Гватэмала

(Перанакіравана з «Ґватэмала»)

Гватэма́ла (па-гішпанску: Guatemala, [ɣwateˈmala]) афіцыйная назва — Рэспу́бліка Гватэма́ла (гішп. República de Guatemala, [reˈpuβlika ðe ɣwateˈmala]) — краіна ў Цэнтральнай Амэрыцы. Мяжуе з Мэксыкай на паўночным захадзе, з Бэлізам на паўночным усходзе, з Гандурасам і Сальвадорам на паўднёвым усходзе.

Гватэмала
лац. Hvatemała

República de Guatemala
Сьцяг Гватэмалы Герб Гватэмалы
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: El País de la Eterna Primavera («Край вечнай вясны»)
Дзяржаўны гімн: «Guatemala Feliz»
Месцазнаходжаньне Гватэмалы
Афіцыйная мова Гішпанская
Сталіца Гватэмала
Найбуйнейшы горад Гватэмала
Форма кіраваньня Рэспубліка
Алехандра Джаматэі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
103-е месца ў сьвеце
108 890 км²
0,4
Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць
67-е месца ў сьвеце
18 697 234[1]
110,3/км²
СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва
116-е месца ў сьвеце
$62,78 млрд
$4155
Валюта Кетса (GTQ)
Незалежнасьць 15 верасьня 1821
Аўтамабільны знак GCA
Дамэн верхняга ўзроўню .gt
Тэлефонны код +502

Этымалёгія

рэдагаваць

Назва «Гватэмала» паходзіць ад ацтэцкага слова Cuauhtēmallān, якое азначае «месца многіх дрэў» (хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра дрэва Cuatli Eysenhardtia). Такой назвай гэтая тэрыторыя абавязаная індзейскім спадарожнікам-хаўрусьнікам Пэдра дэ Альварада.

Геаграфічнае становішча

рэдагаваць

Мяжуе з Сальвадорам на паўднёвым усходзе, Гандурасам на ўсходзе, з Бэлізам на паўночным усходзе й Мэксыкай на поўначы й захадзе. Абмываецца Карыбскім морам (Гандураскі заліў) на ўсходзе й Ціхім акіянам на поўдні. На ціхаакіянскім узьбярэжжы разьмешчаны найболей папулярныя пляжы й курортныя зоны (Монтэрыка, Сан-Хасэ, Рэталулеу).

 
возера Аматытлан

2/3 плошчы краіны займае нагорʼе вышынёй 1000—3000 мэтраў. Яго паўночна-усходняя частка — складкава-глыбавыя хрыбты й плято (Сьера-Мадрэ), падзеленыя глыбокімі далінамі рэк. На паўднёвым захадзе нагорʼе складзена з вульканічных парод. Ёсьць вульканы (Вулькан Такана — 4117 м — самы актыўны вулькан, вулькан Тахумулька — 4217 м, вулькан Тэкуамбура, вулькан Фуэга — 3918, вулькан Чыкабаль, вулькан Агуа). на мяжы з Бэлізам — горы Мая, якія не адносяцца да асноўных Кардыльераў. Бываюць разбуральныя землятрусы. На поўначы вапняковае ўзгорыстае плято Петэн. Узьбярэжжы нізінныя. Карысныя выкапні: нафта, нікель, поліметалы, манганавыя й хромавыя руды, золата. Клімат трапічнага пояса, пасатны, вільготны. Частыя ўраганы. Сярэдняя тэмпэратура паветра на нізінах 23-27 °C, на міжгорных плято 15-20 °C. Ападкаў на ўсходніх схілах нагорʼя больш за 2000 мм, на ўнутраным плято, у міжгорных далінах і на ўзьбярэжжах 500—1000 мм за год. Рэкі мнагаводныя, багатыя гідраэнэргіяй; самыя значныя зь іх Усумасінта і Матагуа. З азёр найбольшыя Ісабаль, Атытлан, Петэн-Іца. На поўначы й па ўзьбярэжжы Ціхага акіяна саванны й хмызьняковыя зарасьнікі, на ніжніх схілах гор вільготныя вечназялёныя лясы, вышэй — дубовыя й хваёвыя лясы. На паўночным усходзе разьмешчаны вялізны масіў вільготных трапічных лясоў, якія ахоўваюцца ў біясфэрным запаведніку Мая й некалькіх нацыянальных парках. Усяго пад лесам і хмызьняком 40 % тэрыторыі. У трапічных лясох шмат каштоўных парод дрэў: каўчукавае, кампешавае, махагонавае, ружовае (з найкаштоўнейшай драўнінай), чорнае, зальзавае, бакаўт. Жывёльны сьвет Гватэмалы тыповы для Цэнтральнай Амэрыкі: браняносцы, дзікабразы, тапіры, пумы. У краіне жыве каля 2000 відаў птушак, самая вядомая — квезаль (кецаль), жыхар вільготных трапічных лясоў з пышнымі смарагдавымі пёрамі хваста. Нацыянальныя паркі: Тыкаль, Рыю-Дульсэ, Атытлан.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Панэль III у Канкуэне, адлюстроўвае кіраўніка па імі Тʼахʼак’ Чаʼан

Тэрыторыя сучаснай Гватэмалы была заселеная прынамсі 13 тыс. гадоў таму. У 3 тыс.да н. э. на зямлі Гватэмалы прыйшлі плямёны мая-кічэ, якія займаліся земляробствам (фасоля, кукуруза, гарбузы).У 1-м тысячагодзьдзі да н. э. на тэрыторыі Гватэмалы існавалі месты-дзяржавы мая, на Гватэмальскім нагорʼі — дзяржаўныя ўтварэньні іншых плямён. Горад Тыкаль быў найбуйнейшым цэнтрам цывілізацыі мая: меў плошчу 16 км², каля 300 палацаў і храмаў; другі цэнтар — Паленке. У X стагодзьдзі адбылася дэмаґрафічная катастрофа (выкліканая, хутчэй за ўсё, прыроднымі й экалягічнымі прычынамі), багатыя гарады вымерлі й надоўга зарасьлі лесам. У X—XI стст. у Гватэмалу з Табаска прыйшлі тальтэкі, да якіх адносіліся й плямёны кічэ, і заваявалі цэнтральнае сугорʼе.

Заваяваньне тэрыторыяў гішпанцамі пачалося ў 1523-24 гадах на чале з Пэдра дэ Альварада. Племя кічэ аказала гішпанцам супраціў, але сілы былі няроўнымі. У бітве на ўскраіне горада Кетцальцінанга ў 1525 Альварада разграміў Кічэ й забіў іх правадыра Тэкум Умана. Гішпанцы пачалі здабываць золата й срэбра, ствараць плянтацыі, атрымліваль індыга. У 1560 годзе ў складзе віцэ-каралеўства Новая Гішпанія было ўтворана генэрал-капітанства Гватэмала, у склад якога ўвайшла амаль уся тэрыторыя Цэнтральнай Амэрыкі.

У гады вайны за незалежнасьць гішпанскіх калёніяў у Амэрыцы народ Гватэмалы дамогся незалежнасьці. 15 верасьня 1821 году была абвешчана незалежнасьць Мэксыканскай імпэрыі, куды ўвайшла Гватэмала. 1823—1841 — у складзе Злучаных правінцыяў Цэнтральнай Амэрыкі са сталіцай у Гватэмале.

Наступнае стагодзьдзе прайшло ў барацьбе кансэрватараў і лібэралаў, урады якіх напераменку выганялі й вярталі амэрыканскія кампаніі, манахаў і т.п. З 1840 па 1865 гады Гватэмалу ўзначальваў селянін Рафаэль Карэа, які абапіраўся на кансэрватараў. Лібэрал Баррыльяс, які прыйшоў да ўлады ў 1871 годзе, горача жадаў аднавіць адзіную дзяржаву Цэнтральнай Амэрыкі й разьвязаў вайну з суседзямі, але ў бітве супраць арміі Сальвадора ў 1885 годзе быў забіты. Пачатак ХХ стагодзьдзя прайшоў пад знакам чаргаваньня дыктатараў, што мелі падтрымку ЗША й асабіста кампаніі «Юнайтэд Фрут».

У 1944 годзе прэзыдэнтам Гватэмалы стаў пісьменьнік Хасэ Арэвала, які павёў больш незалежную ад ЗША палітыку, у прыватнасьці, устанавіў дыпляматычныя адносіны з СССР. Сам Арэвала называў сябе «хрысьціянскім сацыялістам». Наступны прэзыдэнт выгнаў «Юнайтэд Фрут», тады амэрыканцы правялі ваенную апэрацыю й зноў пераарыентавалі Гватэмалу на ЗША. У 1960—1996 гадах у краіне ішла грамадзянская вайна, якая суправаджалася масавым партызанскім рухам, рэпрэсіямі (у тым ліку, спаленьнем вёсак) з боку ўладаў.

Дзяржаўны лад

рэдагаваць

Гватэмала — прэзыдэнцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1985 году (набыла сілу ў 1986 годзе). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзыдэнт, якога выбірае насельніцтва. Вышэйшы заканаўчы орган — аднапалатны Кангрэс Гватэмалы (158 дэпутатаў), які выбіраецца, як і прэзыдэнт, на 4 гады. Унітарнае дзяржава, Падзяляецца на 22 дэпартамэнта. Трэць тэрыторыі прыпадае на паўночны дэпартамэнт Петэн.

Беларуска-гватэмальскія адносіны

рэдагаваць

Дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Гватэмалай ўсталяваныя 11 сакавіка 1993 г. Абʼём узаемнага гандлю ў 2011 годзе склаў 20,5 млн даляраў ЗША. Экспарт Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Гватэмала склаў 19,4 млн даляраў ЗША, імпарт — 1,1 млн даларяў ЗША.

Насельніцтва

рэдагаваць
 
Плоцева-узроставая піраміда Гватэмалы, 2016

Першая па колькасьці насельніцтва краіна Цэнтральнай Амэрыкі. Сёньня пры ацэнцы насельніцтва Гватэмалы фігуруюць лічбы ад 15,5 да 17,2 млн чал. Паводле падлікаў, у 1900 годзе ў Гватэмале пражывала каля 885 тыс. чал, што робіць яе лідарам па тэмпах росту насельніцтва ў Заходнім паўшарʼі ў XX стагодзьдзі (амаль дваццаціразовы рост).

 
Касьцёл у гарадку Зуніл

Сёньня натуральны прырост, хоць і запаволіўся, застаецца вельмі высокім — 1,75 %, міграцыйная зьмяншэньне — −0,2 % (2017). У 2010 (зьвесткі перапісу) 41 % насельніцтва складалі дзеці й падлеткі да 15 гадоў (самая маладая краіна Заходняга паўшарʼя). Гватэмала адрозьніваецца выключнай этнічнай і моўнай разнастайнасьцю. Паводле перапісу 2010 году, каля 41,5 % насельніцтва — гэта метысы (таксама вядомыя як ладына), якія размаўляюць на гішпанскай мове. Аналягічная доля карэнных гватэмальцаў (41 %) з поўным індзейскім радаводам (ва ўсёй Лацінскай Амэрыцы большы % індзейцаў толькі ў Пэру). Большасьць індзейцаў — прадстаўнікі народаў мая, а менавіта: кічэ 11,0 % ад агульнай колькасьці насельніцтва), кекчэ 8,3 %), какчыкелі 7,8 %), многія індзейцы размаўляюць на адной з 21 моваў мая, большасьць — на гішпанскай; 18,5 % гватэмальцаў — белыя крэолы (нашчадкі гішпанцаў). Даволі шматлікія нямецкая й карэйская дыяспары. Каталікі складаюць 47,6 % насельніцтва, пратэстанты — 38,2 % (2012). Каталіцызм імкліва здае пазыцыі на карысьць пратэстантызму. Гараджане, якія складаюць 52,5 % усяго насельніцтва (2017), сканцэнтраваны ў агламерацыі Гватэмалы (з прыгарадамі Міска й Вілья-Нуэва — каля 3 млн чал., 2015) — найбуйнейшым горадзе Цэнтральнай Амэрыкі. Другі па памерах горад — Кетсальтынанга (130 тыс. чал.).

Гаспадарка

рэдагаваць

Грашовая адзінка — кетса. СУП на душу насельніцтва — каля 8400 даляраў (2018). Агульны СУП складае 145 млрд даляраў (2017) — найбуйнейшы ў Цэнтральнай Амэрыцы. Каля паловы насельніцтва жыве за мяжой беднасьці. Адмоўны імідж краіне робяць наркагандль і высокі ўзровень карупцыі. 10 % СУП фармуіруецца пераводамі гватэмальцаў, якія працуюць за мяжой.

Сельскагаспадарчая спэцыялізацыя сфармавалася ў XIX стагодзьдзі: нямецкія каляністы разьбілі плянтацыі кавы, амэрыканская кампанія «Юнайтэд Фрут» стала вырошчваць бананы. Сёньня ў аграрным сэктары працуе палова гватэмальцаў і ён забясьпечвае 40 % экспартных даходаў. Вырошчваюцца таксама цукровы трысьнёг, гародніна, кветкі. Цукровы трысьнёг, кукуруза і плады алейнай пальмы экспартуюцца ў многія краіны як сыравіна для біяпаліва, што прыводзіць да росту коштаў на прадукты харчаваньня (кукуруза разам з фасоляй складае аснову рацыёну).

У невялікіх абʼёмах здабываюцца золата, срэбра, цынк, кобальт і нікель. Разьвіта лёгкая прамысловасьць, швейнай прадукцыя экспартуецца. Вывозяцца вырабы ручной працы. Пасьля сканчэньня грамадзянскай вайны разьвіваецца міжнародны турызм, найбольшай папулярнасьцю ў турстаў карыстаецца места Тыкаль.

Цікавыя факты

рэдагаваць
  • Поўная назва сталіцы — Нуэва Гватэмала-дэ-ла-Асунсьён
  • Прырода Гватэмалы як бы помсьціла за абрабаваных і зьняволеных індзейцаў. У 1541 годзе вулькан Агуа вывергнуў патокі кіпячай вады й бруду й зьнішчыў першую гішпанскую сталіцу Гватэмалы. У 1773 яшчэ адна сталіца, Антыгуа — культурны і ўнівэрсытэцкі цэнтар — была разбурана землятрусам і вывяржэньнем вулькана. Тады сталіцу перанесьлі ў цяперашнае места Гватэмала, і нетры краіны нарэшце спынілі «помсту».
  • Па паказчыку ІЧР у 2014 годзе была 31-й сярод 33 краін Лацінскай Амэрыкі.
  1. ^ Guatemala // The World Factbook. — Central Intelligence Agency. (анг.)

Літаратура

рэдагаваць