Адам Яўхімавіч Храптовіч
Адам Яўхімавіч Храптовіч (1768, Шчорсы, цяпер Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 13 сьнежня [ст. ст. 25 сьнежня] 1844, Вішнёўка, цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага і Расейскай імпэрыі.
Адам Храптовіч | |
па-польску: Adam Chreptowicz | |
1844 год (партрэт працы Юзэфа Азямблоўскага) | |
Старшыня Віленскага дабрачыннага таварыства | |
---|---|
1834 — 1836 | |
Старшыня Віленскай часовай губэрнскай выканаўчай камісіі | |
1813 — 1813 | |
Сябар кіраўніцтва Віленскага дэпартамэнту | |
1812 — 1812 | |
Візытатар школ Віленскай навучальнай акругі | |
1803 — 1811 | |
Пасол на Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай | |
1790 — 1792 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 сакавіка 1768 Шчорсы, Наваградзкі павет, Вялікае Княства Літоўскае |
Памёр: |
13 сьнежня 1844 Вішнёўка, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Сужэнец: | Марыя Любамірская[d][2] |
Бацька: | Яўхім Храптовіч |
Маці: | Канстанцыя з Пшаздзецкіх[d] |
Род: | Храптовічы |
Адукацыя: | Галоўная школа Вялікага Княства Літоўскага |
Пасол на Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай ад Наваградзкага павету Вялікага Княства Літоўскага (1790—1792). Візытатар школ Віленскай навучальнай акругі ў Расейскай імпэрыі (1803—1811). Старшыня Віленскага дабрачыннага таварыства (1834—1836). Быў дабрачынцам сялянскай асьветы.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і cакратара вялікага літоўскага Яўхіма Храптовіча, які пазьней стаў канцлерам[3]. Навучаўся ў Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні. Пазьней падарожнічаў па нямецкіх землях Сьвятой Рымскай імпэрыі, Даніі і Ангельшчыне[4]. Атрымаў чын ротмістра кавалерыі Войска Вялікага Княства Літоўскага[3].
У 1790—1792 гадох быў паслом на Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай ад Наваградзкага павету[5]. У 1794 годзе браў удзел у паўстаньні Касьцюшкі[4]. Быў ад’ютантам генэрала Станіслава Макраноўскага, які загадваў войскам ВКЛ са жніўня па кастрычнік. Ад 1803 году працаваў візытатарам школ Віленскай навучальнай акругі ў Расейскай імпэрыі[3]. Скасаваў цялеснае пакараньне для прыгонных сялянаў у сваіх уладаньнях і зьменшыў чынш зь іх[4].
У 1812 годзе францускі імпэратар Напалеон I Банапарт прызначыў яго сябрам кіраўніцтва Віленскага дэпартамэнту[4]. У 1813 годзе быў старшынёй Віленскай часовай губэрнскай выканаўчай камісіі і Віленскага цэнтральнага камітэту ваенных павіннасьцяў[3]. У 1822 годзе пачатковая школа узаемнага навучаньня, заснаваная ім у Шчорсах, налічвала 350 вучняў зь сем’яў прыгонных сялянаў, якіх навучалі рамяству. У 1834—1836 гадох займаў пасаду старшыні Віленскага дабрачыннага таварыства. Таксама быў намесьнікам старшыні Віленскага друкаванага таварыства[4].
Папоўніў да 20 000 тамоў[6] бібліятэку Храптовічаў старадрукамі і віленскімі выданьнямі пачатку ХІХ стагодзьдзя[4], працамі старажытных творцаў і рукапісамі, творамі італьянскай і францускай клясычнай літаратуры, а таксама працамі па гісторыі Беларусі, Летувы і Польшчы[6]. Перавёз бібліятэку Храптовічаў з Варшавы (Царства Польскае) ў Шчорсы (Наваградзкі павет), куды запрашаў прафэсараў Віленскага ўнівэрсытэту. У 1838 годзе паводле рукапісаў зь бібліятэкі выдалі ўспаміны Самуіла Маскевіча. Быў аўтарам артыкулаў у газэце «Навуковыя апісаньні і абмеркаваньні». У мястэчку Нягневічы Наваградзкага павету, якое набыў у 1809 годзе, стварыў парафіяльную школу. Заснаваў ашчадныя касы для сваіх прыгонных сялянаў і скараціў колькасьць шынкоў у сваіх уладаньнях. Сярод іншага, увёў шматпольны севазварот[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/25sak-8.indd_.pdf
- ^ https://www.muzeumzamoyskich.pl/ukryty-portret-tajemniczej-damy
- ^ а б в г д Аляксандар Ярашэвіч. Храптовіч Адам // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Эдуард Жакевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 6. Кн. 2: Усьвея — Яшын; Дадатак. — С. 81. — 591 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0276-8
- ^ а б в г д е Даты, падзеі, людзі / гал.рэд. Алесь Карлюкевіч // Зьвязда : газэта. — Беларускі дом друку, 25 сакавіка 2014. — № 54 (27664). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Храптовічы // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 60. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
- ^ а б «Беларуская біятэхналягічная карпарацыя» Храптовіч Адам, сын Іаахіма Ігнацыя Юзафа // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 25 траўня 2018 г. Праверана 3 студзеня 2023 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |