Сільвестар Балтрамайціс
Сільвестар Ёсіфавіч Балтрамайціс (21 кастрычніка 1841, вёска Манкішкі Радзівіліскай парафіі — 1918(?)) — летувіскі бібліёграф і этнограф.
Сільвестар Балтрамайціс | |
па-летувіску: Silvestras Iosifovičius Baltramaitis | |
Дата нараджэньня | 21 кастрычніка (2 лістапада) 1841[1] |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 1918[2] |
Месца сьмерці | |
Занятак | бібліёграф, этнограф |
Навуковая сфэра | бібліяграфія[d] |
Месца працы |
Біяграфія
рэдагавацьЗ 1869 да 1918 году працаваў у Пецярбурскай публічнай бібліятэцы, дзе рыхтаваў бібліяграфічныя выданьні[3].
Творы
рэдагавацьАсноўны твор — «Зборнік бібліяграфічных матэрыялаў для геаграфіі, гісторыі, гісторыі права, статыстыкі і этнаграфіі Летувы…» (2-е выд., СПб., 1904). Першае выданьне зборніку (1891) ахоплівала пэрыяд з 1553 да 1891, другое з 1553 да 1903 году.
Лічыў цэнтральныя і заходнія землі Беларусі гістарычнай Летувой. Таму ў «Зборнік…» улучаюцца гістарычна-этнаграфічныя нарысы пра беларускія месты і паселішчы, у тым ліку пра Менск, літаратура пра народныя промыслы, беларускія старажытнасьці, старадрукі ды іншае. У ім шырока прэзэнтуюцца працы дзеячоў беларускай навукі і культуры Канстантына і Яўстафія Тышкевічаў, Яўхіма Карскага, Міхала Без-Карніловіча, Уладзіслава Сыракомлі, Паўла Шэйна, Аляксандра Семянтоўскага, Мікалая Янчука[4].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.