Ляхавіцкі сельсавет (Койданаўскі раён)
Ля́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ляхавічы.
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны Нарэйкаўскі 1-ы сельсавет у складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. 18 сьнежня 1925 году сельсавет перайменаваны ў Ляхавіцкі. 25 ліпеня 1931 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Менскага раёну. 23 жніўня 1937 году сельсавет ператвораны ў беларускі. 4 лютага 1939 году сельсавет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.
30 кастрычніка 2009 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты — Булыншчына, Бязодніца, Войтаўка 1, Войтаўка 2, Вялікая Шатаноўшчына, Вясёлы Вугал, Глухоўшчына, Ліхачоўшчына, Ляхавічы, Малая Шатаноўшчына, Нарэйкі, Пенькавічы, Пісараўшчына, Плоскае, Рабцаўшчына, Сасновы Бор, Сівожанка, Студзянка, Суднікі (Леніна) — перададзеныя Станькаўскаму сельсавету[1].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 19
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 8, 64
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 138