Кайкаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскім раёне Менскай вобласьці БССР
Ка́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Менскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Кайкава.
Гісторыя
рэдагаваць28 жніўня 1924 году створаны ў складзе Самахвалавіцкага раёну Менскай акругі. 18 студзеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Сьмілавіцкага раёну. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 29 чэрвеня 1934 году перададзены ў склад прыгараднага Менскага раёну, з 15 студзеня 1938 году ў Менскай вобласьці. 26 траўня 1935 году раён пераўтвораны ў звычайны.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 193
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 217, 367