Самуі́л Маске́віч (17 ліпеня[1] 1580, в. Сэрвач, цяпер Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 1642) — грамадзкі дзяяч, пісьменьнік-мэмуарыст, наваградзкі пісар.

Самуіл Маскевіч
Самуі́л Іва́навіч Маске́віч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 ліпеня 1580
вёска Сэрвач, Наваградзкі павет, Вялікае Княства Літоўскае
Памёр 1642(1642)
Дзеці Boguslav Kazimir Maskevich[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісар
Жанр Мэмуары
Мова Польская
Значныя творы «Дыярыюш»

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў са шляхецкай засьцянковай сям’і. Адукацыю атрымаў у Наваградку.

У часе вайсковай службы ўдзельнічаў у ваенных дзеяньнях ля Кукенойсу (1601). У 1607 годзе пайшоў на службу да каралеўскага ротмістра Яна Гратуса Тараноўскага і шмат паезьдзіў па розных месцах Галіччыны, пакуль ня быў скарочаны ў выніку недахопу сродкаў на ўтрыманьне вайскоўцаў. Тады Самуіл Маскевіч перайшоў на службу ў харугву князя Януша Порыцкага і браў удзел у бітве з ракашанамі пад Гузавам. У студзені 1609 г. наняўся валянтэрам у войска Рэчы Паспалітай для паходу на Масковію. Удзельнічаў у аблозе Смаленску, паходах на Рослаў і Белы, а таксама ў славутай Клушынскай бітве. Пасьля паразы ад паўстанцаў Мініна і Пажарскага вярнуўся дахаты, езьдзіў да караля і на вальны сойм як прадстаўнік вайскоўцаў.

Звольніўшыся з вайсковай службы, паступіў да Жыгімонта Карла Радзівіла.

Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Наваградзкага павету (1617—1618), пазьней — наваградзкі земскі пісар.

Аўтар аднаго зь першых на тэрыторыі Беларусі польскамоўных помнікаў мэмуарнай літаратуры — «Дыярыюшу».

«Дыярыюш»

рэдагаваць

У творы ахопленыя падзеі з 1594 па 1621 гады: побытавыя замалёўкі, партрэты суайчыньнікаў, зьвесткі пра вайну з Масковіяй 1609—1618 гадоў, — але запісаныя на падставе ўспамінаў аўтара, а не адразу за падзеямі. Пытаньні вялікай палітыкі аўтарам не закранаюцца.

Успаміны вызначаюцца высокім мастацкім майстэрствам, даюць аб’ектыўныя ўяўленьні пра падзеі і факты ваеннага, палітычнага і грамадзкага жыцьця таго часу[1].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ а б Дзьве даты: 17 ліпеня // Зьвязда : газэта. — 17 ліпеня 2010. — № 138 (26746). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Літаратура

рэдагаваць
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік. — Гародня: Установа адукацыі «Гарадзенскі Дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Я.Купалы», 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць