Вузьлянскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Вузьля́нскі сельсавет[1], Узьля́нскі сельсавет[2] — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вузьляны.

Вузьлянскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вузьляны
Дата ўтварэньня 31 сакавіка 1977
Дата скасаваньня 28 траўня 2013
Насельніцтва
  • 1035 чал. (2009)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222844
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

28 жніўня 1924 году створаны ў складзе Самахвалавіцкага раёну Менскай акругі. 18 студзеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 году раён перайменаваны ў Сьмілавіцкі, які з 11 лютага 1938 году атрымаў ранейшую назву. 8 красавіка 1957 году сельсавет перайменаваны ў Навапольскі, пазьней ізноў адноўлены.

28 траўня 2013 году Вузьлянскі сельсавет скасаваны, вёскі Азярычын, Будзёнаўка, Вераб’ёўка, Ленінскі, Махоўка, Таварскія, Шалягі, Кухараўка перайшлі ў склад Навапольскага сельсавету, вёскі Баравая Слабада, Вузьляны, Вушанка, Берчукі, Едліна, Залесьсе, Навасады, Пяскі, Пагуляйка, Падбор’е перайшлі ў склад Пярэжырскага сельсавету[3].

  1. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 9
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 53
  3. ^ Рашэньне менскага абласнога савету дэпутатаў ад 28 траўня 2013

Літаратура

рэдагаваць