Павал Булатнікаў

Павал Алегавіч Булатнікаў (нарадзіўся 27 чэрвеня 1972 году) — да 2014 году вакаліст і пэркусіяніст менскага гурту «Ляпіс Трубяцкі». Па распадзе гурта ў верасьні 2014 году ўвайшоў у склад новага гурта Trubetskoy, які выконвае ў тым ліку і песьні гурта «Ляпіс Трубяцкі»[1].

Павал Булатнікаў
Павал Алегавіч Булатнікаў
20 years of Runet 0390.jpg
Дата нараджэньня 27 чэрвеня 1972 (50 гадоў)
Месца нараджэньня СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія музыкант, сьпявак
Гады дзейнасьці 1989 — цяпер
Жанры ска-панк
панк
стэб-рок
рэгі
Інструмэнты гітара, маракасы, бубен
Гурты Trubetskoy
Ляпіс Трубецкі
Bad Informers
дуэт «Лицей»
Лэйблы Нікіцін, Саюз, Дзеці Сонца
Сайт lyapis.com

БіяграфіяРэдагаваць

З 1987 па 1990 год — студэнт Менскай культурна-асьветніцкай вучэльні. З 1989 году ў якасьці вакалісту ўдзельнічаў у гуртах «Лицей» (ня блытаць з аднайменным расейским поп-гуртом) і «Bad Informers». Візытнай карткай Паўла ў той пэрыяд часу (1989—1995) былі вельмі доўгія валасы й велізарныя завушніцы.

У 1990 годзе паступіў у Інстытут культуры ў Менску, дзе пазнаёміўся зь Сяргеем Міхалком. У 1995 годзе скончыў інстытут. Увосень 1997 году быў запрошаны ў гурт «Ляпіс Трубяцкі» на ролю другога вакаліста. Першай песьняй, выкананай Паўлам на канцэрце «Ляпісаў», стала «Почему любовь уходит». У раньніх кліпах («Ау», «В платье белом», «Ты кинула», «Сочи») Павал грае ролю гітарыста гурту, хаця ў запісе альбому «Ты кинула» ён удзелу не прымаў. За шмат гадоў удзелу ў гурце «Ляпіс Трубяцкі» Булатнікаў ня зграў ніводнае ноты на гітары, хаця граць на акустычнай гітары Павал умее.

Жанаты. Выхоўвае дачку.

ЛітаратураРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць