Дандзі

горад у Шатляндыі

Дандзі́ (па-ангельску: Dundee) — горад у Шатляндыі, Вялікабрытанія. Дандзі зьяўляецца чацьвёртым паводле велічыні горадам Шатляндыі і 51-м населеным пунктам у Вялікабрытаніі. Паводле зьвестак насельніцтва гораду на 2016 год складала 148 тысячаў чалавек, поруч з гэтым Дандзі мае другую паводле паказчыку шчыльнасьць насельніцтва ў Шатляндыі.

Дандзі
Герб Дандзі Сьцяг Дандзі


Краіна: Вялікабрытанія
Плошча:
  • 67 339 690 квадратны мэтар
Вышыня: 18 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 148 280 чал. (2016)
Тэлефонны код: 01382
Паштовы індэкс: DD1, DD2, DD3, DD4, DD5
Геаграфічныя каардынаты: 56°27′38″ пн. ш. 2°58′12″ з. д. / 56.46056° пн. ш. 2.97° з. д. / 56.46056; -2.97Каардынаты: 56°27′38″ пн. ш. 2°58′12″ з. д. / 56.46056° пн. ш. 2.97° з. д. / 56.46056; -2.97
Дандзі на мапе Вялікабрытаніі
Дандзі
Дандзі
Дандзі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.dundeecity.gov.uk/

Гісторыя

рэдагаваць

Гістарычна зьяўляючыся часткай гістарычнага графства Ангус, Дандзі ў канцы XII стагодзьдзя атрымаў статус гораду, што ў сваю чаргу зацьвердзіла яго як важны гандлёвы порт на ўсходнім узьбярэжжы[1]. Горад і ягоны замак былі акупаваныя ангельскімі войскамі на працягу некалькіх гадоў за часам Першай вайны за незалежнасьць Шатляндыі і адваяваны Робэртам Брусам у пачатку 1312 году. У сярэдзіне XV стагодзьдзя Дандзі зноўку быў захоплены ангельцамі, але праз шатляндзкую пагрозу яны былі вымушаныя адыйсьці і пусьціць горад з дымам. Хуткае пашырэньне гораду ў XIX стагодзьдзі было выкліканае ў першую чаргу індустрыяльнай рэвалюцыяй, калі Дандзі быў цэнтрам сусьветнай індустрыі джуту[2].

  1. ^ «Dundee's Maritime History». Friends of Dundee City Archives.
  2. ^ «Dundee: Jute and Empire». The Open University.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць