Ятаўт
Ятаўт (Яталт, Яталд, Ятальд), Ядаўт (Ядальд), Атаўт (Адульт), Гатаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Ятаўт лац. Jataŭt | |
Atald | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Hatho + Wald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Яталт, Яталд, Атаўт, Ятальд, Ядальд, Адульт |
Зьвязаныя імёны | Walthad |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ятаўт» |
Паходжаньне
рэдагавацьАталд, Адалт, Гаталд або Гадалт (Atald, Adalt, Hathald, Hadolt) і Валтгад (Walthad) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[2], германскага hathu 'бой'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
Адпаведнасьць імя Ятаўт германскаму імю Athald сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Ятаўт складаецца з асноваў -ют- (-юд-, -ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto), якая паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[6], і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[7], германскага þeudo[8] 'род, народ'[6]. Такім парадкам, імя Ятаўт азначае «нашчадак роду»[9]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Jotaldus[10] (Jutoldus[11], Judoldus[12]).
У Прусіі бытавала імя Jettowte[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ятовту семъица[14], Ятовту след Тябутов а два чоловека[15] (1440—1449 гады); у Упите Володъку Ятовтовичу два чоловеки (9 лістапада 1449 году)[16]; domino Naributh Yatoltowicz (21 кастрычніка 1440 году)[17]; Ятовтъ (па 21 сакавіка 1468 году)[18]; Хрщонъ и Юшко Ятовътовичъ (18 чэрвеня 1482 году)[19]; з людьми у Белицъкомъ повете в Роготьнои на имя Етовътовичовъ (15 сакавіка 1502 году)[20]; люди нашы в Жомоитском повете Вилкеиское волости… Митка Ятовтовича (15 ліпеня 1506 году)[21]; homines nostros districtus Merecensis… Dawkiela Jatowtowicza… Subocza Iatowtowicza (16 жніўня 1511 году)[22]; людеи наших Бряславского повета, Уколское волости… у Андрушка Етовтовича (29 траўня 1514 году)[23]; Етовтовая вдова (27 чэрвеня 1514 году)[24]; людеи… Ятовъта а Вешъторъта Нетовичовъ (8 сьнежня 1522 году)[25]; Stanislaus Jathold, praedictae ecclesiae Bistriciensis praepositus (29 кастрычніка 1526 году)[26]; Лаврин Ятовтовичъ[27], Михно Ятовтовичъ… Станиславовая Ятовтовича[28], Грин Ятовтовичъ[29], Мися Ятовтовичъ[30], Счасныи Ятовтовичъ… Шымъко Ятовтовичъ[31], Ониско Ятовтовичъ самъ. Счасныи Ятовтовичъ самъ[32], Стась Ятовътовичъ[33], Мартинъ Ятовтович кон. Анъдреи Ятовътовичъ кон[34], Миколаевая Ядовтовича[35], Хрщон Ятовтовичъ[36] (1528 год); Ян Атовтович… Павел Ятовтович (1538 год)[37]; з бояринею Виленского повету Миколаевою Ядовътовича Доротою… мужа ее Миколая Ядовътовича… братъ жоны того Миколая Ядовътовича Хрщонъ Ядовътовичъ, тивунъ ойракголский (24 лютага 1545 году і 8 жніўня 1546 году)[38]; бояромъ кгераноинъскимъ… а Лаврынъ а Богушъ Ятавътовичи (каля 1552 году)[39]; бояре наши кгеренойнъские… Гатовтович Авкгуштын (5 чэрвеня 1560 году)[40]; наши ремесники места Кгеренойнъского Ильяшъ Якубовичъ Ятолтовичъ, балвер (27 верасьня 1560 году)[41]; бояре, Щастныи Ятовтович (25 сьнежня 1566 году)[42]; Лаврын Ятовтович[43], Валентын Ятовтович[44] (1563 год); конюховъ меречскихъ… Наръбута Ятовътовича (16 лютага 1566 году)[45]; Юръи Станиславовичъ Ятовтовичъ[46], Лаврынъ Ятовтовичъ[47], Валентый Ятовтовичъ[48], Янъ Ятовтовичъ[49], Юрьи Ятовтовичъ[50] (1567 год); Щасный Ятовтовичъ (23 сакавіка 1590 году)[51]; служба дым одинъ. Юр’и Ядовтович (XVI ст.)[52]; pan Jerzy Jatold, stanowniczy (1635 год)[53]; ze wsi Jatoltow (6 жніўня 1637 году)[54]; на земянку господарскую тежъ воеводства Виленского а повету Лидского паню Ганну Ятолтовну Александровую Кголмостовую (23 траўня 1646 году)[55]; p. Jatowtt[56], Samuel Jatułt[57], Malcher Jatołt[58], Jan Jatoft[59] (1690 год); Stanisław Iatowt Komornik Wileński (1697 год)[60]; Jatołciszki… Jatołtowicze (1744 год)[61]; Jozef Jatołd… Grzegorz Jatowtt (4 кастрычніка 1765 году)[62]; Jadoldus (1768)[63]; Adultowna (1800 год)[64].
Носьбіты
рэдагаваць- Ятаўт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Валадко Ятаўтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
- Хршчон і Юшка Ятаўтавічы — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1482 годзе
- Мікалаевая Ядаўтавіча — эйрагольская баярыня, якая ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян Атаўтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[65]
- Пётар Станіслававіч Ятаўтовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[66]
- Ёсіф Ятальд — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[67]
Ятаўты гербаў Вянява, Заглоба і Помян — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага і Віленскага павету[68].
Ятаўты (Jatowt) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[69].
Яталды (Ятолды) — літоўскі шляхецкі род[70].
У 1594 годзе ўпаміналася «поле» Ятаўтавічы ва Ўпіцкім павеце[71].
У 1788 годзе ўпаміналася мясцовасьць Гатаўцішкі (Гатовтишки) каля Рэтава[72].
Назву Ятаўты маюць вёскі на гістарычных Ваўкавышчыне і Лідчыне. На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Ятаўтавічы.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 157, 797.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Vinculum societatis: Joachim Wollasch zum 60. Geburtstag. — Glock und Lutz, 1991. S. 146, 148—149.
- ^ Veröffentlichungen. 10. Reihe: Quellen zur Wirtschaftsgeschichte Frankens. — Würzburg 1955. S. 31.
- ^ Lebensbeschreibung deren heiligen Kiliani, Bischofens. — Würzburg, 1738. S. 217.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 39.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 52.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 190.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 13.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 112.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 277.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 387.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 11 (1518—1523). — Vilnius, 1997. P. 99.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 148.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 231.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 177.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 611.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 68.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 69.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 84.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 88.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 158.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 172.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 203, 281, 358.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 233—236.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 343.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 85.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 97.
- ^ Dubonis A. Įdomesni dokumentai apie Lietuvos bajorus: bajorystės atsisakymas, gavimas ir gynimas (XV—XVI a. pirma pusė) // Lietuvos istorijos metraštis. 1998 metai. — Vilnius, 1999. P. 182.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 118.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 119.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. С. 115.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 577.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 599.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 601.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 626.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1316.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 13. — Вильна, 1886. С. 61.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 3.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 4. — Вильна, 1867. С. 112.
- ^ Тяжбы литовских крестьян и жителей местечек с управителями имений: сборник документов. Ч. 1. — Вильнюс, 1959. С. 81.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 3. — Вильна, 1867. С. 173.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 90.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 77.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 151.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 156.
- ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 5. — Petersburg, 1860. S. 424.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 104, 112.
- ^ Wiadomość o kleynocie szlacheckim oraz herbach domów szlacheckich w Koronie Polskiey i Wielkim Ziestwie Litewskim. — Warszawa, 1789. S. 38.
- ^ Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 203.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 26.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 276, 547.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 297.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Я, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 168.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 5.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)