Норыдж (па-ангельску: Norwich) — горад у графстве Норфалк, які стаіць на рацэ Ўэнсум, прыблізна ў 160 км на паўднёвы захад да Лёндану. Традыцыйна Норыдж разглядаецца як галоўны горад Усходняй Англіі. Паводле зьвестак на 2019 год колькасьць мясцовага насельніцтва складала крыху больш за 143 тысячы чалавек.

Норыдж
Герб Норыджу
Дата заснаваньня: 1004
Краіна: Вялікабрытанія
Плошча:
  • 52,6 км²[1]
Вышыня: 15 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 1603
Паштовы індэкс: NR1–NR16
Геаграфічныя каардынаты: 52°37′43″ пн. ш. 1°17′34″ у. д. / 52.62861° пн. ш. 1.29278° у. д. / 52.62861; 1.29278Каардынаты: 52°37′43″ пн. ш. 1°17′34″ у. д. / 52.62861° пн. ш. 1.29278° у. д. / 52.62861; 1.29278
Норыдж на мапе Вялікабрытаніі
Норыдж
Норыдж
Норыдж
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.norwich.gov.uk/

Гісторыя

рэдагаваць

Старажытнае гарадзішча на месцы сучаснага гораду было сворана англасаксамі ў V—VII стагодзьдзях побач з былым рымскім горадам. У X стагодзьдзі паселішча стала большым, пераўтварыўшыся ў вядомы цэнтар ўсходнеангельскага гандлю. Норыдзкая катэдра і Норыдзкі замак былі заснаваны неўзабаве пасьля заваяваньня вострава нарманамі ў 1066 годзе. Норыдж атрымаў статус гораду каралём Рычардам Ільвінае Сэрца ў 1194 годзе. Горад займаўся гандлем воўнай на працягу ўсяго Сярэднявечча і разьвіваўся як асноўны порт. Да XVIII стагодзьдзя гэта быў другі паводле велічыні горад Ангельшчыны пасьля Лёндану[2].

Статус Норыджа пагоршыўся і горад прыйшоў у нейкі заняпад разам Індустрыяльнай рэвалюцыяй і пашырэннем новых гарадоў і цэнтраў прамысловасьці на поўначы Ангельшчыны. У XIX стагодзьдзі места зьведаў дэіндустрыялізацыю, але заставаўся рэгіянальным эканамічным цэнтрам з прыкметнай швачнай прамысловасьцю. Пасьля Другой сусьветнай вайны Норыдж паступова стаў спэцыялізавацца на рынку паслугаў. Унівэрсытэт Усходняй Англіі, створаны ў 1963 годзе, знаходзіцца на ўскрайку Норыджа.

  1. ^ а б http://www.citypopulation.de/php/uk-england-eastofengland.php?cityid=E35000419
  2. ^ Williams, Laura; Jones, Alexandra; Lee, Neil; Griffiths, Simon (2006). «Enabling Norwich in the Knowledge Economy». Ideopolis: Knowledge City-Regions. Lancaster University: The Work Foundation. — С. 11.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць