Аляксандар Руцкі (акадэмік)
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Руцкі.
Аляксандар Уладзімеравіч Ру́цкі (27 студзеня 1932 у в. Бартнікі — 17 сакавіка 2015) — беларускі доктар, вучоны ў галіне траўматалёгіі і артапэдыі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заслужаны дзяяч навукі БССР (1982).
Аляксандар Руцкі | |
Дата нараджэньня | 27 студзеня 1932 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Бартнікі, Баранавіцкі павет |
Дата сьмерці | 17 сакавіка 2015 (83 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | Рак страўніка |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Менскі мэдычны інстытут |
Занятак | лекар |
Навуковая сфэра | мэдыцына |
Месца працы | БелМАПА |
Вядомы як | распрацоўшчык новых мэтадаў лекаваньня траўм |
Навуковая ступень | доктар мэдычных навук[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 27 студзеня 1932 году ў вёсцы Бартнікі Баранавіцкга павету міжваеннай Польшчы (зараз на тэрыторыі Вольнаўскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці). У 1955 годзе скончыў Менскі мэдычны інстытут. Пасьля інстытуту працаваў урачом участковай больніцы. У 1961 годзе пачаў працаваць у Бел. НДІ ўдасканаленьня ўрачоў (цяперашняя БелМАПА). У 1964 годзе абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата мэдычных навук. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1977 годзе прысвоена вучонае званьне прафэсара. Ад 1966 да 1998 году працаваў рэктарам Беларускага інстытуту ўдасканаленьня ўрачоў. У 1991 годзе абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1992 г. за цыкль прац «Распрацоўка і ўкараненьне ў практыку сасудзістай хірургіі новых мэтадаў дыягностыкі і лячэньня». Ад 1996 да 2000 г. быў прэзыдэнтам Беларускай Асацыяцыі артапедаў-траўматолягаў. Ад 1998 году працаваў на пасадзе прафэсара катэдры БелМАПА. У 1999 стаў акадэмікам Беларускай мэдычнай акадэміі. Памёр 17 сакавіка 2015 году[1].
Навуковыя працы
рэдагавацьДасьледаваў праблемы артапэдыі і траўматалёгіі, спосабы зьніжэньня траўматызму, скарачэньне тэрмінаў лячэньня, памяншэньня інваліднасьці і сьмяротнасьці, вывучаў тканкавы крывацёк і абменныя працэсы. Выканаў фундамэнтальныя дасьледаваньні, прапанаваў шэраг мэтадаў дыягностыкі і лячэньня траўматалягічных пашкоджаньняў і захворваньняў апорна-рухальнага апарату[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памёр акадэмік-хірург Аляксандр Руцкі. Наша Ніва
- ^ Руцкі Аляксандар Уладзіміравіч // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 477.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аляксандр Уладзіміравіч Руцкі (рас.). Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Праверана 10 лістапада 2014 г.
- Руцкий Александр Владимирович (рас.). БелМАПО. Праверана 10 лістапада 2014 г.