Маскоўскі мэтрапалітэн

Маскоўскі мэтрапалітэ́н (поўная назва — Дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства гораду Масквы «Маскоўскі ордэна Леніна і ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга мэтрапалітэн імя У. І. Леніна») — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Маскве (Расея). Тэрытарыяльна лінія мэтро знаходзяцца ў Маскве і Маскоўскае вобласьці (гарады Краснагорск, Люберцы, Рэўтаў, Кацельнікі). Гэта пятая паводле інтэнсіўнасьці выкарыстаньня сыстэма мэтро ў сьвеце (пасьля мэтрапалітэнаў Пэкіну, Токіё, Сэулу ды Шанхаю).

Маскоўскі мэтрапалітэн
Лягатып
Станцыя мэтро «Кіеўская»
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Масква, часткова Маскоўская вобласьць
Пачатак працы 15 траўня 1935
Лініі 14 (+Манарэйка,+МЦК) лініяў
Даўжыня: 379,1 км (+ 4,7 км Манарэйки; + 54 км МЦК)
Колькасьць станцыяў 221 (+ 6 станцыяў Манарэйкі; + 31 станцыя МЦК + 1 часова зачыненая станцыя «Дзелавы цэнтар»)
Пасажырапаток на дзень 6,498 млн (2016)
Пасажырапаток на год 2378,3 млрд (2016)
Схема мэтрапалітэну
Схема 2023 году

Гісторыя

рэдагаваць

Першая лінія адчынілася 15 траўня 1935 году ды йшла ад станцыі «Сакольнікі» да станцыі «Парк культуры» з адгалінаваньнем на «Смаленскую» Філёўскае лініі. Мэтрапалітэн першапачаткова насіў імя Л. М. Кагановіча. У 1955 годзе мэтрапалітэну нададзенае імя У. І. Леніна. Яго начальнікам з 22 ліпеня 2014 году зьяўляецца Дзьмітры Пегаў.

Эксплюатацыю мэтрапалітэну ажыцьцяўляе дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства «Маскоўскі мэтрапалітэн» (па-расейску: ГУП «Московский метрополитен»).

Лініі Маскоўскага мэтрапалітэну

рэдагаваць

Сыстэма мэтрапалітэну ўключае 14 лініяў (без уліку Маскоўскай манарэйкі ды Маскоўскага цэнтральнага кальца), агульная працягласьць складае 364,9 км, на якіх разьмешчаныя 214 станцыяў (на 2018 год). Таксама ў склад мэтрапалітэну ўваходзіць Маскоўская манарэйкавая транспартная сыстэма ды Маскоўскае цэнтральнае кальцо. У звычайны працоўны дзень пасажыры зьдзяйсьняюць 6,4 млн паездак (дадзеныя на 2016 год), у сярэдні каляндарны дзень — 6,72 млн паездак (па стане на 2015 год). Усім лініям нададзеныя назвы і кароткія лічбавыя і колеравыя абазначэньні па парадку ўвядзеньня ў эксплюатацыю. Кальцавая лінія злучае ўсе астатнія лініі, акрамя Бутаўскай, Кахоўскай ды Сонцаўскай. У 2018-м годзе адчыніліся першыя 5 станцыяў Вялікай кальцавой лініі, напрыканцы жніўня пасажыраў прынялі 7 новых станцыяў Сонцаўскай лініі ад станцыі «Раменкі» да станцыі «Расказаўка».

Большая частка пуці і станцыяў знаходзіцца пад зямлёй, аднак ёсьць і выключэньні. Так, Філёўская лінія мае доўгі наземны ўчастак ад станцыі «Студэнцкая» да станцыі «Кунцаўская» з 7 наземнымі станцыямі, а таксама адкрыты мэтрамост паміж станцыямі «Смаленская» і «Кіеўская». Бутаўская лінія лёгкага мэтро на 2/3 праходзіць па паверхні па эстакадзе, ад станцыі «Вуліца Старакачалаўская» да Лесапаркавай лінія знаходзіцца пад зямлёй. Наземныя ўчасткі таксама ёсьць на Таганска-Краснапрэсьненскай (наземная станцыя «Выхіна» і частка перагону «Тэкстыльшчыкі» — «Валгаградзкі праспэкт»), на Арбацка-Пакроўскай (наземныя станцыі «Ізмайлаўская» і «Кунцаўская» і частка лініяў, якія далучаюцца да іх перагонаў.

Акрамя згаданага Смаленскага мэтрамаста Філёўскай лініі, ёсьць мэтрамасты празь Яўзу на Сакольніцкай лініі (паміж «Прэабражэнскай плошчай» і «Сакольніках»), на Замаскварэцкай (паміж «Аўтазаводзкай» і «Каломенскай»), і самы вядомы — крыты мэтрамост, на ніжнім ярусе якога разьмешчаная станцыя «Вараб’ёвы Горы» (пабудаваны ў 1958 г., у 19832002 гг. быў на рэканструкцыі).

Глядзіце таксама

рэдагаваць