Сакратар вялікі літоўскі

пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім

Сакратары вялікія літоўскія (па-лацінску: secretarius) — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

Спачатку сакратаром называлася службовая асоба ў канцылярыі ВКЛ, якая беспасярэдне займалася справаводзтвам вялікага князя (караля) і прызначалася ім. Упершыню ўпамінаецца ў 1407, часам так называліся вялікакняскія пісары, як мяркуецца, найбольш заслужаныя зь іх. З другой паловы 16 стагодзьдзя сакратар — асобны ўрад, часам іх дзейнасьць не была зьвязана проста са справаводзтвам (выконвалі абавязкі мернікаў, рэвізораў, паборцаў, памежных камісараў і іншае). Некаторыя сакратары вялі дакумэнтацыю Рады Вялікага Княства Літоўскага, што пазьней рабілі рэгенты.

Сакратар вялікі духоўны — цэнтральны ўрад, асобны ад апарату канцлера і падканцлера ВКЛ. Утвораны на сойме 1670. Прызначаўся каралём з духоўных асобаў, вёў спэцыяльна даручанныя справы.

Сакратар вялікі сьвецкі — цэнтральны ўрад. У пачатку 16 стагодзьдзя з тытулам «найвышэйшы сакратар ВКЛ» выступаў пісар Іван Сямёнавіч Сапега, як мяркуецца, на ўзор адпаведнай пасады ў Польшчы. Сталы ўрад сакратара вялікага сьвецкага ўстаноўлены ў ВКЛ на каранацыйным сойме 1564.

Сьпіс сакратароў вялікіх духоўных літоўскіх

рэдагаваць
 
Ян Дамінік Лапацінскі
 
Яўхім Храптовіч

Сьпіс сакратароў вялікіх сьвецкіх літоўскіх

рэдагаваць
 
Міхал Юры Мнішак

Сьпіс сакратароў вялікай пячаткі літоўскай

рэдагаваць
  • Юзэф Дуленба (17631777)
  • Ян Зажыцкі (1792)

Сьпіс сакратароў малай пячаткі літоўскай

рэдагаваць
  • Белапятровіч (1777)

Літаратура

рэдагаваць