Татарка (Асіпавіцкі раён)
Тата́рка[2] — мястэчка[a] ў Беларусі, каля вытоку ракі Ваўчанкі. Уваходзіць у склад Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 698 чалавек[1]. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Асіпавічаў, за 148 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 4 км на паўднёвы захад ад шашы М5 (E5). Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Бабруйск.
Татарка лац. Tatarka | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Працоўны пасёлак з: | 1949 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Асіпавіцкі |
Вышыня: | 159 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 698 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2235 |
Паштовы індэкс: | 213740 |
СААТА: | 7248873906 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°15′20″ пн. ш. 28°49′26″ у. д. / 53.25556° пн. ш. 28.82389° у. д.Каардынаты: 53°15′20″ пн. ш. 28°49′26″ у. д. / 53.25556° пн. ш. 28.82389° у. д. |
± Татарка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Татарка ўпамінаецца ў 2-й палове XIX стагодзьдзя як вёска ў Бабруйскам павеце[3]. З 1873 году тут пачала працаваць станцыя Лібаўска-Роменскай чыгункі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Татарка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Татарку вярнулі БССР, у Асіпавіцкім раёне Бабруйскай акругі, з 1938 году ў Магілёўскай вобласьці. У 1944—1954 гадох у Бабруйскай вобласьці. З 1949 году працоўны пасёлак.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 0,3 тыс. чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 0,8 тыс. чал.[4]; 1970 год — 1,6 тыс. чал.[4]; 1989 год — 1,2 тыс. чал.[4]; 1991 год — 1 тыс. чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1 тыс. чал.[5]; 2006 год — 900 чал.; 2009 год — 771 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 720 чал.[7]; 2017 год — 705 чал.[8]; 2018 год — 698 чал.[1]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Татарцы працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы, амбуляторыя, паліклініка, клюб, пошта.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы паліўнай прамысловасьці.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ афіцыйны статус — працоўны пасёлак
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 58.
- ^ Jelski A. Tatarka (5) // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 223
- ^ а б в г д Регионоведение: география Могилёвской области: учебно-методический комплекс. — Могилёв: МГУ имени А. А. Кулешова, 2016. — 336 с.: ил. ISBN 978-985-568-226-5 (pdf) С. 275
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 450.
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892.