Кіраўская вобласьць

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расейскай Фэдэрацыі

Кі́раўская во́бласьць (па-расейску: Кировская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Кіраў. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Архангельскай, Валагодзкай, Кастрамской, Ніжагародзкай абласьцямі, Пермскім краем, рэспублікамі Ўдмуртыя, Комі, Марый Эл і Татарстан. Створана як вобласьць РСФСР 5 сьнежня 1936 году, калі быў скасаваны Кіраўскі край, зь якога была вылучана Ўдмурцкая АССР.

Кіраўская вобласьць
Кировская область
Coat of arms of Kirov Region.svg
Flag of Kirov Oblast.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Прыволская фэдэральная акруга
Волгаўска-Вяцкі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Кіраў
Дата ўтварэньня 5 сьнежня 1936
Губэрнатар Ігар Васільеў[d]
Насельніцтва (2010)
1 341 265[1] (32-е месца)
Шчыльнасьць 11,1 чал./км²
Плошча 120 374 км² (30-е месца)
Месцазнаходжаньне Кіраўскай вобласьці
Кіраўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-KIR
Код аўтам. нумароў 43
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

ГеаграфіяРэдагаваць

Кіраўская вобласьць ёсьць адна з найбуйнейшых у Нечарназёмнай зоне Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаная на паўночным усходзе Рускай раўніны ў цэнтральна-ўсходняй частцы эўрапейскай Расеі. Распасьціраецца на 570 км з поўначы на ​​поўдзень і на 440 км з захаду на ўсход. Плошча — 120,374 км². Адлегласьць ад гораду Кірава да Масквы складае 896 км.

Карысныя выкапніРэдагаваць

Аснову прыродна-рэсурснага патэнцыялу вобласьці складаюць лес (у асноўным хваёвыя пароды), фасфарыты, торф, пушніна, водныя й зямельныя рэсурсы. Сустракаецца выключна рэдкі мінэрал ваўканскаіт. Шырока распаўсюджаныя радовішча торфу. У вобласьці маюцца вялікія запасы няруднай мінэральнай сыравіны, як то вапнякоў, мэргеляў, глінаў, пяскоў і жвіру. У апошнія дзесяцігодьдзі на ўсходзе вобласьці выяўлены нязначныя прамысловыя запасы нафты, а таксама залежы бентанітавых глінаў. У вобласьці знаходзіцца найбуйнейшае ў Эўропе Вяцка-камскае радовішча фасфарытаў. Вобласьць багатая на мінэральныя крыніцы й лячэбныя гразі. На тэрыторыі Кумёнскага раёну вобласьці знаходзіцца вядомы курортны пасёлак фэдэральнага значэньня «Ніжняіўкіна», куды на лячэньне й адпачынак прыязджаюць жыхары Кіраўскай вобласьці й многіх рэгіёнаў Расеі.

ГідраграфіяРэдагаваць

У вобласьці налічваецца 19 753 ракі агульнай працягласьцю 66,65 тысячаў км. Паўночныя Ўвалы падзяляюць ракі двух басэйнаў — Паўночнадзьвінскага й Волскага. Большая частка вобласьці занята басэйнам ракі Вяткі, якая ўпадае ў Каму на тэрыторыі Татарстана. У Камы ў вобласьці знаходзіцца толькі верхняе цячэньне[2].

ГісторыяРэдагаваць

Масавае засяленьне басэйна ракі Вяткі славянамі пачалося адносна позна, у другой палове XIV стагодзьдзя. Нягледзячы на гэта пранікненьне нешматлікіх групаў славянаў на гэтую тэрыторыю магло быць і значна ранейшым. Асноўнае ядро расейскіх перасяленцаў на Вятку ў пэрыяд ранбняга ейнага асваеньня склалі наўгародцы й выхадцы з наўгародзкіх паўночных калёніяў, аб прыходзе якіх у 1181 годзе ў басэйн ракі Вяткі распавядае Хлынаўскі летапісец, складца «Аповесці аб краіне Вяцкай». Карэнным жа насельніцтвам вяцкіх земляў былі розныя фіна-вугорскія плямёны, як то продкі ўдмуртаў, комі, марыйцаў, а на поўдні — цюрскія народнасьці.

НасельніцтваРэдагаваць

Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 1 341 265 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (90,8%), сярод нацыянальных меншасьцяў буйную долю складаюць татары (2,9%), марыйцы (2,6%) й удмурты (1,2%). Беларусы ў вобласьці пражываюць у колькасьці 2 846 чалавек паводле зьвестак на 2002 год.

ЭканомікаРэдагаваць

ПрамысловасьцьРэдагаваць

Асноўныя галіны прамысловасьці ўключаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўку, каляровую й чорную мэталюргію, хімічную, мікрабіялягічную, лясную, дрэваапрацоўчую й цэлюлозна-папяровую, лёгкую й харчовую прамысловасьць.

Сельская гаспадаркаРэдагаваць

Вядучай таварнай галіной у сельскагаспадарчай вытворчасьці зьяўляецца жывёлагадоўля, пераважна малочна-мяснога напрамку. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры складаюць збожжавыя, бульба, лён і гародніна. У структуры збожжавых пераважаюць азімае жыта й фуражныя культуры. Сельскагаспадарчая вытворчасьць забясьпечвае харчовую бясьпеку вобласьці. Да 20% прадукцыі жывёлагадоўлі вывозіцца за межы вобласьці, у асноўным у паўночныя рэгіёны краіны.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года
  2. ^ Кликашева А.Н. Реки // Энциклопедия земли Вятской. / Отв. Ситников В. А. — Киров: ГИПП «Вятка», 1997. — Т. Том VII — Природа. — С. 175-199. — 15000 экз. — ISBN 5-86645-015-1.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць