Бараўскі сельсавет (Койданаўскі раён)
Бараўскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Баравое.
Бараўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Баравое |
Дата ўтварэньня | 14 траўня 1935 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі.
23 сакавіка 1932 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі.
29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі.
14 траўня 1936 году сельсавет пераўтвораны ў беларускі.
31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Менскага раёну. 4 лютага 1939 году сельсавет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.
16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Паланевіцкага сельсавету.
30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Вялікае Сяло, Карачуны, Паўлюці, Старынкі, Целяшэвічы — скасаванага Старынкаўскага сельсавету[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 8, 79