Крыўбас Крывы Рог
«Крыўбас» (па-ўкраінску: Кривбас) — украінскі футбольны клюб з гораду Крывы Рог. Заснаваны ў 1959 годзе. У 1999 і 2000 гадох станавіўся бронзавым прызэрам чэмпіянату Ўкраіны.
Крыўбас | |
Поўная назва | Футбольний клуб Кривбас Кривий Ріг |
---|---|
Заснаваны | 1959 |
Горад | Крывы Рог, Украіна |
Стадыён |
Мэталюрг Умяшчальнасьць: 29 734 |
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
· 2023—2024 | 3 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fckryvbas.com (укр.) |
Гісторыя
рэдагавацьНе зважаючы на тое, што ў горадзе існавалі футбольныя каманды, сучасны клюб быў закладзены у 1959 годзе дзеля ўдзелу ў савецкае клясе Б. На той момант фактычна каманда ня мела назвы, а менавалася наўпрост паводле назвы гораду. У 1960 годзе быў нададзены назоў «Авангард», а яшчэ празь некалькі гадоў клюб меў назву «Гірнік». Сучасная назва зьявілася ў 1966 годзе. Клюб браў удзел у розыгрышы клясы А, але пасьля рэформы савецкага футболу гуляў у Другой лізе. Чатыры разы ў 1971, 1975, 1976 і 1981 годзе крывароскі клюб быў чэмпіёнам УССР. Два разы клюб браў удзел у Першай лігі чэмпіянату СССР.
У 1992 годзе па здабыцьці Ўкраінай незалежнасьці «Крыўбас» бярэ ўдзел у нацыянальным чэмпіянаце Украіны. Першы сэзон незалежнай Украіны «Крыўбас» пачаў у Першай лізе. Заняўшы першае месца, крыварожцы ў наступным сэзоне ўжо спаборнічалі ў найвышэйшым дывізіёне. У дэбютны год каманда фінішавала на 8 месцы, у наступным дружына двойчы спынялася на 6 месцы. У 1999 і 2000 годзе клюб двойчы здабываў бронзавыя мэдалі чэмпіянату, а ў розыгрышы Кубка Ўкраіны 1997—1998 гадоў быў выбіты толькі ў паўфінале кіеўскім «Дынама». У 2000 годзе «Крыўбас» ужо дакрочыў да фіналу, дзе зноў саступіў кіеўскаму «Дынама». Адзін гол у матчы забіў Аляксандар Хацкевіч.
У канцы сакавіка 2013 году прэзыдэнт «Крыўбаса» Аляксандар Ліўшыц адмаўляў чуткі аб спыненьні спансаваньня каманды з боку Ігара Каламойскага, доля якога складала амаль 50%[1], але таксама пацьвердзіў інфармацыю пра запазычанасьць перад гульцам[2][3]. Клюб дагуляў сэзон, але на апошні матч супраць «Валыні» каманда не зьявілася на пляцоўкі. Аматарскі клюб быў узроджаны ў 2015 годзе і некалькі гадоў спаборнічаў толькі ў аматарскім першынстве. У 2020 годзе з ініцыятывы Ўладзімера Зяленскага быў пераўтвораны «Крыўбас» шляхам перайменаваньня іншага крывароскага клюбу «Гірнік», які браў удзел у розыгрышы Другой лігі. У сэзоне 2022—2023 гадоў адбылося вяртаньне «Крыўбасу» да ўкраінскае Прэм’ер-лігі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Олексій Комаровський. Олександр Лівшиць: «Частка фінансування Коломойського — 50 відсотків». Український футбол.
- ^ «Лившиц: долги есть, встреча с Коломойским через неделю». Football.ua.
- ^ Андрей Коваленко. «Волынь» и «Кривбасс» дорого обошлись Коломойскому. Комментарии.