Ігар Ражкоў
Ігар Ражкоў (нарадзіўся 24 чэрвеня 1981 году, Магілёў, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі». Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[1].
Ігар Ражкоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1981 (41 год) Магілёў, БССР | |
Рост | 182 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Славія Мазыр | |
Нумар | 4 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999 1999 2000—2002 2003—2006 2006—2008 2009—2013 2014 2015 2016—2019 2019— |
Дняпро-2 Вейна Дняпро Дынама Менск Крыўбас Шахцёр Белшына Бабруйск Дынама Берасьце Гомель Славія Мазыр |
6 (1) 10 (2) 65 (9) 103 (5) 44 (0) 109 (2) 28 (2) 24 (1) 67 (1) 2 (0) |
Зборныя | ||
2002—2004 2003 |
Беларусь (да 21) Беларусь |
19 (5) 1 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
У 1999 годзе пачаў кар’еру футбаліста ў складзе магілёўскага «Дняпра-2». Пазьней выступаў у асноўны камандзе, а таксама ў магілёўскім клюбе «Вейна», затым перайшоў у менскае «Дынама». З 2006 году па 2008 год абараняў колеры ФК «Крыўбас» з Крывога Рогу, у 2009 годзе вярнуўся на радзіму, заключыўшы кантракт з «Шахцёрам» з Салігорску. У лютым 2014 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[2]. З 2015 году выступаў за берасьцейскае «Дынама»[3]. У студзені 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[4]. У жніўні 2019 году перайшоў у мазырскую «Славію»[5].
МіжнароднаяРэдагаваць
З 2002 па 2004 гады быў гульцом моладзевай зборнай Беларусі, зь якой выступіў на моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Нямеччыне. Таксама, у 2003 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану, дзе забіў свой адзіны гол за зборную.
ДасягненьніРэдагаваць
- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2003
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012
СтатыстыкаРэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 1 |
Гомель | 2016 | Першая ліга | 23 | 0 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 23 | 1 |
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Профіль на transfermarkt.de
- Профіль на playerhistory.com
- Статыстыка на National Football Teams
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)