу вёскі Азярычына, якія зараз захоўваюцца ў фондах Варшаўскага археалягічнага музэю.
Калісьці вёска належала Радзівілам, потым Шэвічам.
Паводле сьпісу землеўладальнікаў Менскай губэрні 1889 году, буйнымі землеўладальнікамі ў вёсцы зьяўляюцца 88 сялянаў, праваслаўныя, надзел складае 210 дзесяцінаў. Землеўладальнікамі маёнтку Азярычына, надзелам 1045 дзесяцінаў, валодаюць Шэвічы Іван і Сяргей Ягоравічы, дваране, праваслаўныя[3].
Паводле перапісу 1897 году працуе царква, школа царкоўнай граматы, лаўка, пітная ўстанова, хлебазапасны магазын, вадзяны млын. На пачатку XX ст. у Дудзіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Побач зь вёскай знаходзіўся маёнтак Азярычын памешчыка Шэвіча, працаваў млын.
У пэрыяд Расейскай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Азярычыне адбываецца сялянскае хваляваньне. 30 лістапада 1905 году 25 сялянаў вёскі Азярычына на падводах прыбылі да сенажацяў уладальніка маёнтку Азярычына, тайнага саветніка І. Я. Шэвіча, захапілі стагі сена, нягледзячы на пратэст арандатара маёнтку барысаўскага мешчаніна Разэнталя й рабочых маёнтку. У гэты ж дзень сяляне пачалі забіраць сена з маёнтку: усяго яны вывезьлі да 4000 пудоў сена, пагражалі прысьпелым на дапамогу ўраднікам, паліцэйскім, дзесяцкім і валасному старшыні. У сьнежні, пасьля накіраваньня ў Ігуменскі павет чальца губэрнскай установы Радзевіча, аграрны рух у Азярычыне быў падаўлены. Воінская каманда арыштавала агітатара селяніна Кудзіна. У выніку судовага паседжаньня быў абвінавачаны 21 чалавек.
У 1907 годзе адкрытая народная вучэльня.
Пасьля кастрычніцкага перавароту створаная працоўная школа 1-й ступені (каля 130 вучняў у 1922 годзе). З 21 жніўня 1925 па 16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавету. Напачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Дэкада абароны», працавала кузьня.
У канцы чэрвеня 1941 году вёска акупаваная нямецкімі захопнікамі. Дзейнічала савецкае падпольле. У 1943 годзе ў Азярычыне знаходзіўся партызанскі склад боепрыпасаў. Да Другой сусьветнай вайны ў Азярычыне быў 101 дом і 111 жыхароў. Падчас карных нацыскіх апэрацыяў у ліпені 1943 і сакавіку 1944 году былі спаленыя 93 дамы, забітыя 5 чалавек[4]. 4 ліпеня 1944 году вёска вызваленая часьцямі 1-га Беларускага фронту. Пасьля вайны вёска была адноўленая.
24 лістапада 1966 году да вёскі далучаная тэрыторыя пасёлку Вялікая Лука. Да 28 траўня 2013 году ў Вузьлянскім сельсавеце. Пасьля скасаваньня Вузьлянскага сельсавету ўключаная ў Навапольскі сельсавет[5].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1816 год — 67 двароў, каля 500 чалавек
- 1897 год — 204 двары, 662 душы мужчынскага полу, 678 душаў жаночага полу
- пачатак XX ст. — 254 двары, 1680 жыхароў. У маёнтку Азярычыне памешчыка Шэвіча — 1 двор, 20 жыхароў
- 1917 год — 285 двароў, 1832 чалавек. У маёнтку Азярычыне — 1 двор, 70 жыхароў
- 1999 год — 310 чалавек
- 2002 год — 113 двароў, 290 чалавек
- 2010 год — 286 чалавек
Інфраструктура
рэдагавацьДзейнічаюць майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, вэтэрынарны пункт, бібліятэка, школа-сад, аддзяленьне сувязі, млын, фэльчарска-акушэрскі пункт, ашчадная каса. У вёсцы месьціцца цэнтральная сядзіба калгасу «Перамога».
Ураджэнцы
рэдагаваць- Пятро Рунец (1911—1997) — беларускі пісьменьнік
- Зьміцер Санько (нар. 1949) — беларускі біёляг, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле афіцыйнай назвы — Aziaryčyna.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ярмолович, Владимир Станиславович. Список населённых мест Минской губернии / сост. В. С. Ярмолович. - Минск: Губ. тип., 1909. - 231, [1] с. (pdf) С. 139.
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 389
- ^ Список землевладельцев Минской губернии. Мн., 1889
- ^ Беларускія вёскі, зьнішчаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны//db.narb.by (рас.)
- ^ Рашэньне менскага абласнога савету дэпутатаў ад 28 траўня 2013 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003. — 748, [1] с.: іл. ISBN 985-01-0251-9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАзярычын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў