Карлайл

горад у Ангельшчыне

Карла́йл (па-ангельску: Carlisle) — памежны горад[2] і галоўны горад графства Камбрыя, а таксама адміністрацыйны цэнтар Сіці-оф-Карлайл у паўночна-заходняй Ангельшчыне. Карлайл знаходзіцца ў месцы зьліцьця рэкаў Эдэм, Колд’ю і Пэтэрыл, у 16 км на поўдзень ад шатляндзкай мяжы[3]. Паводле перапісу насельніцтва 2011 году ў горадзе жылі крыху больш за 75 тысяч чалавек.

Карлайл
Герб Карлайлу


Краіна: Вялікабрытанія
Плошча:
  • 18,9 км²[1]
Вышыня: 28 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 01228
Геаграфічныя каардынаты: 54°53′41″ пн. ш. 2°56′11″ з. д. / 54.89472° пн. ш. 2.93639° з. д. / 54.89472; -2.93639Каардынаты: 54°53′41″ пн. ш. 2°56′11″ з. д. / 54.89472° пн. ш. 2.93639° з. д. / 54.89472; -2.93639
Карлайл на мапе Вялікабрытаніі
Карлайл
Карлайл
Карлайл
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.carlisle.gov.uk/carlislecc/

Гісторыя

рэдагаваць

Раньняя гісторыя Карлайла адзначаецца ягоным статусам рымскага паселішча, заснаванага дзеля абслугоўваньня фартоў на Адрыянавай сьцяне[4]. У Сярэднявеччы праз блізкасьць да Каралеўства Шатляндыя Карлайл стаў важным вайсковым пунктам, а ягоны замак і да гэтага часу ёсьць адносна некранутым. Пабудаваны замак быў яшчэ ў 1092 годзе Ўільямам Руфусам і калісьці служыў турмой для каралевы Шатляндыі Марыі ў 1568 годзе. У замку цяпер разьмешчаны полк герцага Ланкастэра і Музэй памежнага палку. У пачатку XII стагодзьдзя Гэнрых I дазволіў заснаваньне манастыру ў Карлайле. Горад атрымаў статус «сіці», калі ягоная дыяцэзія была ўтворана ў 1133 годзе, а манастыр быў ператвораны ў Карлайлскую катэдру.

Разьвіцьцё тэкстыльнай вытворчасьці падчас Індустрыяльнай рэвалюцыі пачало працэс сацыяльна-эканамічных пераўтварэньняў у Карлайле, які ператварыўся ў густанаселены працоўны горад. У спалучэньні са стратэгічным становішчам гэта дазволіла разьвіць Карлайл як важным чыгуначны вузлом, дзе сем чыгункавых кампаніяў выкарыстоўвалі чыгуначнай станцыю Карлайлу. На пачатку XX стагодзьдзя колькасьць насельніцтва вырасла да 45 тысяч чалавек. З 1900 па 1931 гады ў горадзе зьявілася сетка электрычных трамваяў, а першы кінатэатар быў пабудаваны ў 1906 годзе. У 1912 годзе межы Карлайла былі пашыраныя, уключыўшы Ботчэрбі на ўсходзе і Стэнўікс на поўначы[5].

  1. ^ а б http://www.citypopulation.de/php/uk-england-northwestengland.php?cityid=E35001391
  2. ^ McCarthy, Mike (2017). «Carlisle: A Frontier and Border City». Cities of the Ancient World. Routledge.
  3. ^ «Landranger 85: Carlisle & Solway Firth». Ordnance Survey. 2007. ISBN 978-0-319-22822-7.
  4. ^ Baynes, T. S., ed. (1878). «Carlisle (1.)». Encyclopædia Britannica, 5 (9th ed.). New York: Charles Scribner's Sons. — С. 108—110.
  5. ^ «A History of Carlisle». Local histories.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць